Тыдзень - на дзве паловы.
і цяжка сказаць, якая спадабалася мне больш, бо як заўседы, падзеі дзен мінуўшых сталі ледзь-ледзь помныя.
А што мяне чакала дома, куды я паехаў па прызыву ваенкамата?
Разборкі з бацькамі, разборкі з ваенкаматам, прыбіранне тэррыторыі каля дому і, канешне ж, сябры.
1. З бацькамі пакуль нічога страшнага не адбылося. пакуль лавіна на тармазах. але, хутка, хутка адбудзецца страшнае.
2. з ваенкаматам я таксама хутка разабраўся. тое, што у маей справе не апынулася аналізаў - нават гэтаму паспрыяла, калі іх няма, навошта мне аб нечым думаць? меней квіткоў - меней марокі. Таму хуценька прайшоўшы тых урачоў, якія павінны былі мяне агледзець. Толькі той самы акуліст, на якога у мяне самыя галоўныя надзеі па адкосу ад войскаў, сказаў мне, што у мяне яшчэ адтэрміноўка да ліпеня месяца і зараз ен не будзе мяне аглядаць. таму - наступны чэраз прыгодаў з гэтай канторай мяне чакае 23 кастрычніка.
3. суботнік выдаўся на славу. Заўседы мне падабалася не выносіць смецце, не перакаладваць яго з месца на месца, а адразу ж распраўляцца. Вось і зараз, расклаўшы вялікае вогнішча, у яое пападала амаль ўсе, што трапляла мне на вочы і пры гэтым на мой погляд яно не было патрэбным. Такім чынам - амаль увесь ранак нешта гарэла.
4. два вечара з сябрамі выдаліся на славу.
сустрэча заходу сонца пералілася ў вечар з півам, адразу ў мяне ў пакоі, а потым - на школьным двары. Было прыемна бачыць у нашай кампаніі Немашу, якую нельга не лічыць цікавым чалавекам. скончылася гэта ўсе міліцыяй, якую вызвала старажыха з школы.
Але, ўсе скончылася добра, бо мы ж нічога дрэннага не рабілі..
А на наступны вечар мы пайшлі ў лес. вогнішча, смажанае сала, лес...
LI 5.09.15