Як і дамовіліся, Алег прыехаў апасля абеду, прывезучы маю пенку.
Я ўсе ж такі вырашыў, што паеду ў Гродна, дзе я ніколі яшчэ не быў, але куда марыў папасці. Хуценька сабраўшыся, мы ўжо а трэцяй гадзіны знаходзіліся на шашы Масква - Брэст. Тое, што паехалі зусім не ў той бок, абумаўлялася тым, маршрут у нас быў ужо даўно зацверджаны. Косава - Ружаны - Гродна. Вось таму мы і выехалі на гэтую трасу.
Месца, дзе мы стаялі выкарыстоўваецца, мабыць амаль у тых жа мэтах, толькі самадайкамі, бо вялікая колькасць машын пачынала тармазіць, вадзіцелі ўгледваліся ў нас і, не знайшоўшы анічога, што магло быць падобным на іх, зноў набіралі абарачэнні.
як казаў Алег - "Адчуй сябе самадайкай. "
Паспрабаваўшы спыніць, але ўвогуле безвынікова, я заняўся тым, што пачаў збіраць бярозавы сок, але - зноў такі безвынікова, бо дзесьці праз гадзіну безвыніковага стаяння мы былі падабраныя маўклівым вадзіцелем, які ехаў аж у самы Брэст з Масквы. За гадзіны, праведзеныя ў машыне, мы паспелі наглядзецца ў вокны, паспаць, паназіраць за на дзіва прыгожым заходам сонца, якое адкідвала ружовую дарожку на поплавы Немана, паразмаўляць адзін з адным, адпачыць на запраўцы дзесьці паміж Мінскам і Брэстам, а я нават там паспеў пакруціць поі.
Калі мы нарэшце дасягнулі Івацэвіч, на вуліцы ўжо цямнела. Тое, што адразу ж мы сустрэлі ідучую аднекуль з возера месную моладзь, якая і вывела нас на тую дарогу, якая вядзе ў Косава, было сапраўдным дзівам, каб не яны мы блукалі б у гэтым невялікім, але незнаемым горадзе шмат болей, магло б стацца і так, што прыйшлося б заначаваць у ім. Але - ўсе абышлося, і, праз пару пройдзеных кіламетраў нас падабралі гаспадары кафэ "Тадэвуш", якое знаходзіцца насупраць палацу.
Прыйдучы на месца, мы зразумелі тое, што на вуліцы яшчэ не лета і па начам даволі такі халодна. Але сагрэцца адразу ж дапамагла сякера, махаючы якой я сагрэўся так, што нават зняў кашулю і застаўся ў адной суколцы. Прыгатаванне ежы на вогнішчы, як апнылася, не такая і цяжкая справа, ўсе лекка і добра гатуецца. Апасля вячэры адразу леглі спаць, наведванне палацу пакінулі назаўтра, бо сення ўжо не хапала моц.
Але , да раніцы я паспеў адразу Алегу сказаць каб не хроп, потым а чацвертай гадзіне прачнуцца ад смагі, не знайшоўшы бутэлькі з вадою абудзіць Алега, спытаўшы дзе вада, выпіць палову літра і прамовіць "вада - напой багоў!", пасля чаго не прачынацца аж да самой раніцы, калі я прачнуўся напалову ад холада а напалову ад таго, што на вуліцы нястрымна пелі птушкі.
Адразу ж апранаюся і бегучы - да палаца, які адразу паспеў пабаыць у перадсвітальным змроку, потым у промнях узыходзячага сонца і потым - у дзенным святле. Унутры - тое ж самае, што і раней, толькі больш асмыслена. І - птушыны гвалт, якіх там вельмі-вельмі шмат
Узыход сонца я правароніў амаль што цалкам, выпаўзанне з-за гарызонту пабачыць не атрымалася, бо раскладваў вогнішча. але кусок ўсе ж такі пабачыў, калі яно зноў такі адкідвала дарожку на возера каля сядзібы Тадэвуша. Там жа, амаль каля сядзібы, падчас пахода за вадою, у бярэзніку мною былі знойдзеныя бутэлькі з бярозавым сокам, якія я амаль ўсе і перацягаў да сябе.
Калі намет быў сабраны, а бэгі - спакаваныя, мы накіраваліся ў палац з мэтай па ім палазіць і заадно паглядзець дакладней знутры. адтуль мы і заўважылі аўтобус, які спыніўся на раздарожжы. Пазней да палаца паднялася група дзяцей разам з экскурсаваодам, якой была жанчына гадоў 25 і якая пачала нас распытваць, адкуль мы, ці начавалі ў палацы і не жадаем мы папасці ў сядзібу Касцюшкі. Паслухалі лекцыю аб палацы, з якой найбольш цікаўным для мяне была гісторыя ў час Саўка..
аказваецца, што ў час СССР, да другой сустветнай, у палацы знаходзілася школа пчаляроў. А ўсе каштоўнасці адтуль вывезлі яшчэ палякі ў час акупацыі. Тое, што палац збіраюцца рэканструяваць, было дзіўнай навінай. З яго збіраюцца зрабіць музейна-гасцінічны комплекс. З аднаго боку - гэта добра, але з другога - ўся рамантыка будзе згублена на жаль.
