дзень першы.
Паехаў я дахаты. як заўседы.
Трэба было папоўніць запасы, ды ўзяць троху грошаў.
напярэдадні была няўдалая спроба заехаць у Магілеў, таму сення вырашыў проста дадому.
На вуліцы - гідкі дождж і аніякага пазітыву.
Выбаўляла тое, што не атрымоўваецца ў мяне спыніць у пары з дрэнным настроем, заўседы знайдуцца жарты. Вось так мы моклі пад дажджом, жартавалі з штаноў, надво'я і ахвяры дарозе.
Заўседы настрой паднімаецца яшчэ болей, калі чалавек згаджаецца везці цябе без грошаў, у той жа час вязучы народ, які ўжо аплаціў праезд. І смех, і грэх. ))
.
Дзень другі.
Прачнуцца, раглядзець у вакно, апрануцца - і ў лес!
Нарэшце, надвор'е спрыяе, вольнага часу - шмат, спадарожнікаў можна знайсці па дарозе, таму хуценька, нават не паеўшы, бярэм ўсе самае неабходнае, у тым ліку і поі і хутчэй з дому.
Магу згадзіцца з тым, што адразу было даволі-такі халодна, не май ж месяц на вуліцы, каб у адной кофце гуляць па вуліцам, але ж звяртацца не хацелася аніразу, ды й ацяжарваць сябе чым бы то ні было зноў такі не хацелася.
Па дарозе тэлефаную ўсім, хто мог бы згадзіцца на прапанову ў 10 гадзін нядзельнай раніцы ісціі некуды ўдалячынь, бо інакш чым ў Вулін я і не збіраўся ісці, і аказваецца, што ўсе ці спяць, ці адмаўляюцць скласці мне кампанію.
Добра, мы адразу возьмем фотаапарат, а потым яшчэ раз паспрабуем запрасіць людзей.
Па дарозе за фотапаратам, сустракаю Дупсіка, які адразу дае згоду на маю прапанову, а потым і Алег, дагэтуль спячы, прачынаецца і таксама згодны пайсці са мною.
далей ўжо гісторыю можна суправаджаць фотаздымкамі, што я і зрабіў бы, каб ў мяне быў добры выхад ў інэт прастору, але такой ў мяне няма, таму, можа калі-небудзь я выкладу тыя, што мне найбольш спадабаюцца.
Па дарозе - нарэшце здымаю астаткі кацельная разам з недагаркам дымавой трубы, куды нават атрымалася залезці.
Потым -неаднаразова спрабавалі выцягнуць кіслага разам з намі, на што неаднаразова атрымоўвалі адказ. Прычым, ен нават не ведае, ад чаго ен адмовіўся.
тое, што ў нас шмат часу, мы зразумелі тады, калі патэлефанавалі гаспадару фотаапарата і сказалі, што назаўтра прывязем яго яму ў Магілеў.
Таму - ўсюды, дзе не былі і куды хацелася патрапіць мы патрапілі.
Першым быў сход да ракі, дзе добра праглядалася рака, якая мае найбольшую даўжыню на тэрыторыі Беларусі. Тое, што яна не вельмі моцна разлілася, не перашкодзіла таму, што яна вельмі прыгожа выглядае ў сваей шырыні і поплавах.
Паглядзелі-падзівіліся-пафоткалі.
Наступным прыпынкам на нашай дарозе было ПМК. Тое самае, дзе я працаваў апошні месяц лета. Тое самае, дзе знаходзіцца трэцяе па вышыні пабудова.
Тая самая, куды я марыў залезці апошняе паўгоддзе.
Зноў маей прапанове залезці туды ніхто не быў супраць, таму - праз агароджу, хаваючыся ад вартаўніка і знаемых мне сабак (у прыватнасці на нас падняла брэх Рыжая) па-за будынкамі РБУ і капрэсарнай - да сховішча цэменту, а потым - дзевяць празрыстых, з адной арматуры, пралетаў на вершыню.
