• Авторизация


Сумна... Не_подарок 14-05-2007 16:53


Мова нашая ёсць такая ж людская і панская, як французкая, альбо нямецкая, альбо іншая якая... Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім змёрлі. Не пакідайцн ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі!
Ф Багушэвіч, 1891г.
комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии
Эдуард Акулін davyd 21-04-2007 22:37


Мы, Беларусы, заўжды гатовы
снапамі класьці свае галовы.
Было спакон так, і гэтак будзе –
такі народ мы, такія людзі. –

Наш час спыніўся між дзьвюх Нямігаў,
дзе кроў і сёньня стаіць па грудзі...
Мы, Беларусы, народ ад ліха,
ад Бога – толькі сьвятыя людзі.

Яны былі ў нас, былі і будуць –
Рагнеда, Янка, Максім, Ларыса...
Мы, беларусы, народ аблудны –
сваёй Радзінай не ганарымся.

У нашых душах гуляе вецер...
Каму мы служым? Чые мы дзеці?
На храмах нашых маўчаць званіцы.
Нямая вера – як нам маліцца?

Як дараваньня прасіць у Бога,
каб Ён вярнуў мне сябе самога.
Хрыстос калісьці хадзіў між намі...
Мы, беларусы, Яго прагналі.

З нас, Беларусаў, яшчэ спытаюць –
за лёс Страціма, за сымбаль Краю.
Чаму у сэрцы з такім адчаем
нас б’е Пагоня, сячэ мячамі...

Мы – Беларусы, ці – янычары?

Чацьверты кожны з нас стаў зямлёю...
Чарнобыль чыніць над намі кару.
Мы, Беларусы, сваёй крывёю
сабе здабудзем Краіну-мару.

Краіну-мару, дзе мы ўваскрэсьнем,
як сонца з хмары, як мова зь песьні.
Краіну-мару сабе здабудзем
мы, Беларусы. Мы – ёсьць! Мы будзем!
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии

ЧШ 2007 (26.04.2007) jan_bel 12-04-2007 18:42


[600x120]
Чарнобыльскі шлях 2007 - на 21-ыя ўгодкі трагедыі... Што будзе? Як паставіцца ўлада???
Наменклатурна акцыя возьме свой пачатак на вуліцы арлоўская з усталяваньня свечак ля каплічы ахвярам Чарнобылю (а 17:00 - вул. Арлоўская), апасля а 18:00 збор на пл. Я.Коласа, адкуль пачнецца рух у бок Нацыяналкі.
20:20 - жалебны мітынг....
комментарии: 5 понравилось! вверх^ к полной версии
Настальгія Цемра 28-03-2007 11:05


В колонках играет - Das Ich - Uterus
Настроение сейчас - настальгія

Дзеля кагосьці стрэл у сьпіну прызначаны лёсам
Дзеля кагосьці стрэл – сьмерці сьмех
Дзеля кагосьці зямля матухна, ну а нашыя калёсы
Вязуць нас туды, дзе ляжыць радыёактыўны сьнег

Ведаеш, я так хацеў размаўляць з табой у начной цішыні
Ты павінпамятаць аб тым, што мы самі пісалі правілы гэтай гульні
Ты павінен чуць мяне, але ты чуеш загадкавы гук, небясьпечны сьвет
І ўсё патанула навокал у агню і падае на нас радыёактыўны сьнег

І можа ўжо нам пара паміраць, але нешта заве нас жыць
І нехта хацеўнас увесь час выбачаць, але мы так хацелі любіць
І кожны з нас, прайшоўшы свой шлях пасьпеў пакінуць свой сьлед
Але калі мы зразумелі, што нешта ня так пайшоў радыёактыўны сьнег


Гэта творчасьць гурта “КальЯн”. Дакладней,гэта тэкст для песьні “Радыёактыўны сьнег. Канешне, можа гэта і не ў тэму суполкі “Беларусы”, але проста вось узгадала сваё юнацтва, калі ў мяне была касэта з усяляім музлом кшталту гэтага, а зараз вось сябар прынёс на дыску адну гэтую песеньку, і хочацца запытаць, спадарства, можа ў вас ёсьць на кампе музыка гэтага гурта???Калі ёсьць – пішыце. І ўвогуле, як вам верш???

[700x525]
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
і як? jan_bel 25-03-2007 19:31


Збіраем справаздачы:
комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии
верш, як і прасілі Не_подарок 21-03-2007 21:27


П. Панчанка
“Беларуская мова”

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. Ты самая славянская.
Светлая, як травы ў расе.

Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мая!
Дратаваді, здеквалі, мучылі...
Ты жыла і ў працы і ў баях.

Пра цябе, як сонечная дзіва,
І Купала, ды і ўсе мы снілі сны...
Ад цябе, ласкавай і праўдзівай,
Адракаюцца цяпер твае сыны.

Пра народ мой, цярпялівы, прцавіты,
Помняць партызанскія лясы...
Хто за намі? Пакаленне прагавітых.
Халуеў я чую галасы.

Я спяваў пра жыта і пра жаўранкаў,
Ненавідзеў акупантаў і прыгнёт,
А сягодння- вялікадзяржаўнікаў,
Што разбэсцілі вялікі мой народ.

Навучылі не рабіць-
Хлусіць і красці.
Дзеці ў школу з іншай моваю бягуць.
Я хацеў, нашчадкі вас праклясці,
Ды люблю сваю зямлю... і не магу.
1986г.
комментарии: 5 понравилось! вверх^ к полной версии
Из школьной программы по белорусской литературе исчезнут произведения классиков Михалина 18-03-2007 15:12


промывка мозгов
комментарии: 10 понравилось! вверх^ к полной версии
а-бу-гы-гі)) davyd 18-03-2007 01:48


http://wowa.cz/akrabat/
з паўгадзіны гуляўся))). Ім з дапамогай пацука кіраваць можна))
комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии
Важкі аргумент davyd 17-03-2007 00:52


Настроение сейчас - стабільна і працветаюсче

-Зачем на белмова?-
Надзьмута пытаўся
Мужчына, што "русским
Всягды изъеснялся".-
Колбас не добавит
И дажа сяледки,
Нихто уж ни кажит
Аб винах и водке!

Янусь Малец
комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии
Кто мы, беларусы? julycaesar 12-03-2007 23:25


Завели как то россиянин маленький_Патрокл и беларус Frank_Draban спор по поводу национальности Тадеуша Костюшки. И разбередило беларуса неправедное суждение россиянина и разразился Frank_Draban историческим постом на тему "Кто мы, беларусы?" БукАФ просто до неприличия много, но поверьте, все очень интересные! :) (для интересующихся есть даже картинки). Весьма рекомендую...:):
комментарии: 8 понравилось! вверх^ к полной версии
Беларус на варце davyd 11-03-2007 13:03


Я, жаўнер Беларускай Краёвай Абароны,
прысягяю на Ўсемагутнага Бога і жаўнерскі гонар,
што буду верна служыць свайму Беларускаму Народу,
сумленна і прыкладна выконваць усе загады
сваіх камандзіраў і начальнікаў.

Я прысягаю, што не выпушчу з рук зброі да тых пор,
пакуль ня будзе ўстаноўлены
поўны спакой і бясьпека ў нашых сёлах і гарадох,
пакуль ня будзе зьнішчаны на нашай зямлі
апошні вораг Беларускага Народу.

Я прысягаю, што хутчэй аддам сваё жыцьцё,
чымся дапушчу, каб мая жонка і дзеці,
бацькі і сёстры і ўвесь Беларускі Народ
зноў цярпелі бальшавіцкі зьдзек і няволю.

Калі-ж з сваей слабасьці ці злога намеру
я парушу гэту прысягу, то няхай пакарае мяне Бог
ганебнай сьмерцю здрадніка свайго Народу і Бацькаўшчыны.
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
Сакавік 25-ае 2007?! jan_bel 06-03-2007 21:04


В колонках играет - Requiem For A Dream

Час?! Блізіцца 25 сакавіка... Кожны цьвяроза думаючы чалавек вырашае дзеля сябе - ісьці ці не! Задумваецца - што зможа зьмяніць апошняя нядзеля сакавіку? Па гарадах пачынаюць зьяўляцца рознага кшталту заклікі (больш за ўсё падабаецца з трыма сьцягамі - БЧБ, ЧЗ і ЭЗ). Што можа зьмяніць гэты дзень??? усё ж такі найбольш актуальнае пытаньне?
Я чамусьці схіляюся да таго, што ніфіга ня зьменіцца - проста будзе агульны пафасны сход... Хаця...
Цікава будзе паглядзець на вынікі - Казуліна няма, таму спадзявацца на чалавека які здолее прыняць моцная рашэнне й узяць на сябе адказнасьць за яго вынікі, нажаль, няма... Дык да чаго можа бязглузьдзіца ці добра спланаваная акцыя???

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!
комментарии: 13 понравилось! вверх^ к полной версии
хто ідзе 13 сакавіка на металлекшн?? Цемра 28-02-2007 15:03


В колонках играет - Anorexia Nervosa-Mother Anorexia

http://www.metallection.com/plugins/custompages/m4preview.php

[532x24]
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
Луку на царствование??? jan_bel 26-02-2007 23:31


Пабачыўшы гэтую спасылку, трахец здзівіўся, падумаўшы, што зноўкі якісьці опаўскі партал, на конт таго, што луку можна будзе скінуць годзе так у 2008... Банальна зацікавіўшыся, палез па ссылцы далей...
ТФУ!!! Ажно стала брыдка... У москаліі створаны арганізацый камітэт, па вылучэнні лу ў прэзыдэнты... Гэта ж чый, вычвараны розум да такога здолеў дадумацца... Не.. Спачатку думкі пайшлі на тое, што няхай - яго там значная частка паважае, ён ім падабаецца... няхай... нават крута было б - мяркую шмат хто з нас быў бы гэтаму рад. ён бы зваліў, паспрабаваў бы яшчэ сунуцца - было б складаней... А там жа, такія прагнозы, ваў проста:
"Конечная цель нашего Движения - объединение русского народа в едином государстве путем всенародного волеизъявления в России, Украине и Беларуси.
Выдвижение кандидатом в Президенты Российской Федерации А.Г. Лукашенко – реальный шаг на пути к такому объединению. Мы просим поддержать нас всех, кому не безразлично будущее нашей Родины.
И вместе мы построим обновленную Россию - ГОСУДАРСТВО ДЛЯ НАРОДА."
І д'ябл з тым, што згодна іх Канстытуцыі - ён ня можа стаць лідэрам москаліі... не істотна, абы ад нас адвязаўся...
Але... Падумаўшы, я сам спужаўся за адзінае - "ядерный чемоданчік"!!! Давер яго варьяту... Ух...

....

Карацей: глядзім, чытаем, смяеемся: http://www.lukashenko2008.ru/
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
Рок-каранацыя immoral_gopher 24-02-2007 22:22


Хтось ідзе??
Але думаб расчаравеньне будзе большым, чым нават у мінулым годзе.
Шкада, апапсавелі.
комментарии: 5 понравилось! вверх^ к полной версии
А што, неблагая ідэя... Михалина 22-02-2007 22:57


Вось.
[267x500]
комментарии: 6 понравилось! вверх^ к полной версии
Лоббизм в Беларуси 18-02-2007 22:25


Ребята, помогите пожалуйста с докладом по теме "Лоббизм в Беларуси": подкиньте какую-нибудь полезную ссылку, или название книги, статьи. Очень выручите.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Tav. Mauzer - perszy himn supolki jan_bel 17-02-2007 12:14
Слушать этот музыкальный файл

BIELARUS BUDZIE VOL'NAJ
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
Маналог крывіча Цемра 12-02-2007 12:27


В колонках играет - Limbonic Art-Descend To Oblivion

Я крывiцкай крывi,
Я з сыноу Перуна,
Я з эпохi паэтау i вояу.
Выгарае зямля,
I дымiцца яна,
I званы як заклятыя звоняць.

Майго сэрца званы,
Майго сэрца агонь
Адгукаюцца рэхам i болем.
Горкiм пахам вiны
Ужо дрыжыць абалонь,
А душа ужо лунае над полем.

Меч падайце, браты,
Абарвiце ланцуг,
Што так доуга манюкi кавалi.
Я крывiцкай крывi.
Волi хоча мой дух,
За яе, за яе мы паусталi!
I.Пракаповiч

[532x24]
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
"плошча" svettta 11-02-2007 16:54


фільм Юрыя Хачшэватскага.
я смяялася і плакала...
каму даць паглядзець? =)
[500x337]
комментарии: 15 понравилось! вверх^ к полной версии