• Авторизация


дзіўны дзень сустрэч. 22-03-2007 20:40 к комментариям - к полной версии - понравилось!


неяк нечакана дамовіўся сустрэцца з Кактусам.
у планах было толькі наведаць вуз. і, па магчымасці, разлічыцца з хвастамі.
Але, начная размова раставіла прыярытэты.
Адразу едзем у амаль родны чацверты корпус вуза, аддаем там дыскі.
Перад гэтым тэлефануем Лёхе, якога я не бачыў даволі працяглы час, і якога хацелася пабачыць, і сустракаемся заадно і з ім.
І толькі потым - едзем у свой Вуз.
Усе так і атрымалася. Настрой з раніцы на добрай хвалі, надвор'е дазваляе не апранаць куртку, у плэеры - дзіўны альбом ДыпФорэсту, на вуліцы пад нагамі шрубы, таму ідзем, свецячыся як лямпачка.
У трамваі мяне асяніла ідэя. Ведаючы, што вечарам мне зусім не будзе чым заняцца, я знайшоў выйсце. Атрымоўвалася так, што ад нуды я палезу у нэт, дзе і страчу апошні крэдыт. Таму - ідзем у ЦУМ, дзе і набываем 10 метраў дзіка-сіняга шнура для дэкаратыўнага ўпрыгожання сваей торбы(!)
Улічваючы тое, што надвор'е к гэтай гадзіне зусім сапсавалася, вырашыў не лезці анікуды, як мне магло захацецца, а ехаць у метро дадому.
Там - на пазітыўнай хвалі, лавіруя паміж людзьмі, пераходзячы з вагону ў вагон, хутка, але нікуды не спашаючыся, ў ліку першых патрапіўшых на эскалатар, ужо на лесвіцы адчуваю нечую руку, стрымаўшую мяне.
Чалавек, выпадковай сустрэчы ў метро з якім я чакаў амаль палову года, сустрэўся мне тады, калі мае цярпенне лопнула і я завітаў напярэдадні ў госці.
Потым зусім ужо дзіка было бачыць сяброў Ігара з Беразіно, якія таксама далі ведаць, што пазналі мяне.
Развітацца з Аней і нырнуць у вагон не дазволіў інтарэс і адсутнасць годнага занятка дома, таму - адбылася другая(!) размова, даўжыней амаль у гадзіну.
чаму і рады цалкам.
Дома, на дзіва, занятак знайшоўся.
Зашываў кеды. :) Занятак цікавы і даволі доўгі. потым яшчэ памыў шнуркі, якія даўно страцілі сваю бялізну і пачаў займацца набытым шнурам.
Працэс спыніўся на тым, што незразумела, што зрабіць з рэмнем, якое выбраць упрыгожанне..




LI 5.09.15
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (1):
Торбу калi упрыгожыш, даш паглядзець!!:)) Цiкава!


Комментарии (1): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник дзіўны дзень сустрэч. | Урли - Дневник Опьяненного Огнем | Лента друзей Урли / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»