• Авторизация


Пытанне па суполке jan_bel 24-12-2007 18:30


В колонках играет - Lesiem - Funamentum
Карацей, так як з цягам часу суполка загібаецца, то прыкладна з новага году, яна будзе мадэрнізавацца пад інфа рэсурс, на які па магчымасці будуць злівацца навіны якія тычацца эканамічных, палітычных і іншых падзей у Беларусі, калі ў каго ёсць якія яшчэ прапановы - слухаю ўважліва )))
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
Пытанне размеркавання jan_bel 24-12-2007 02:38


Размеркаванне ў будучым... хаця не... лепей у мінулым...
пры саўкоўшчыне кожнага так ці інакш магло спадкаць такая рэч, як гэтае размеркаванне... вынікам маем - такі цуд захаваўся і па сёняшні дзень... дый нажаль забіваць на яго ўлада не збіраецца, хаця так ці інакш гэта ў пэўнай меры парушэнне некаторых артыкулаў канстытуцыі, тобто:
артыкул 49:

«…Сярэдняя спецыяльна і вышэйшая адукацыя даступна для ўсіх у адпаведнасці са здольнасцямі кожнага. Кожны можа на конкурснай аснове бясплатна атрымаць адпавяданую адукацыю ў дзяржаўных вучэбных установах.»

й

артыкул 41:

«…Прымусовая праца забараняецца, акрамя працы альбо службы, вызначанай прысудам суду або ў адпаведнасці з законам аб надзвычайным і вайскоўцу становішчы.»

у майго знаёмага скалалася сітуацыя з адмовай ад размеркавання - вынік, квітанцыя на 22 000 000 беларускіх... ІМХО, канешне сам вінен, бо мог бы пазбегнуць, калі не пазіцыяніраваў сябе як выключнага анархіста, які "спрабуе змяніць свет"... хаця гэта не істотна... я яго ўсёроўна падтрымліваю... і будзем рабіць пэўныя крокі па змене гэтае сітуацыі...
так ці інакш - шмат каго з студэнтаў напаткае размеркаванне ў будучыне...
мяне яно міне - факт, хаця ж і вучуся на бясплатным =)
а вось з астатнімі могуць быць праблемы...
таму пакуль звятраюся да ўсіх, хто так ці інакш салідарны з намі і падрымліваеце нашыя дзеянні, змясціце ў сябе ў эпіграфе ці проста ў дзённіку дадзены банэр:


[показать]



ці


[показать]



ДЗЯКУЮ!!!
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии

Просьба -Ёжка- 07-12-2007 14:56


Не могу нигде найти песню Белорусских Песняров "А у поле тры крынiчанькi..."

Может кто поделится?

 Огромное спасибо заранее )) 

shatuna@mail.ru

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Удо Диркшнайдер, 3 декабря,Дворец Спорта(Минск) THE_TROOPER 01-12-2007 22:37


Кто-нибудь идёт??
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
Патрэбна ваша дапамога Korrica 29-11-2007 22:23


В ночь воскресенья на понедельник (с 25 ноября на 26 ноября) возле клуба "Макс-шоу" произошло убийство. Нетрезвая компания затеяла драку и кто-то из них проломил голову молодому парню - в декабре ему должно было исполнится 21 год. Единственный ребенок в семье...

Если вы что-нибудь виделиили знаете о случившемся подробности, обязательно свяжитесь со мной по телефону 575-46-84.
По возможности передайте это сообщение везде, где можно можно - вероятно кто-то из ваших друзей или читателей мог что-то видеть. Очень нужна ваша помощь! Очень!

калі штосьці ведаеце дапамагіце людзям!
кроспост адсюль
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
непрыемная сітуацыя jan_bel 12-10-2007 14:32


узята з мінск.бай
як кажуць, яшчэ народзец з каліноўцаў засвяцілся...
сёння ці ўжо на наступным тыдні знойдзецца яшчэ інфармацыя пра гэтую сітуацыю...

чытаць тут: тут
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Еўрапейскі марш jan_bel 11-10-2007 22:05


хтось ідзе?
комментарии: 9 понравилось! вверх^ к полной версии
940годдзе jan_bel 09-09-2007 00:38


[300x225]
В колонках играет - Terra Cadaveris - Puppet master

... Мінск сустрэў пад сцягамі ўкраінскай партыы "Рэгіёнаў"... гы... канешне ўжо чапляюся )))
так увогуле святкаванне прайшло па горадзе нядрэнна... канешне з таго. што мне вядома - нядрэнна) адзінае на што збіраўся трапіць - гэта сярэдневечны фэст, калі так можна назваць... - туды і пайшоў...
нда, каншене так ці інакш, але мерапрыемства мне спадабалася (што дзіўна...)

