людзям, мабыць, падабаецца апошні час абнадзейваць мяне, а потым - казаць, што нічого не атрымаецца.
І я анікога не віню. проста сталася так, што гэтыя падзеі адбыліся ў адзін дзень.
Адна сустрэча, якая надавала мне пазітыву ўсю нядзелю, можна сказаць што я жыў гэтай сустрэчай, была адменена ўвечары. Пазітыў разам з словамі выбачання ўва мне памер, таму адыграўся тым, што папытаў мне патэлефанаваць.
Да званка - лег спаць. адное магу сказаць з ўпэўненнасцю - я рады чуць чалавека нават тады, калі буду разбуджаны сярод ночы. але адное но. не ўсіх людзей. адбор праводзіцца неяк па адносінам да самаго чалавека. Яе званок я чакаў і быў рады прачнуцца дзеля размовы.
пасля размовы нават і забыўся пра розныя турботы наконт крыўд.
назаўтра неяк нечакана патэлефанавала Алеся. нечакана - таму што яна не вельмі часта тэлефануе. а тут - нават з прапановай наведаць які-небудзь аб'ект. а мне што?? з прымным чалавекам заўседы прыемна сустрэцца.
вось і дамовіліся на пэўны час.
за гадзіну да сустрэчы яна мне тэлефануе і кажа, што сустрэнемся а восьмай гадзіне. добра. мне ўжо не прывыкаць к яе выхадкам, згаджаюся.
а восьмай гадзіне, яна мне паведамляе, што сустрэцца ў яе сення не атрымоўваецца.
і гэтае - пасля таго, як яны з Бяшай, 23 сакавіка не выканалі абяцання наконт сустрэчы.
Што мне засталося рабіць?? Злосць выплюхвалася з мяне з крыкамі і мацюкамі.
я ўжо не змог трымацца. я ведаю, што я дрэнна раблю, лаючыся на свайго сябра, але падзеі і злапомнасць у гэты момант наваліліся з небывалай сілай.
І, не верачы сваім вушам, я ўсе ж такі пачуў згоду на сустрэчу!!!! мая злосць прынесла рэзультат! Адной умовай было толькі тое, што я павінен быць на месцы праз 10 хвілін.
Адлегласць - 800 метраў да метро і адну станцыю праехаць.
Дома - размова з Оляй па тэлефоне.
(Дарэчы пра Олю. Прайшлі-забыліся размовы. Мне сення нават не хацелася гаварыць з ею па тэлефону. пабачыць я яе буду рады. Але - больш цесныя адносіны падтрымліваць не хачу. ) Хуценька расказваю, які я злы, і я к мяне ўсе давялі да ручкі, развітваюся, адначасова шнуруючы кеды, хапляю сумку, ў якой папярэдні нават не выкладзенае ляжыць ўсе патрэбнае: поі, ключы і пальчаткі і выбягаю з дому. прычым выбягаю ў прамым сэнсе. Тое, што я не змог прабегчы ўсю адлегласць да метро потым сказалася ў тым, што я прыбег на станцыю тады, калі дзверы вагонаў зачыніліся і поезд ад'ехаў.
Проста патрэбна было бегчы ўвесь час, а не ісці праз дарогу хуткім крокам, вось і паспеў бы.
Чакаем наступнага цягніка, адначасова спрабуючы ўспомніць, адну мне станцыю ехаць, ці дзве..
вырашыўшы, што ў любым выпадку потым стэлефануемся і сустрэнемся, хуценька выбег са станцыі, дзе і сустрэўся з Алесей. Змарнаваў я не 10, а 20 хвілін. не было б размовы з Оляй, ці бегаў бы хутчэй - паспеў бы на цягнік і прыехаў на 5 хвілін раней.
Сустрэліся, прывіталіся і рушылі на Кірава.
Аб'ект сам па сабе - не вельмі цікавы, болей, чым адзін раз, на ім цяжка знайсці чым займацца. але тое, што ішлі мы ў змярканні, дазволіла ў выніку знайсці гэты занятак.
Тое, што есць магчымасць пералезці на дах дзеючай часткі завода, я заўважыў яшчэ раней, але сьнег не дазволіў паспрабаваць. Зараз, ў прыцемках, калі адчуванне вышыні прытупілася, калі побач знаходзіўся чалавек, перад якім абавязкова хацелася нешта зрабіць гэтакае, я доўга не сумляваўся. Тое, што прыходзілася на вышыні каля дзесяці метраў ісці па балцы шырынею ў 20 см - амаль не пужала, ўсе роўна недалека.
Пералез, пахадзіў, паглядзеў і вярнуўся назад, каб не пакідаць Алесю ў адзіноце.
Майму здзіўленню не было мяжы, калі я яе заўважыў на другім баку пералаза, ей засталося толькі залезці наверх, толькі гэтага у яе не атрымалася. Ўсе роўна, я не ведаю ў Мінску людзей, якія змаглі б туды перайсці. Малайчына, што сказаць.
Потым - была доўгая размова, лежачы на даху і назіраючы за небам, на якім плылі аблокі, свяцілі зоры і месяц, на працягу якой я рапавеў ей пра свае крыўды на яе, а яна пра свае - пасля суботы. Спадзяюся, што мы добра адзін аднаго зразумелі.
І, пасля таго, як я пачаў пазяхаць, а гэта - дакладная пркмета таго, што мне халодна - дастаў апошні сродак, які мог прымусіць мяне застацца на даху яшчэ нейкі час - поі.
за тую гадзіну, што прайшла з моманту паказа Алесе пояў, яна навучылася круціць васьмерку.
Таксама прасіла зрабіць і ей такія. Я амаль не ведаю чалавека, які пасля таго, як паглядзеў на мяне, а потым паспрабаваў сам, не пачныў пытаць аб тым, як іх рабіць, ці прасіць падараваць.
не спяшаючыся, спусчіліся і рушылі да метро. астатак энергіі я страціў на тое, каб прайсці па парэнчам маста, якія даволі шырокія, каб, амаль не рызыкуючы, перайсці на другі бок, але энергіі хапіла толькі на палову, потым - спрыгнуў.
У метро, пацалаваўшы ў вуха, бо круціла галавой, пасадзіў на цягнік, і, не паспеўшы аправіцца ад уражанняў ад сустрэчы, бачу чалавека, па якім відаць, што ен збіраецца нешта ў мяне спытаць. спытаў. апынулася - у чалавека села батарэя ў мабільным, тамыу і прасіў мяне выручыць яго. Акінуўшы вокам знешні выгляд (апратны, з акулярамі, кніжкай у кішэні), без аніякіх згрызот даю свой тэлефон, бо не можа быць дрэнных думак у чалавека, які носіць у кішэні кніжку на 400 старонак, фантастыкі, да таго ж. Так і атрымалася, што ен чаказ дзяўчыну, якая выйшла з таго цягніка, у якім я паехаў. дзяўчына мне, дарэчы не спадабалася. )))
Дома - адразу сеў за напісанне паста, бо неяк даўно анічога не пісалася.
Думаў адразу напісаць толькі пра тое, як мяне крыўдавалі, а потым неяк уцягнуўся і забыўся нават пра час. а па дарозе дадому здзівіўся таму, што крама ўжо не працуе. я і не заўважыў, як прайшлі тыя тры гадзіны, якія я правеў з Алесей.
LI 5.09.15