Адразу ж садзімся, каб не садзьмула ветрам, супакойваем дыханне і пачынаем азірацца.
Што сказаць - прыгожа! Рака, якая відаць да самога гарызонту, шырокая і павольная.
лес з другога боку цягнецца праз бераг, закрываючы сабой сінь вады.
З трэцяга боку - палі, якія яшчэ зазелянелі толькі на зімавых.
І з чацвертага - горад, дзе пакуль напакоранымі стаяць астатнія дзве высоткі: труба хлебзавода і воданапорная вежа.
Заўважыўшы вартаўніка, які, не гледзячы на тое, што павінен аглядваць тэрыторыю ПМК, ійшоў аднекуль з горада, акружаны сабакамі, хуценька прабягаем гэтыя пралеты па лесьвіцы, кожная прыступка якой зроблена з чатырох нетаўстых жалезак, дадолу, адкуль накіроўваемся няхуткім крокам да агороджы, за якой цямнее лес. Залазім на агороджу і ў лес трапляем не адразу, а яшчэ раз, пакуль не чуем вокрыку ззаду, ацэньваем вышыню, пасял чаго - кідаемся ў бег па сасновым лесе.
У крыві - адрэналін і пазітыў, жаданне прыгод.
Знадворку - Сонца, цеплыня, прыгажосць і водар вясны.
З лесу ў памяці застаўся наш паход па тым самым месцы, дзе зусім нядаўна хадзіў
Gandu3Echo, а ўлічваючы тое, што там месца зусім не для паходаў у кедах - вынік быў свядомы - мокрыя ногі. Хоць я зараз разумею, што мокрыя яны тады былі так, зусім троху. Але на той момант мне не падабалася скакаць праз лужыны і ручаіны па купінам.
Нарэшце, вымачыўшы ногі, дайшлі да той самай паляны, куды я ўвесь час імкнуўся.
і, на вялікі жаль, яна была занятая дзяўчынамі і хлопчамі адзін другога меньшыя.
Спадзяючыся, што ў лес адпачываць дрэнныя людзі не пойдуць, я быў моцна расчараваны і збянтэжаны, калі яны сустрэлі нас адборнымі мацюкамі, без ніякай на тое нагоды з нашага боку. ЛАяліся яны і тады, калі мы, як заўседы, спыніліся папіць вады з ручаіны і, нават тады, калі мы ўжо паглыбіліся ў гушчар лесу.
я вельмі доўгі час не мог забыць такую сустрэчу. І ніяк не мог зразумець, адкуль такія бяруцца.
Наступнай падзеяй было раскладанне вогнішча, якое я проста не мог не пабачыць у лесе. Лес без вогнішча - нават нецікава. Таму - распалілі, а потым, вырашыўшы ўсе арганізацыйныя пытанні - раскідалі, каб не згарэла анічога.
Арганізацыйныя пытанні складаліся ў тым, калі мы будзем аддаваць фотаапарат, куды мы пойдзем, і калі паедзем у Магілеў.
Аддаваць будзем тады, калі прыедзем у Магілеў, у Магілеў мы паедзем назаўтра, а далей мы пойдзем па лесе да вескі Жорнаўкі.
Шукаючы ўвесь час кветкі, якія па ідеі ўжо павінны з'явіцца ў лесе, мы абыйшлі даволі значную частку вядомага нам лесу, але знайшлі толькі там, дзе я аніразу не быў.
Аднак адразу мы пабачылі мурашнік, насельніцтва якога, карыстаючыся сонейкам, ва ўсей колькасці выйшла на "суботнік". выглядзела з боку гэта як вельмі вялікая навала мурашоў у адным месцы. Даволі незвычайнае відовішча.
Потым мы пабачылі другі мурашнік, на які сонца не свяціла.
на паверхні - толькі адзіныя постаці.
А потым, ідучы па лясной сцежцы, па леваму боку я заўважыў нешта незвычайна - сіняе.
І адразу зразумеў, што гэта тыя самыя пралескі, якія павінны былі расцвісці якраз ў гэты час. Наступныя трыццаць хвілін мы правялі, поўзаючы на каленах і выбіраючы найлепшыя ракурсы фотаздымкі.
Наступнай прыгодай была снежная паляна. Я, нават пабаяўся ступаць на яе, бо неспраста на чыстым ад дрэў месце, дзе добра свеціць сонца, ляжыць снег, у той час, калі амаль ва усім лесе засталіся толькі малыя кавалкі. А тут - спраўдная снежная паляна.
А за палянай - пачатак вескі, на ўскраіне якой стаіць пустая хата са сметнікам побач.
І на вока добра можна вызначыць, што зімою тут з горкі коўзаліся дзеці.
А зараз - толькі рэшткі таго, што заўседы застаецца на такіх месцах. Санкі, цэлафан, наскі лыж.... Тое, як мы потым коўзаліся на санках я нават зняў на відэа.
Палазіць па паваленых дрэвах, пасядзець на закінутым падворку і далей - паўз бераг.
ТУт ен набыў высату і абрывістасць, і, праз некалькі сот метраў - помнік тым, хто змагаўся за гэтую высату 60 гадоў назад.
Неўзабаве Беразіна адыйшла ўбок, зрабіўшы яшчэ адзін з сваіх выкрутасаў, а на яе месцы цякла Жорнаўка, якая ўпадае ў Беразіну.
А мы - ўвайшлі ў веску, бо ісці далей - не дазваляў час, ды й ецсі хацелася занадта.
Хацелася зблізу паглядзець на абарыгенаў, якія насяляюць гэтую веску, але дзеля гэтага прыйшлося б звяртацца, што было ўжо не ў нашых сілах.
Таму - сталі тварамі ў бок горада і рушылі.
Праўда, не патрапіўшы дадумы мы яшчэ наведалі закінуты калгас, у якім найбольш цікавымі былі зернесушылка, пабураная хата і бульдозер.
Зернесушылка тым, што даволі цікавая пабудова, стаіць у кожным калгасе. І ніколі раней не давялося пабываць усярэдзіне.
Пабураная хата тым, што ад яе застаўся толькі дах.
А бульдозер тым, што вялікі і жоўты )))
І зусім побач з гэтым ўсім зусім выпадкова натрапілі на грыбы-махавікі.
Тыя самыя, якія размножваюцца спорамі. Я нават не здагадваўся, што яны могуць вырасці настольк вялікімі. Уяўлялі яны сабою шары 15 сантыметраў у дыяметры. І спораў унутры іх было настолькі многа, што можна было устроіць вакол сябе дымавую завесу. ПАсля гульні з імі ў футбол у нас засталіся ногі, да калена ў бурай субстанцыі, відэаролік і пачуцце голаду, якое нават, за той час, што мы правялі ў калгасе, памацнела.
У гэты раз нам перашкодзіць не змагло анічога.
А тое, што па дарозе мы сустрэлі даволі цікавы сметнік бытавай электраапаратуры, яблыневы сад, закінутую хату і зноў зайшлі ў бібліятэку, не моцна нас затрымала на нашым шляху да дому, дзе чакала ежа і цяпло, бо на вуліцы, паля таго, як зайшло сонца і падняўся вецер, было даволі халодна.
Дзень трэці.
Працнуцца, падумаць аб тым, чаму не тэлефануе Алег, самому набраць яго, пачуць, што ен яшчэ спіць, дамовіцца аб тым, што я к яму завітаю ў госці, завітаць.
Выцягнуь ўсе ж такі ў паездку.
Ўладкаваць ўсе перашкоды і нарэшце мы на трасе!
Я ўсе больш і больш упэўніваюся ў тым, што ў пары спыніць намнога цікавей, чым аднаму.
Не прайшло і дзесяці хвілін, як мы ўжо ехалі ў Магілеў.
Магілеў сустрэў нас дажджом.
Тое, што на дваіх у нас было 800 рублеў, паўплывала на тое, што на упісанне мы рушылі пехам. І не дарма, няма лепшага метада пазнаеміцца з горадам, як прайсці яго наскрозь, што мы і зрабілі.
Ішлі, паказвалі пальцамі, фоткалі, назіралі, знаеміліся.
Ўразіла тое, якія шырокія вуліцы і праспекты там. Я ніколі не бачыў такіх ў Мінску.
Адлегласць ад дарогі да дамоў была настолькі вялікай, што ў Мінску на гэтым месцы пабудавалі яшчэ б адзін дом. Другое, чаго я ніколі не бачыў ў Мінску - вялізныя неонавыя рэкламы крам. Свеціцца Магілеў, нават без падсвятлення будынкаў, шмат ярчэй, нават у тых раёнах, пра якія ніколі не скажаш, што яны цэнтральныя.
Трэцяе, што ўразіла - колькасць рэчаў, выфарбаваных ў сонечныя колеры. Амаль паўсюдна вока натыкалася на памяранцавы, зялены, жоўты, блакітны...
Колькасць гандлевых дамоў - вельмі вялікая. Амаль на кожным кроку. Прычым - кожны непаўторнага дызайну.. Прагажосць.
Калі мы амаль прыйшлі на ўпісанне, Алег ткнуў мяне лакцем і паказаў некуд ўбок са словамі: глядзі, вагон з купалам!
І тут я зразумеў, што я раней бачыў гэты вагон і гэты купал. І што тут непадалек жыве Вадзім, якога я ўжо насамрэч магу лічыць сябрам з Магілеву. Вось дык супадзенне, вось дык варыяцыя...
Таму і атрымалася, што мы стэлефанаваліся з ім, пабывалі на рэпетыцыі іх гурта "Дрыгва", пабачылі Базіка і Віталіка.
Кропка, дзе яны репетыруюць, здаецца па чарзе за грошы, таму перад імі гралі эма , якімі запруджаны ўвесь горад. Калі на вуліцах я іх не бачыў, пахаваліся ад дажджу, то на кропцы сустрэў адразу каля 10 штук. буэээ.
Дома нас чакалі звесткі аб тым, што не ўсе так добра, як нам хацелася б, і як было б лепей нам, а потым нам загадалі а дванаццатай гадзіне класціся спаць. Шкада, я б с задавальненнем яшчэ б пагаварыў з сястрою.
Дарэчы, пра сястру. я насамрэч рады, што ў мяне есць такая сястра. Вельмі цікавы чалавек. вельмі рады, што ўсе ж такі сустрэўся і пабачыў.
Спаць было вельмі неўтульна. па-першае - горача, па-другое - высокая падушка, па-трэцяе - храп і бадзянні гаспадара...
Таму - зранку уздым, дзякуючы чаму, я пабачыў перад ад'ездам Наташу, сняданак, запіс фотак за тры дні на даўбешку (бугага), і рушынне дахаты.
Але, адразу была сустрэча з Вадзімам, Кандрашкай, не пабачыўшы якую я проста не мог паехаць дадому, дзякуючы якой мы такі не паспелі дахаты ў вызначаныя дванаццаць гадзін.
Алег нарэшце зразумеў сэнс слова "назолівы", калі я яму сказаў, што кандуктар, не спытаўшы ў нас грошаў - неназойлівы. ды й другі кандуктар, таксама не моцна настойваў на аплаце.
З Магілеву мы амаль адразу паехалі ў Бялынічы, дзе надзейна захраснулі.
К таму ж яшчэ вецер, які на той раўніне амаль здзімаў з месца.
Але, праз паўгадзіны мы ўсе ж такі спынілі машыну адразу да Мінска. Але, патрэбна было адразу зазірнуць дахаты, таму прыйшлося вылазіць, ісціс дадому, потым да мамы, потым - зноў на трасу, але ўжо з поўным бэгам і на свае сталае месца, адкуль я амаль адразу і паехаў у Мінск.
Ўражанняў - кіпа.
Адпачыў - супер!.
А што мяне яшчэ тут ччакае....
В колонках играет:
Isis - Carry
LI 5.09.15