карацей, вось невялічкая фота адборка:
фота тута
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка Gwad 27-08-2007 12:29


Вы жывеце ў Менску, калі:
- Вы запамяталі розніцу паміж словамі “Ленін”, “Незалежнасьць” і “Скарына”.
- Праходзячы праз Кастрычніцкую плошчу Вас не пакідае адчуваньне, што вы робіце нешта забароненае.
- Вы выхваляецеся, што аж 10 хвілін прастаялі ў “пробке”.
- Вы лічыце, што заробак у 250$ гэта добра.
- Калі для Вас існуе дзьве Маскоўскіх.
- Вы ведаеце, каб выглядаць лепш і стыльна - трэба апранацца ў сэканд-хэнде.
- Вы так і ня можаце сабе ўцяміць, ці вы жывеце ў правінцыйным балоце, ці ў прадзьвінутым мегаполісе.
- Вы ўжо не задаецеся пытаньнем, чаму людзі вакол вас размаўляюць ці на расейскай мове з беларускім акцэнтам, ці на беларускай з расейскім.
- Пераходзячы вуліцу вы да апошняга чакаеце зялёнага сьвятла, нават калі побач увогуле няма машын.
- Вы крывецеся, калі госьці сталіцы захапляюцца будынкамі вакзала і бібліятэкі.


r-a-t–k-i-n-g.livejournal.com
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
маразм хлешчыць... інакш не назавеш... jan_bel 23-08-2007 12:12


учора ўначы спецназ ламануў прыватны дом, дзе праходзіла прэм'ера аднаго з спектакляў вольнага тэатру...ідыятызм насамрэч...канешне чорт з тым. што не люибіць халезін луку... шмат хто яго не кахае...але гэта не падстава накіроўваць на іх спецназ....праўда выпусцілі іх гэтай жа ноччу... але ўсё-роўна - хрень...спасылкі:

http://www.belradio.fm/by/213/news/7723/
http://www.belradio.fm/by/214/news/7726/
http://www.belradio.fm/by/214/news/7730/
http://www.svaboda.org/articlesfeatures/culture/20...f6-4b78-8522-3ed6f3be5f4b.html
http://naviny.by/rubrics/society/2007/08/22/ic_news_116_275849/
http://naviny.by/rubrics/politic/2007/08/22/ic_news_112_275852/
http://naviny.by/rubrics/politic/2007/08/23/ic_news_112_275853/
http://community.livejournal.com/minsk_by/3882575.html?style=mine
http://community.livejournal.com/minsk_by/3881776.html?style=mine
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
Не ведаю як вы. а я скажу УРА!!! jan_bel 17-07-2007 19:32


Сухарэнку знялі за збіццё чэкістамі кіраўніка Камітэту дзяржкантроля


Сталі вядомыя сенсацыйныя падрабязнасці адстаўкі з пасады старшыні Камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі Сцяпана Сухарэнкі. На мінулым тыдні невядомымі ў Магілёве быў збіты старшыня Камітэту дзяржаўнага кантроля Зянон Ломаць. Хуліганамі аказаліся супрацоўнікі КДБ і Рады бяспекі.


Гэтую версію апублікавала беларускае інтэрнэт-выданне “Завтра твоей страны”. Нібыта, у мінулы чацвер у Магілёве 8 чалавек збілі галоўнага кантралёра краіны і ўцяклі.

Аднак да канца дня хуліганаў затрымалі аператыўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Імі аказаліся 7 супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі і адзін працаўнік апарата Рады бяспекі.

Паводле некаторых звестак, напад на Ломаця адбыўся невыпадкова. Гэта была спланаваная правакацыя з мэтай кампраметацыі міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава. Справа ў тым, што на 19 ліпеня была прызначаная нарада ў Аляксандра Лукашэнкі з “сілавікамі”.

