• Авторизация


Against summer 06-08-2007 22:29


Вось які верш ад 09.05, 0:55 я знайшоў:

Я апоўначы выходжу з хаты
З вельмі пэўнай мэтай:
У апошні дзень вясновы
Я забіць імкнуся лета.
Выцірайце ж пыл са зброі,
Ўсе прыхільнікі вясны,
Час змагацца за Свабоду
Ад спякоты й духаты!

LI 5.09.15
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
ВДВ 02-08-2007 22:48


Метро Московская. Идём мы, значит, с мамой, видим одинокого молодого десантника. Удивляемся, чего это он тут тусуется - фонтанов нигде поблизости нет. Он, видимо, слышит наш разговор и скромненько подходит и спрашивает, мол, может мы знаем, где тусуются все остальные. Пьяный и вежливый десантник - поразительно! После наших разьяснений, что можно поискать на Немиге, скрывается в подземном переходе.

LI 5.09.15
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии

ПасляЫр'е 26-07-2007 23:43


Вось яно, дагуляўся я з Ыркай пад дажджом у майцы ўвечары (бо выходзіў я з дому шчэ ўранку, калі было добрае надвор'е. Цяпер горла баліць, заўтра будзе-небудзе (невядома) канцэрт, а я і пакрычаць не змагу (ці ад радасці, ці ад абурэння)
В колонках играет: The Radio Dept. - Sleeping In

LI 5.09.15
комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии
Ырка 25-07-2007 22:53


Сёння, пасля цэльнага дня гойсання па горадзе сустрэўся з Ыркай, якая 3 дні таму выехала аўтастопам па складанай траекторыі з Брэста і ўрэшце дабралася да сталіцы. Заўтра паедзе далей па маршруце...
Проста неверагодны чалавек!

LI 5.09.15
комментарии: 3 понравилось! вверх^ к полной версии
Ещё про Польшу 23-07-2007 21:59


Был в БялымСтоку - там парикмахерская, на вывеске надпись вертикальная: "URODY".
Как кто-то подметил, музычны фэст Басовішча праходзіў адначасова з фэстам піва Буховішча.

LI 5.09.15
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
Басовішча 23-07-2007 21:08


Наогул, Басовішча трэба бачыць. Ну але ж коратка паспрабую апісаць.
Адбываецца яно ў лесе, недзе ў паўкіламетры ад Гродэка - гарадка з насельніцтвам 4000. Месца на тры дні ў намётавым гарадку каштуе 10 злотых. Для поўнага камплекту - значык 5 злотых, майка 25.
Першы дзень запоўніўся знаёмствам з "галёркай" - развясёлай кампаніяй, якая пастаянна ездзіць на Басы гадоў 5 : Ліпа, Улад, Мажор, Лена і гэты, што з Нашай Нівы.
Таксама нечакана сустрэў вандроўніцу Машу, якая хутка з'едзе ў Чэхію ці Літву ў ЕГУ.
З гуртоў запомніліся BN і Сьцяна (з фаершоў аля Рамштайн)
Другі дзень - расчараванне конкурснай часткай: 3 - Унія, 2 - Sok, 1 - Фляус і Кляйн. Ну фляўсы яшчэ ладна. Але астатнія...
Потым - Крамбамбуля, Крама і Нейрадзюбель. "Пятрова, падай вады" чулася яшчэ паўночы з усіх куткоў.
Трэці дзень - уразіў на вольнай сцэне гарадоцкі гурт "OverDay". Фляўс і Кляйн выступілі гэтак жа прышпільна, нядрэнна заметалілі Цінь Сонця ўкраінскія, ну а потым НРМ!!!! Яшчэ і дзяцей сваіх вывелі на "Мама, тата, гэта я".
Потым - расхаладжэнне: ЧПБ. Потым ізноў класна: IQ48. Потым адстой Rasta - ну і ў канцы выратавалі сітуацыю Маўзэры.
У 4 раніцы мы пагрузіліся і паехалі назад.
В колонках играет: Band A - Дзень Сурка

