• Авторизация


Без заголовка 03-03-2007 03:14 к комментариям - к полной версии - понравилось!


А я амаль нічога не пішу.
няма ужо тых падзей, якія маглі б вызваць у мяне прыступ пісаніны, як раней.
праз пяць дзен будзе свята. а мне, калі чесна, так не хочацца віншаваць анікога.
вось проста не хочацца і ўсе.
Але здаецца, што трэба.
заўтра - дзень нараджэння ў ОдинНочка. З чым яе і віншую. Спадзяюся, што яна таксама чытае мой дзеннік, бо я на самой справе лічу яе добрым і цікавым чалавекам.
Жадаю перш за ўсе заставацца ні на кога не падобнай, бо ў наш час гэта галоўнае.

Адзінаццатага сакавіка - дзень нараджэння СтаРасты.
За той нядоўгі час, што я яе ведаю, яна стала адным з найлепшых маіх сяброў.
мабыць за тое, што побач з ею адчуваеш сябе свабодна і вольна.
Мая гуру аўтаспыну.
Выцапіць мяне ў чате толькі па аднаму слову "аўтаспын". Потым чакаць паўгода да сбліжэння... І вось, цяпер, калі за тыдзень не пабачымся, дык абавязкова стэлефануемся...
цяпер абавязкова трэба яе павіншаваць. і з восьмым сакавіка і з ДН.

І восьмага сакавіка адбудзецца роўна год з майго першага аўтаспыннага падарожжа, якое можна лічыць сур'езным. і год ад майго першага паста ў дзеннніку.
і ўвогуле - гадаўшчына маей паездкі ў Кіеў, аб якой я і зараз ўспамінаю с задавальненнем.

Дні і тыдні мае ідуць ў амаль што добырм парадку.
Сессія.
Сядзець за кантрольнымі з ранку да вечара стала нармальным станам жыцця.
Групу я сваю ўжо добра ведаю. Многа каго пазнаю ў твар. Але імен яшчэ не запамятаваў.
не сказаць, што ўсе падабаюцца. Есць многа звычайных гопнікаў.
Але не без нармалевых людзей.

А вечарамі я сяджу дома.
Вось толькі сення, карыстаючыся ад'ездам Калянкі, вырашыў пабачыць знаемых.
Таму і патэлеванаваў Старасце.
З якой адразу ў яе дома палілі кальян(без мяне, яны з корышам яго), потым паехалі да мяне ў госці.
купілі вішневую настойку Амарэтта.
залезлі з прыгодамі ў башню. пілі напой на балконе з відам на начны туманны Мінск.
пілі каву з настойкай, круцілі поі і ўвогуле бавілі час.
Заўтра - практычныя заняткі з раніцы да вечара.
вечарам не ведаю што рабіць буду...
варыянты два.
Галя.
СтаРаста.
дарэчы пра Галю.
есць такі чалавечык. Ведаю яго мабыць гады тры і чатыры.
Пазнаеміліся неяк.
Больш сталыя зносіны пачаліся ў пачатку восені 2005... стэлефаноўваліся часта...
далей прыяцельскіх адносін і не заходзіла.
потым са мною нешта здарылася, як заўседы. Мабыць яна з тых людзей, з якімі я доўга не магу спілкавацца. не ведаю, што мяне ў ей не здавальняе. Можа тое, што яна залішне спакойная і разважлівая, няздольная да аванцюр.. не ведаю. і справа ў тым, што і не сказаць, што яна непрыгожая.
Але, праз шмат часу, за які былі толькі выпадковыя сустрэчы і недоўгачасовыя размовы, я зусім нядаўна ейй патэлефанаваў. Запрасіў у госці.
На мае здзіўленне, яна не адмовілася.
потым - яшчэ раз...
і, мне здаецца, штоя ей не проста так спадабаюся... нешта яна да мяне адчувае.
А я не хачу гэтым карыстацца, ведаючы, што, магчыма, праз нейкі час мне прыйдзецца спыніць ўсе зносіны.
Але, з другога боку, вось, есць чалавек, з якім можна мець трывалыя зносіны, які будзе падтрымоўваць цябе ў аванцюрах, не асабліва прымаючы ў іх удзел. З якім амаль што аднолькавыя густы. З якім бывае даволі цікава.
Ў рэшце рэшт пастаянны фізічны партнер..
Дык не! не магу я так!.
Вось і чакаю. Чакаю, калі выдасца свабодная хвіліна, каб запрасіць яе да сябе.
а там - як лес складзецца.












В колонках играет: Dub Buk - Русь Найвище Над Усе!

LI 5.09.15
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Без заголовка | Урли - Дневник Опьяненного Огнем | Лента друзей Урли / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»