Хуліганы-спецслужбісты зараз знаходзяцца ў следчым ізалятары і даюць паказанні. Расследаваннем скандальнай справы займаецца Генпракуратура.
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
27 ліпеня, Дзень Незалежнасці rossonera 14-07-2007 12:37


[160x223]
як вядома, апазіцыя рыхтуецца да правядзення "Еўрапейскага Шляху "за свабоду!" (другая палова кастрычніка 2007). У мэтах падрыхтоўкі і распаўсюджанню адпаведных ідэй плянуецца правесці мітынг-канцерт для моладзі 27 ліпеня.
комментарии: 6 понравилось! вверх^ к полной версии
Дачакаліся нах... jan_bel 12-07-2007 14:41


Трымаліся мы трымаліся за нашыя лозунгі, і вот табе радасці прываліла... Пачалася новая плынь у палітыкі нашай сёняшняў улады. Першы презент, які падаравала нам прыснясоўка ўлады: усклік Агурбаш, на 3 ліпеня, які большасць ахрэсціла як "Жыве беларусь" (хаця сапраўды - ЖЫВЁТ БЕЛАРУСЬ - па сутнасці перакладзены пункцік з  неашых лозунгаў, тых якія былі столькі год з намі). Але гэта не ўсё, пераход да перахопу лозунгаў апазіцыі працягваецца. Ёсць інфармацыя. аб падрыхтоўцы новых плакатаў. сацыяльнага плану - "Жыве Беларусь". Для чаго гэта робіцца спытаеце? Даволті проста... На сёняші дзень, апазіцыю поста спыніць. калі пазбавіць магчасці выкарыстоўваць сваеасаблівае, вылючна нашыя, аб'екты агітацыі. Нельга ўявіць зараз выхады апазіцыя бяз "Жыве беларусь!", радзіма свабоды і гтд...

Што ж, зараз застаецца толькі адно пытанне, ці дзяржава поўнасцю перойме усё ад опаў, тым самым выключыўшы магчымасць апазіцыі спасылацца на свядомасць дзяржавы... ці ўжо надыйшоў час "х"ячыць" разтдэнцыю з яе прыдаткамі...

нажаль апошні варыянт малаверагодны....
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка sotte 22-06-2007 23:38


ребят,извините, я не умею говорить-писать на белорусском языке.не потому, что не хочу, а потому, что по семейным обстоятельствам жила в России и просто не учила его.

можно я по-русски буду писать,ладно?

но я целиком и полностью с вами)

комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии
Народзіны В.У.Быкава jan_bel 19-06-2007 14:55


