• Авторизация


Гародня. частка другая. 02-04-2007 15:21 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Гародня нас сутрэла Неманам з абрывістымі берагамі, высокімі антэнамі і прыгожым выглядам з месца уезда ў горад.

спецыфіка горада ў тым, што з 19 па 21 год ён уваходзіў у склад Літвы, а з 21 па 39 у складзе Польшы. Гэтае і паспрыяла таму, што ен зараз у тым выглядзе, які можна пабачыць зараз. Цэнтр горада - вельмі шчыльная забудова дамамі, кожны з якіх уяўляе гістарычную каштоўнасць. тут можна пабачыць шмат брукаваных вуліц, цемныя, манячыя падваротні, вузкія вуліцы, прыгожыя будынкі і шмат цэркваў і касцелаў, прычым гэтае ўсе - у амаль добрым стане. Дакучлівая ідэя знайсці ўпіску амаль не давала спакойна разглядаць славутасці. Тое, што знайсці яе ніяк не атрымоўвалася - адразу раздражняла. тое, што ў нас есць намет - амаль анічога не знаыла, бо паставіць яго не было куды, дзе знаходзяцца лясы мы не ведалі, а ў парках не вельмі папаліш вогнішчы. У пошуках абыйшлі амаль усе цэрквы і касцелы, пыталі ўсіх нефармалаў, але толку так і не дабіліся. З берага Немана, каля Старога замка, паздівіліся на краявід, на раку. Такой прыгажосці я нават у Магілеве не бачыў каля статуі Аксаны з Лапсана. Хоць на той момант мне здавалася, што там вельмі прыгожа. На Немане - прыгажэй.
У самым замку мы заўважылі групу нефармалаў, якая сядзела на камянях.
Падыйшоўшы да іх, разгаварыліся. Высвятлілася, што ўсе яны, каля 15-20 чалавек, з Мінску, прыехалі на канцэрт нейкіх панк-гуртоў, прыехалі ўсе спынам. Пачуўшы нашую гісторыю і тое, што на два дні ў нас засталася толькі адна тысяча рублеў, яны хуценька назбіралі каля 5 тр і аддалі нам. Вось чаго ад панкаў не чакаў - дык гэта такой дапамогі.
Запрасілі разам з імі паехаць на канцэрт. тое, што нам рабіць было нечага, бессэнсоўна хаздіць па гораду - амаль не хацелася, таму - пайшлі з імі, назіраючы за паводзінамі панкаў.
мяне раней аніколі жыцце не зводзіла з панкамі, неяк я жыў без гэтага. а тут - такая група! цікаўна было паглядзець, пагутарыць..
яшчэ цікавей было адчуваць сябе такім самым, як і яны, на погляд жыхароў горада.
калі мы рушылі па гораду - амаль кожны абарочваўся, каб паглядзець яшчэ раз на такіх дзіўных людзей, кожны з якіх - па-свойму цікавы. кожны нечым адрозніваўся. Усе такія розныя і ў той жа час аднолькава адрозніваючыся ад астатніх людзей.
Я здзіўляюся толькі таму, чаму ў Мінску няма пешаходнай вуліцы. я не ведаю анічога больш прыстасаванага да шпацыру, як такія вуліцы. У Кіеве - галоўны праспект, Хрышчацік, па выхадным аддаюць на карыстанне пешаходам. У Бабруйску - вельмі прыгожая вуліца з дрэвамі, столікамі і крамамі. У Гародні - брукаваная вуліца з крамамі і напоўненая людзьмі. І толькі у сталіцы такога не існуе. Жах!
І па вуліцы - толькі дробнае цоканне жаночых абцасікаў, якое зліваецца ў мерны перастук. Калі прыслухацца - даволі цікаўны гучыць. а тое, што казаў нам апошні драйвер, пра дзяўчын у горадзе, якія тут самыя прыгожыя і іх вельмі шмат - сапраўды, але тое, што я ездзіў глядзець не на дзяўчын перашкодзіла мне заўважаць іх больш чым на узроўні ўсмешкі.
Калі ўсе панкі нарэшце выпілі ўвесь назапашаны алкаголь і зніклі у пастцы будынку, дзе адбываўся канцэрт, мы рушылі шукаць у наваколлі горада лес, дзе можна было б не саромеючыся паставіць намет, у накірунку Літвы па рэйкам. Праз гадзіну пешага кроку, мы зразумелі, што выбралі няправільны шлях. Меснасць аніразу не адпавядала маім паданням аб тым, дзе патрэбна ставіць намет - адным словам у балото нейкае зайшлі.
Нічога не зробіш - паварочваем і рушым у зваротным накірунку. Ад ЖД садзімся ў першы аўтобус, у якім і едзем да канчатковай.
А там - рушым ў накірунку бліжэйшых дрэваў.
і вось, у адзінаццатай гадзіне ночы, нарэшце знаходзім яр, на дне якога цячэ ручай і паляну унізу.
Доўга не разважаючы, бо стомленасць адчуваецца нават без бэгаў, якія к канцу шляху здаваліся ўвогуле непадымнымі, хуценька ставім намет і, перакусіўшы вельмі смачным гродненскім хлебам з маянэзам, кладземся спаць.