LI 5.09.15
комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии
ДН 17-07-2007 22:36


4:00. Bon Jovi - It's my life (я нарадзіўся ў 4 раніцы). Гучнасць - 6, каб нікога не разбудзіць.
10:00. Bon Jovi - It's my life. Гучнасць - 10, каб разбудзіць мяне.
17:00 Guns'n'roses - Don't Cry. Гучнасць - 31 (максімум)

Усім дзякуй за віншаванні.
В колонках играет: Guns And Roses - Dont Cry

LI 5.09.15
комментарии: 5 понравилось! вверх^ к полной версии
Реквием по клавиатуре 11-07-2007 21:30


Клавиатура стала жертвой чистки. Я посмотрел на неё, подумал, больно уж грязная, и решил почистить. Разобрал. Почистил. Собрал. Работает, блин, только часть клавишей. Что-то с контактами. Раз 5 собирал-разбирал (а это каждый раз 16 махоньких винтиков), но всё пустое.
Сегодня купил за 5$ новую. Жалко старой. Да и лучше она была, эта какая-то непривычная. Не выбросил. На память оставил.
Кстати, вы пробовали с нерабочей клавиатурой (ну ладно, работал нижний ряд и цифры) заказать в нэте новую? :)
А меж тем после привоза из Польши новых колонок от компьютера образца 01.01.1998 остался только дисковод. Верному флоппику скоро исполнится 10 лет... Ещё "первые" остались принтер и сканер, но они были куплены не сразу, позже.
В колонках играет: HIM - The sacrament

LI 5.09.15
комментарии: 8 понравилось! вверх^ к полной версии
Журналісцкі дэбют 09-07-2007 22:16


А мяне надрукавалі ў Пераходным узросце, у сэнсе, мой артыкул! Дагэтуль былі толькі вершы, якія не ўлічваюцца пры паступленні...
В колонках играет: Уліс - Чаму?

LI 5.09.15
комментарии: 5 понравилось! вверх^ к полной версии
Нірвана ў пераходзе 08-07-2007 22:07


А ўчора спускаюся ў дальні пераход на Перамозе, тры дзяўчыны на гітары без чацвёртай струны граюць Нірвану. Я толькі стаў паслухаць (люблю я вулічных музыкаў і заўжды даю грошы), а тут падыходзяць тры бамжы-алкашы і пачынаюць наязджаць. Але мінакі, у тым ліку і я, сталі так пагрозліва побач з дзяўчынамі і абаранілі іх. Бамжы не рашыліся атакаваць. Але потым выйшла кіяскёрша і прагнала спачатку бамжоў, а потым і дзяўчын :(
В колонках играет: Nirvana - Smells Like Teen Spirit

LI 5.09.15
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
Pryvitannie z Polschy! 02-07-2007 19:14


Ja darvausia da inetu. U goradze Lebe jon kashtuje pa 4 Zlotyh za gadzinu. Ale hutkac' klasnaja. Ukluchyu Garadzkih na utube i kaubashusia.
Drukuju zacemki za 27.06 - 02.07 z necatorymi vyrazkami nie dla usih.
Ucluchyu Nirvanu Unplugged

27.06
Pry zajaulenyh 16:00 vyjehali u 18:30. Pachatak vandrouki sustreu miane 2 navinami - 1. Za 3 gadzinu da adjezdu palaceu pleer, ale zatoje viza akazalasya na mesiac, i ja paedu na Basovishcha!
Apounachy. "Prigotovili soglasija roditeley na detey!"
2:00 Praz 15 hvilin paslya myazhy adrubiusia telefon.
4:25 Vyvuchaju razmounik. Hutki ciagnik - Pociong pospeshny.
4:40 Prajazdhaem gorad z nazvaj "Mliava".
6:50 Gorad "Dobre miasto"
9:20 U Polskim peracladze film "Mocny areshak" guchyc' jak "Szklana Pularka"