00000004 (140x140, 13Kb)
Сёння спаўняецца 83 гады з дня нараджэння В.У.Быкава, крыху біяграфіі:
Васіль Уладзiмiравiч Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Навучаўся на скульптурным аддзяленьні Віцебскай мастацкай вучэльні. Скончыў Саратаўскую пяхотную вучэльню. У 1942 годзе будучы пісьменьнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх франтах, прайшоў па тэрыторыі Румыніі, Баўгарыі, Вэнгрыі, Югаславіі, Аўстрыі, двойчы быў паранены.
Упершыню творы Васіля Быкава былі апублікаваныя ў 1947 годзе, аднак творчая біяграфія пісьменьніка пачынаецца з апавяданьняў, напісаных у 1951 годзе. Тэматыка раньніх апавяданьняў, дзеючымі асобамі якіх сталі жаўнеры і афіцэры, вызначыла далёйшы лёс Быкава, многія з твораў якога прысьвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Бескампраміснасьць прозы Быкава стала прычынай нападаў савецкай крытыкі, якая абвінавачвала пісьменьніка ў ачарненьні савецкага ладу.
У 1974 годзе Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (за аповесьць "Дажыць да світання", 1973), у 1980 годзе атрымаў званьне Народнага пісьменьніка Беларусі, у 1986 годзе - быў уганараваны Ленінскай прэміяй за аповесьць "Знак бяды".
Некаторыя творы пісьменьніка, такія як аповесьці "Трецяя ракета" (1962), "Дажыць да світання", былі экранізаваныя.
З 1972 па 1978 год Васіль Быкаў займаў пасаду сакратара Гарадзенскага аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР.
Вядомасьць Васілю Быкаву прынесла аповесьць "Трэцяя ракета", напісаная ў 1962 годзе. У 1960-е ён публікуе аповесьці "Альпійская балада", "Мёртвым не баліць", у 1970-я - "Сотнікаў", "Абеліск", "Дажыць да світання", "Пайсці і не вярнуцца".
Гэтыя творы паставілі Васіля Быкава ў адзін шэраг з выдатнымі майстрамі ваеннай прозы XX стагодзьдзя.
Сярэдзіна 90-х нібыта вярнула пісьменьніка ў савецкія часы. Шырокая траўля ў дзяржаўнай прэсе, забарона, цэнзура на выхад яго новых твораў, пагаршэньне на гэтай глебе здароўя вымусілі Быкава пакінуць Радзіму. Некалькі гадоў ён жыў за мяжой.
У сьнежні 2002 году Васіль Быкаў пераехаў на сталае жыхарства ў Чэхію. Тады пісьменьнік сказаў, што ён "даўно марыў пасяліцца ў Чэхіі, заўсёды меў сымпатыю да гэтай краіны і яе грамадзянаў". У рашэньні праблемы пераезду Быкава ў Чэхію актыўны ўдзел прымала канцылярыя чэскага прэзыдэнта і асабіста Вацлаў Гавэл. Некалькі апошніх гадоў Герой Сацыялістычнай Працы, ляўрэат Ленінскай прэміі, народны пісьменьнік Беларусі пражываў у ФРГ, а да гэтага ў Фінляндыі.
Некаторы час таму Быкаў перанёс у Чэхіі апэрацыю па выдаленьні ракавай пухліны страўніка. У Беларусі пісьменьнік знаходзіўся на рэабілітацыі пасьля перанесенай апэрацыі, аднак разьвіцьцё харобы спыніць не ўдалося...
Усяго некалькі дзён таму, 19 чэрвеня, Васілю Быкаву споўнілася 79 гадоў. У гэты дзень у райцэнтры Старыя Дарогі, на тэрыторыі прыватнага музэю выяўленчага мастацтва прайшло адкрыцьцё памятнага знака ў яго гонар. Пры жыццьці помнік ставяць толькі лепшым зь лепшых... Гранітны камень з бронзавым барэльефам Васіля Быкава стаіць зараз у музэі побач з іншымі памятнымі знакамі ў гонар знакамітых беларусаў. Тут ужо ўвекавечаныя імёны, напрыклад, дзяржаўнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі, паэта Максіма Багдановіча, паэтэсы Ларысы Геніюш.
Народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў памёр 22 чэрвеня 2003 года ў 20 гадзiн 30 хвiлiн у рэанімацыйным аддзяленьні анкалягічнага шпіталю ў Бараўлянах, пад Менскам.
Пахаваны на Ўсходніх (Маскоўскіх) могілках у Менску.
комментарии: 5 понравилось! вверх^ к полной версии
Мы Выйдзем Шчыльнымі Радамі! davyd 04-06-2007 16:22


Макар Краўцоў

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з накмі,
А гвалту мы дамо адпор!

Няхай жыве магутны, смелы
Наш Беларускі вольны дух;
Штандарт наш бел-чырвона-белы
Пакрыў сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі...
На бой! - усе да аднаго!

Імя і сілу Беларуса
Няхай пачуе й бачыць той,
Хто сьмее нам нясьці прымусы
І першы выкліча на бой.

Браты, да шчасьця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
Ў крывавых муках мы народзім
Жыцьце Рэспублікі сваей!

1919

Слава Беларусі!
комментарии: 29 понравилось! вверх^ к полной версии
хто і як... а я думаю так!!! jan_bel 21-05-2007 17:29


не ведаю каму як, але на мой погляд вельмі актуальная фотка... (*я канешне не пазняковіц, але за тое ў тэму*):

[показать]

ЗЫ і з ільготамі падаецца будзе лажа... =((((
комментарии: 5 понравилось! вверх^ к полной версии
Пішу таму, што ужо нетрывала Светулуша 18-05-2007 21:14


Чаму ў нашай краіне не шмат хто размауляе па-беларуску, а калі пачынаеш выкарыстоўваць родную мову, на цябе глядзяць як на дурніцу, вельмі сумна
комментарии: 13 понравилось! вверх^ к полной версии
крыўдна Злата_майя 16-05-2007 17:14


Сеня першы раз загаварыла з хлопцам па-беларкску, ен адразу выйшаў у of , нават не развітаўшыся
комментарии: 5 понравилось! вверх^ к полной версии
Адмена ільготаў Незразумелая 14-05-2007 20:50


Народ!!!! Ніхто не ведае пра мітынг, што збіраюцца наладзіць супраць адмены ільготаў 20 траўня? Інфа, якую маю я: 20-га траўня з 17.00 па 20.00 на плошчы Бангалор пройдзе канцэрт супраць адмены ільготаў. Пра мітынг невядома.
І яшчэ нешта казалі, што будзе флеш-моб "Я заяц", які наладжваюць маладафронтаўцы. Ці праўда?
комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии