Вось заўседы так, не збіраешся, не збіраешся, а потым - бац! і ўсе.
Вось так і атрымалася, калі мяне запрасілі на флэт.
Ведаючы, што патрэбна пісаць матэрыялы, на якія я адводзіў наступны ранак, я ўсе ж такі рызыкнуў паехаць.
І што атрымалася?
Атрымалася так, што ні матэрыялы я не пісаў, ні на "Дынама", на якім збіраўся пашукаць падэшвы да сваіх Сцілоў, ў якіх яна ўжо сцясалася, я не папаў.
Не, я не скажу, што мы дрэнна павесяліліся.
Вельмі нават добра.
Што запомнілася - атмасфера ў кватэры. Калі кожны кожнага добра ведае і есць аб чым паразмаўляць. Цудоўны выгляд з балкона. Дзіўнае хараство.
Што не спадабалася - перашкоды маей беларускай мове з боку Калянкі. Дрэннае адчуванне з раніцы.
А потым мне стала на самой справе дрэнна.
Балелі ўсе канечнасці.
Балела галава.
І ў такім стане мне прыйшлося ехаць у ўнівер.
Не выратоўвала нават тое, што на вуліцы - сапраўдная Вясна.
Што можна хаздіць ў кедах, і на цябе не будуць глядзець, як на дзівака.
Што зусім скора можна будзе ўвогуле распрануцца!
Таму - ледзь-ледзь адседзеўшы тыя дзве пары, замест тых чатырох, якія паланаваліся, атрымаўшы залік па Гісторыі(канчатковы), і па Англ, паехаў дамоў з марай выспацца.
Але, гора адно не ходзіць.
Выспацца не атрымалася таму, што Калянка, маці яго, мала таго, што наадрэз адмовіўся выключаць святло, якое мяне ўжо бесіць, патрэбна лямпачку разбіць, дык яшчэ аніразу не супакоіўся за мой сон, нешта цегаўся, хадзіў, кашляў... так яго разтак.
Ў кватэры па дурному душна, спаць ўвогуле немагчыма, ды яшчэ сны...
Оооо! Мне пачалі сніцца залікі.
дакладней - залік па Англ, які я ў сне яшчэ раз выконваў...
Жах!
Ну і сяджу зараз, чакаючы, калі ягонай светласці захочацца спаць, каб ў цемнаце, без святла, нармалева пасядзець за кампутэрыам, напісаць нарэшце матэрыялы. Бо час ўжо залік атрымоўваць, а ў мяне яшчэ няма залічанай кантрольнай. .
эх
баліць галава
LI 5.09.15