28.06 Hadzili pa goradze i na plazh, ale ne kupalisya. Holadna.
29.06 Shadzili u miascovyja duny - "Vydmy ruchome". A potym z tatam 40 km vakol vozera Sarbska. 5 gadzin pa bezdarazhy. Balic dagetul. A uvechary narvalisya na z'ezd bajkerau z usioj Europy, byli 2 nashyh navat. Dakladna sotni 2! Bylo vesela.
30.06 Internet u Lebe u 3 mescah: Internet-Cafe (zachynenae uves' chas),Poshta (tam, prynyaushy miane za nemca, pashtarka skazala, shto "Internet Kaput" i u biblijatecy. Tut i siadzhu.
01.07 Ureshce bylo ciopla, dyk kupalisya. Pagladzeu film "Sztuka rastanie" (u aryginale "get over it"). Palovu navat zrazumieu.
02.07 Velmy klasna katacca na matrace na hvalyah. Galounaje - utrymacca.

Vos' ulasna i usio. 6-ga vyartajusia. Chakajce.
комментарии: 3 понравилось! вверх^ к полной версии
Гары Потар і Польшча 26-06-2007 18:32


Па-першае, урэшце мы скончылі пераклад першага Гары Потара! Засталося ўсяго 6 кніжак:) Хутка на сайце belpotter.at.tut.by будзе выкладзеная фінальная версія.
Па-другое, заўтра ад'язджаю ў Польшчу.
В колонках играет: Green Day - Bullet In A Bible

LI 5.09.15
комментарии: 7 понравилось! вверх^ к полной версии
Гульня ад Яна_Бела 21-06-2007 22:32


Сэнс такі:
1) Капіюеце спіс сваіх ПЧ.
2) Вылучаеце тых, з кім ужо атрымалася пабачыцца.
Zni4ka
Арвен Ундомиель
Незразумелая
jan bel
Stolik
3) Вылучаеце тых, з кім жадалі б пабачыцца.
dikaya shtuchka
immoral gopher
immortal darkness
jivebelarus
x-line
Михалина
Не подарок
Цемра
Шыпшына
julycaesar (я яго па ТБ бачыў, але ён мяне не:) )
В колонках играет: N.R.M. - N.R.M. - Нас дахалеры

LI 5.09.15
комментарии: 7 понравилось! вверх^ к полной версии
Моб ад Шыпшыны 13-06-2007 13:37


Я яго ўжо праходзіў, але цікава паглядзець, ці змянілася што.
1. Имя.
Андрэй
2. Как любишь, чтоб тебя называли?
Мне ўжо пофігу.
3. Как НЕ любишь, чтоб тебя называли?
Я ж кажу, мне пофігу
4. Какими глазами смотришь на мир?
Вачыма чалавека, які расчараваўся ў свеце, але ружовыя акуляры яшчэ не зняў
5. Веришь в дружбу между парнем и девушкой?
Канешне.
6. А у тебя есть друг противоположного пола?
Так, думаю, 3 дзяўчын дакладна магу назваць менавіта сяброўкамі.
7. Последняя глупость, которую совершил(а)?
Пайшоў на субяседванне наконт працы.
8. О чем думаешь в последнее время?
Пра тое, як пражыць да восені. Ну і трошкі - што я ўлетку буду двойчы ў Польшчы - спачатку з бацькамі, а потым - на БАСОВІШЧЫ!
9. Какой вопрос задаешь себе в последнее время?
І ўсё ж такі, куды паступаць? Сястра кажа на праграмера, тата - на доктара, я мару аб журналістыцы, але мяне не друкуюць :(
10. Где тебе лучше всего размышлять?
У дарозе
11. Веришь в любовь?
Канешне!
12. А в романтику?
Безумоўна.
13. Чего ты хочешь от юзера, который попросил тебя пройти этот тест?
Каб Шыпшыне было шмат шчасця ў асабістым жыцці :)
14. Назови 7 человек, которые должны ответить на эти вопросы у себя в дневнике:
Не буду. Хто хоча, сам пройдзе.
В колонках играет: Threedaysgrace - I hate everything about you

LI 5.09.15
комментарии: 6 понравилось! вверх^ к полной версии
Конгресс 13-06-2007 13:02


На рынке мама спрашивает у продавца грузинской внешности:
- А какой это сорт? (груши покупаем)
- "Кангрес"!
- Может, "Конференция"?
- А, ну да, "Канференция"!