У гэты раз спалася хужэй чым ў першы, было настолькі волка, што з раніцы ўсярэдзіны намету была вада, увесь час варочаўся, прачынаўся на хіліну і зноў засыпаў.
Час, калі патрэбна падымацца, вызначыў па таму, што ў намеце стала светла.
на гадзінніку - 7 20, узыход сонца зноў правароніў.
Але, выпаўзшы на вуліцу, я зразумеў, што, нават прачніся я своечасова, анічога б не ўбачыў, бо на наебе - аблокі, якія амаль ўвесь дзень закрывалі сонца.
І мяне адразу пачало калаціць ад холаду. трасло дзіка. нават рукі калаціліся. Пабегаўшы па берагам ручаіны, якая ноччу сваім гукам давала аб сабе ведаць, у пошуках дроў, я даволі хутка сагрэўся. На жаль, вада у ручаіне нават на выгляд - неўжывальная. Вялікая засмечанасць яра гаварыла аб тым, што адпачываць тут любяць, прычым адпачываць любяць як сапраўдныя дзікуны - пакінуўшы апасля сябе сапраўдны сметнік.
Пасля сняданку - рушылі зноў у горад, на гэты раз - глянуць на славутасці перад ад'ездам і рушыць на трасу. Пры святле дня больш прыкметна было бачна тое, што паюудавана ў час саўка і тое, што будавалі у часы незалежнасці ад яго. Пачварныя шэрыя гіганты аніяк не ўпісваюцца ў аблічча горада, паганяць яго, з'яўляюцца лішнімі...
я б іх знес ўсе.
У працэсе пошуку трасы мы знайшлі ўсе тыя месцы, дзе нам раілі шукаць упіску, нават знайшлі людзей, якія гатовыя былі нас упісаць, але час падціскаў, таму мы нават не дужа доўга затрымаліся, а пайшлі шукаць, дзе можна набыць карту горада. Але, на дзіва, у нас гэтае не атрымалася, бо іх нідзе не было відаць. затое знайшлі чалавека, які нам нават схему намаляваў, як туды трапіць.
Трапіць-то мы трапілі, праўда па дарозу былі затрыманы гродненскімі гаішнікамі, пры пераходзе дарогі ў неналежным месцы, якія на нас хуцнька склалі пратаколы і развіталіся. Вось такое вось цеплае развітанне ўстроіў нам горад.
На трасе - адзін з панкаў, які застаўся адзін, а ўсе астатнія ўжо недзе ўперад з'ехалі і цэлы гурт цюленей, якія расцянуліся па трасе кіламетры на два.
Месца, дзе мы спыніліся, праз дзесяць хвілін мы змянілі на больш далекае.
дзе прастаялі безвынікова паўгадзіны, пасля чаго вырашылі паехаць па адным.
Я рушыў уперад, а Алег застаўся ззаду.
дайшоўшы да развілкі, куды ехалі ўсе дачнікі, кіламетрах у 7 ад горада, праз 20 хвілін спынілася машына да Ліды, ў якой, пачуўшы што у мяне няма грошаў, паабяцалі мне, што я тут і застануся, я ім сказаў "паглядзім" і яшчэ праз 20 хвілін спыніў машыну да Скідаля, дзе амаль хутка спыніў машыну да Шчучына, дзе і надзейна завіс больш чым на гадзіну. Тое, што Алег праехаў паблізу ў Мазе, дазваляла спадзявацца, што ен дасягне Мінска раней, чым я і мне не патрэбна за яго хвалявацца.
А сам - нарэшце спыніў лесніка, з якім і праехаў 10-15 км, назіраючы цэлыя паляны пралесак і кіпы амялы на дрэвах, якая амаль па ўсёй вобласці на ўсіх дрэвах.
Пасля лесніка - не доўга чакаючы - машына да Ліды, дзе адразу ж падабраны нарэшце да Мінска. І, на мае здзіўленне, на другім выездзе з Ліды - заўважаю дзве пары панкаў.
А потым - у Валожыне - яшчэ адна пара. Я так і ведаў, што мне суджана было іх сустрэць..
І, праз 9 гадзін, праехаўшы 260 км, я нарэшце вылез ў Мінску.
вынікі: двое сутак у шляху. Праехалі - 280 да Івацэвіч, 180 да Гродна, 260 да мінска. у суме - 720 км. былі - у двух гарадах. бачылі - шмат помнікаў архітэктуры і культуры.
спілкаваліся з цэлай кіпай розных людзей.
у галаве - гармідар, уражанняў - на тыдзень.
Спадабалася!

В колонках играет: Зьнiч - Сем Тысячаў Тысяч

LI 5.09.15
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (1):
Я здзіўляюся толькі таму, чаму ў Мінску няма пешаходнай вуліцы.

Гэтае пытанне займае мяне ужо года два...цi нават болей.


Комментарии (1): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Гародня. частка другая. | Урли - Дневник Опьяненного Огнем | Лента друзей Урли / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»