Галоўнае - правільна расставіць прыярытэты.
Прасцей кажучы, знайсці патрэбнае месца, дзе і табе прыемна будзе, гнаць не будуць.
Гэта - наконт таго, як правесці свята, калі ў цябе няма сталай дзяўчыны, з якой патрэбна было б бавіць час.
Ад маёй ўчарашняй хваробы не засталося ні следу, з раніцы адчуваў сябе я вельмі добра, ды й надвор'е спрыяла добраму настрою.
Таму - не доўга збіраючыся, рушыў да СтаРасты, якая і павінна была завесці мяне на вечарыну.
Аб чым я здагадваўся і чаго хацей, калі згадзіўся правесці гэтае свята з імі??
Па-першае - сустрэча з тымі, каго ўжо няблага ведаў. Кулер, Лексыч, Тома, Вася.
Па-другое - першае вогнішча ў гэтай восені, тым болей - у Мінску, тым болей - у лесе.
Па-трэцяе - здагадваўся аб тым, што будуць не толькі гэтыя людзі.
Ну і вось, на Ўсходзе, з чатырох асоб - дзве знаемыя, адна дзяўчына вельмі падобная на Марану, якой ўжо вельмі даўно не бачна і не сустрэць.
І рушылі ў лес. )
Лесам гэты клок некранутых дрэваў можна цяжка назваць, але там былі сапраўдныя елкі, сапраўдныя дровы і сапраўднае паветра(апошняе - з большага на меньшае).
Сякера ў сваіх руках я не трымаў ўжо вельмі-вельмі даўно, таму адразу схапіўся і парубіў амаль ўсе дрэвы, якія валяліся побач. Задаволіўся, разагрэўся, распрануўся, потым апрануўшыся толькі а восьмай гадзіне.
А потым - прыйшоў амаль цэлы факультэт незнаемых мне архітэктараў.
не скажу, што гэтае мне спадабалася, бо нікога з іх я не ведаў, а калі яны пачалі яшчэ і размаўляць паміж сабой на свае тэмы, стала і зусім няемка.
Таму - вырашыў нейкі час аддаць на віншаванне тых, каго патрэбна было віншаваць.
Знайшоў у лесе груду бярвенняй, уладкаваўся на ей і пачаў працэс адпраўкі смс.
Спадзяюся, што для нікога не сакрэт, што большасць віншаванняў напісаны па аднаму шаблону.
Толькі самым-самым тэлефанаваў, а тым, каму не атрымоўвалася - пісаў высокамастацкія смс.
за той час, які я знаходзіўся не каля вогнішча адбылося некалькі падзей.
1. надзвычай прыгожы заход сонца, які прагледжваўся праз дрэвы. спадабалася.
2. падыход Лілі (а можа Літы, я так і не зразумеў.). вось яна і падобна да Мараны. Казус. Думаючы, што ўсе вакол мяне гады на тры-чатыры старэйшыя за мяне, я думаў што і яна такая. А ў выніку апынулася, што яна нават маладзейшая за мяне. Цікаўны малады чалавек. Шкада, што яна вельмі хутка знікла па розным прычынам звязаным з празмерным злоўжыванні алкаголю.
3. падыход Томы. нарэшце адбылася размова, пасля якой былі сталі магчымымі больш блізкія адносіны, па-за межамі "прывітанне-пакуль" ) Ды й чалавек вельмі цікавы. не можа не радаваць.
4. падказка адной дзяўчыне шляху да архітэктараў. потым апынулася, што ўвесь астатак вечара яна размаўляла на вельмі інтэллектуальна-маразматычныя тэмы.
інтэллектуалізмы так і сыпаліся. Адчувалася, што чалавек вельмі шмат прачытаў, але ўсе тое, што прачытана і зацвердзілася ў галаве настолькі перамяшалася і зблыталася, што не маючы магчымасці рассказаць адну ідею цалкам, а потым даказаць, яна за вечар расказала каля тысячы ідэй, меркаванняў і тэарэм, сотні цытат на ўсіх мовах свету з перакладам, але аніводнай не падцвердзіла. пераскоквала з звычайных тыпаў рывалюцыянераў на выгетарыянскі стыль пакоя, а з пакоя - на Фрэйда, папалам з японскімі кампаямі.
Ўвогуле - страшны чалавек, з якім няма сэнсу не тое што спрачацца, але і размаўляць - задавіць цытатамі і ўвогуле непатрэбнымі ведамі.
На нашае шчасце знайшоўся чалавек які быў здольны цалкам выслухаць гэтае многагадзіннае трызненне і пазбавіўшы нас ад такой напасці.
Мы толькі часам, злавіўшы чарговую цытату на англійскай, ці нейкі інтэллектуалізм, поўны ідэятызму ціха смяяліся і абмяркоўвалі пра сябе.
На маю думку, яна назапасіла ў сабе вельмі шмат рознага глупства, таму і мае непрывабны выгляд. Калі пазбавіцца ад гэтай манеры мець на кожную рэч свае меркаванне, часцей чамусьці вельмі дурное, стане нават нічога такой дзяўчынай.
5. званок па нумары тэлефона, які я да гэтага спрабаваў праверыць адпраўкай смс, але мне не прыходзілі чамусьці адказы. таму я апошнюю спробу адклаў на свята, калі памылка была б не страшнай.
Але ўсе атрымалася няблага. не ведаю, чаму не атрымоўваў адказаў на мае паведамленні, але чуць мяне былі, здаецца радыя.
не абыйшлося без гульні ў пазнавалкі, але мне прыйшлося самому расказваць, хто я такі )
ўвогуле - рады быў пазнаеміцца.
На гэтым мае віншаванні скончыліся і я рушыў да ўсей кампаніі, частка якой сядзела каля вогнішча, а другая, займалася вярчэннем пояў у лесе і рознымі іншымі забавамі накшталт валяння ў снезе, скокаў праз адзін праз аднаго, вярчэннем чалавека на 180 градусаў, трымаючы яго ў руках, стойкена галаве, апіраючыся на пень ілбом і вярчэннямі рознымі сальта-мартале.
Калі ўжо амаль сцямнела - ўсе звярнуліся да вогнішча, дзе пачаліся песьні з гітарай, розныя байкі ды росказні.
І, праз некалькі гадзін мы рушылі дамоў. Частка людзей яшчэ засталася каля вогнішча, каб проста паназіраць за полымем, а мы рушылі ў метро, распаўсюджвая вакол сябе ў радыусе трох метраў дзіўны пах лесу, вясны і дыму, задаволеныя і стомленыя.
Таму вынікі:
па-першае: мне вельмі спадабалася.
па-другое: усе - дзякуючы СтаРасце. Я вельмі ўдзячны за такі адпачынак.
па-трэцяе: я так і не падараваў кветку. Падыйшоў да адзінага месца, дзе яны прадаваліся, паглядзеў, і не набыў. Бо нейкія страшныя яне былі. А іншых месцаў не знайшоў. вось такі вось казус.
па-чацвертае: архітэктары БНТУ - незвычайны народ. спраўды.
па-пятае: пах дыму не змыў нават душ, я зараз як вэнджаная акарачка.
LI 5.09.15