Подкованный, однако, грузин.

LI 5.09.15
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
Обьява 12-06-2007 16:02


В поисках работы на jobs.tut.by набрёл на такое обьявление:
Мясокомбинату требуются грузчики-вегеторианцы(обязательно) , а так же головотяпы и резчики по мясу.

LI 5.09.15
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
Фелікс Аксёнцаў 11-06-2007 20:09


Так, аўтар песень першых трох альбомаў легендарнага гурту Ulis. Дагэтуль зрэдку піша вершы па-беларуску, хоць і жыве ў Канадзе. Апошні верш мяне ўразіў. Трэба на новы альбом Уліса...

Мой лёс - на рахунку у банку.
Я жыву на працэнт.
Маім крокам бракуе напрамку.
У мяне марсіянскі акцэнт.

Маё сонца - падвойная зорка.
Чырванее блакіт,
Ды планеты шалеюць на золку,
Сыйшоўшы з арбіт.

2007
В колонках играет: Кемлівае сонца - Такім чынам

LI 5.09.15
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
Хмурая Сволочь жжёт 08-06-2007 22:46


Только правильные люди начинают борьбу за нравственность с самих себя. Остальные 99 процентов народонаселения, начинают борьбу за нравственность с окружающих.

В колонках играет: Крама - 02 Свабоды мне дай

LI 5.09.15
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
Вязню (by Arwen) 08-06-2007 21:44


Арвэн з цікавасцю глядзела.
- Ты хто?- спытала яна.
- Хлопец,- адказаў ён з усмешкай.
Яго вялікія вочы амаль заплюшчваліся, калі ён смяяўся.
- Я бачу,- Арвэн глядзела неяк сур'езна. -Я, напэўна, хацела узнаць твае імя.
- Напэўна ці хацела?
- Ты заўсёды такі?
- Не, усё ж-такі не,- у яго вачах з'явіўся сум. Я -Вязень.
- Ты чый вязень? І як ты можаш быць вязнем?
Ён нічога не адказаў. Толькі уключыў свій плэер у якім зайграла Нірвана.
- Ты вязень самога сябе. Ніхто не трымае табе і менавіта таму твае пачуцці узялі верх над табой.
- Дык чаго ты пытаешся, калі сама усё ведаеш?.. Усе роўна, калі я табе скажу што гэта не так- ты не паверыш.
- Хто ведае…
- Ты павінна ведаць.
- Я такі ж вязень.
Ён зноў заусіхаўся.
- Смешна
- Не надта смешна, але праўда…
Вязень дастаў некі лісток, нешта напісаў… потым працягнуў навушнік:
- Будзеш?
- Давай…
Песні Нірваны маглі даць аптымізму ці адправіць у глыбокую дэпрессію. Арвэн адносілся да першага тыпу.. але, калі агульны стан яе быў дрэнны, то нішто не магло яе выратаваць..
Нірвана працягвала іграць, калі Арвэн ужо садзілася… Вязень памахаў ёй рукою. А у яе вушах яшчэ гучала:
"Come as you are
As you were
As I want you to be…"

LI 5.09.15
комментарии: 3 понравилось! вверх^ к полной версии
NRM & Arwen 08-06-2007 21:42


На аўтограф-сесіі NRM было душна з-за неймавернай колькасці чалавек.
Дастаў подпісы ўсіх чатырох :)
А потым Арвэн мне падняла настрой апавяданнем пра мяне (асобным пастом).
Запрасіў на "Океан Ельзи" Юлю, ды яна сказала, што 01.07 не будзе ў Мінску. Ніхто не жадае скласці мне кампанію?
В колонках играет: N.R.M - 12 Tol'ki dla ciabie

LI 5.09.15
[465x472]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии