Я нарэшце ўладкаваўся на працу.
ПРайшоў такі доўгі час з моманту майго апошняга зарабатку толькі па той прычыне, што я шукаў тое, што будзе мяне задавальняць, а не тое, дзе будуць выплачваць грошы.
Першы працоўны дзень прайшоў без эксцэсаў і непрыемнасцей.
Толькі назіранні даволі цікавыя.
Пасёлак буржуяў. Забудаваны катэджамі, калі па-буржуйску.
Першае, што ўразіла - Ўсе катэджы стаяць амаль што не ў лясу.
Другое - лес даволі прыгожы. і на кожным кроку блакітныя пралескі.
Трэцяе - машыны гаспадароў - ўсе, як адна - БМВ ці Мэрсэдэс.
Жанчыны за рулем - абавязкова бландынкі.
катэдж, унутр якога быў доступ - на першы погляд даволі прыгожы.
Аздабленне пакояў - прыгожае і багатае.
Але ўсе разам выглядае настолькі непрыгожа, настолькі па-дурному.
Мне было б непрыемна жыць ў такім.
І нават тое, што тры суседа склаліся і пабудавалі побач з дамамі спортзалу - не пераканала мяне ў адваротным.
А яшчэ ў мяне з'явілася жаданне паздымаць некаторыя даволі прыгожыя будынкі.
LI 5.09.15