Дзеці - ўвесь час дзівіліся на тое, як мы смела перамяшчаемся па палацы, у той час як ім строга забаранілі нават блізка да яго падыходзіць. і круглыя вочы - калі пачулі што мы начавалі тут.. было даволі прыемна.
Кошт квітка ў музей - 350 рублеў, пераканала нас ў тым, што музей можна наведаць.
Мяне найбольш цікавілі толькі фотаздымкі палацу да пажару, Каб скласці найбольш поўную карціну таго, што там было раней.
Даволі цікавай была сустрэча з багемай. так званымі патрыётамі, сэнс патрыятызму якіх складаўся ў тым, што яны прыніжалі амаль ўсе, што трапляла на іх вочы. Лаяліся, на амерыканцаў, расіянцаў, савок, цяперашнюю Беларусь. Нас, праўда, пахвалілі, за тое, што наведваем такія мясціны, за тое, што начавалі ў намеце... Але ўражанне засталося ад іх непрыемнае.
А дванаццатай гадзіне мы вырашылі, што час ужо ня ранні, таму пара адпраўляцца далей, да Ружан, дзе нас чакаў наступны прыпынак, наступны палац.
Спыніць доўга не прыйшлося. запамятавалася курыца, якая ляжала ў бетонным кольцы і пазірала на нас, нібыта пытаючы што гэта мы на яе глядзім.
Заспынілася машына напрамкі да Гродна, але прйшлося праз 30 кілометраў машыну пакінуць. Палац, на дзіва, знаходзіцца пасярэдзіне Ружан, таму і стан яго шмат хужэйшы. Калі Косаўскі палац можна назваць палацам, то Ружанскі - разваліны.
Але, сваю крыху ўражанняў ен унес. Пасля брамы, на якой цудам захаваўся драўляны герб Сапегаў, адкрываецца сапраўднае поле, якое па крузе апаясвае каланада, у сярэдзіне якой стаіць сам палац. Але, прыглядзешыся і падыдучы бліжэй, разумееш, што той малюнак, які склаўся пасля першага позірку - несапраўдны.
Тое што ўяўляе сабою палац зараз - груда сьцен, якія дзівам захваліся. Прытым яшчэ і не паваліліся.
Ўпрыгожанняў захвалася болей, чым у Косава. Палац уяўляе з сябе трохпавярховы будынак. і два паверхі сутарэнныя. ўсе столі выкананы купалападобным методом з цэглы. Скляпы - яшчэ трымаюцца, але большая частка ўжо засыпана, а астатняе - не ўяўляе за сябе нічога цікавага - вельмі вялікія падземныя памяшканні з полам, сценамі і столлю з чырвонай цэглы. Тры надземныя паверхі - амаль непрыступныя, даводзілася , трымаючыся толькі кончыкамі пальцаў і наскамі кедаў на вышыні амаль ў пяць метраў, лезці па муру, які рассыпаецца амаль ад кожнага дотыку.
Але - у мяне атрымалася тое, чаго я так і не смог дабіцца ў Косава - залезці на трэці паверх. па пратаптаным тропам было бачна, што не ў мяне першага гэта атрымалася, але ўсе роўна премна. У апошні раз пашкадаваў, што няма фатаапарата. Прайсціся па каланадзе, пасядзець на ей, назіраючы з тропамі, пратаптанымі праз двор палацу і разважаючы, якія дамы па суседству пабудаваны з цэглы недастаючых калон, акінуць развітальным позіркам з такім вылічавым у былым палацам, а зараз - не больш як разваліны.
І - зноў на трасу, якая чакала нас.
па дарозе - разглядаем тыя славутасці, якія сустрэнуцца па дарозе, пачатак параўнання стыляў. у прыватнасці - параўнанне таго, што будавалі раней, з тым, што будавалі ў час саўка.
траса да нас была не вельмі прыветлівай - задувала ў вочы ветрам. затое побач - цела сусветнага змея, які агортвае зямлю і хвастом амаль дастае да галавы.
праўда праназіраць за тым, ці так гэта на самой справе ў нас не атрымалася - драйвер, які загдзіўся правезці нас каля 15 км, хутка паўтарыў выгін шашы і змей схаваўся недзе ў далячыні.
А мы - зноў на трасе ў весцы Зіновічы, дзе зноў-такі абмярковаўем саўковы стыль архітэктуры, набываем у краме на мае апошнія грошы малака і батона, палову якіх я адразу з'ядаю, пасля чаго амаль адразу спыняю мікробус, які і завез нас у слаўны горад Гродна.
Але нават з машыны драйвер нам паказаў яшчэ адну сядзібу, ад якой застаўся толькі фундамент з паловаю сьцен першага паверха і агароджа, якая мне вельмі спадабалася, з брамаю. гэта - яшчэ адна падстава наведаць гэтыя мясціны яшчэ адзін раз, толькі ўжо з фотапаратам.
Прыкметна тое, што ўвесь дзень машыны спыніў я. На Алега яны аніяк не реагавалі.
у той час як напярэдадні было наадварот.
В колонках играет:
Norther - Betrayed
LI 5.09.15