• Авторизация


дзякуй, Юля... 02-02-2006 11:24


Дэлегацыі злучаных дэмакратычных сілаў на чале з Аляксандрам Мілінкевічам сустрэлася 1 лютага з былым прэм'ер-міністрам Украіны Юліяй Цімашэнка.

Падчас свайго выступу перад дэпутатамі Еўрапейскага Парляменту Цімашэнка заявіла, што палітычныя сілы, якія яна ўзначальвае, падтрымлівалі і будуць падтрымліваць палітычную апазыцыю на Беларусі.

Падчас асобнай сустрэчы двух дэлегацый Юлія Цімашэнка заявіла аб патрэбе ствараць злучаную дэмакратычную кааліцыю Беларусі й Украіны і разам змагацца за дэмакратычныя еўрапейскія каштоўнасьці.
комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 01-02-2006 17:33


здаецца мне, што жыцьце мае мяняецца...
і дваякія пачуцьці выклікаюць гэтыя перамены...
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии

тэлевізар 01-02-2006 12:19


учора заходзіў да сябра Пашы...
крыху гарэлкі выпілі...
колькі дзен таму патэлефанаваў Паша й пахваліўся, што набыў новы тэлевізар і прапанаваў забраць яго стары... казаў так: "хутка ўжо аліпіяда, а ў цябе тэлевізара няма - непарадак, бяры бутэльку ды заходзь" :)
больш таго, нават вырашылі як яго ў зялены луг даставіць...

добры сябра Паша... толькі гарлку п'е, як конь... але ж і важыць за 120 кг... мне ў два разы меньш трэба... пашэньціла што сёньня абодзьвум на працу - абышліся бутэлькай... былі б выхадныя - нават уразіць цяжка...
комментарии: 3 понравилось! вверх^ к полной версии
за здаровы лад жыцьця-2 30-01-2006 12:24


эх.. як я ўчора на лыжах пакатаўся...
усім задаволены, і лыжамі, і палкамі, і умацоўваньнем, і ботамі, і трасаю, і надвор'ем, і сабою таксама...
ну пасьля доўгага перапынку, натуральна, форма ўжо ня та, але ж ня ўсё так дрэнна... дзьве гадзіны, дзесяць кіламетраў...
а яшчэ ад нас да трасы прамы трэлейбус ходзіць...
абы сьнег ня растаў...
"кідай смаліць, уставай на лыжы..."
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
Czterej pancerni i pies 26-01-2006 15:59


Пачаў глядзець кіно "Чатыры танкісты й сабака"...
ужо дзьве с паловаю серыі паглядзеў...
добрае кіно...
адтуль і песенька...
(Deszcze niespokojne - беспакойныя дажджы)

Deszcze niespokojne

Deszcze niespokojne
Potargały sad
A my na tej wojnie
Ładnych parę lat

Do domu wrócimy,
W piecu napalimy
Nakarmimy psa.
Przed nocą zdążymy
Tylko zwyciężymy
A to ważna gra.

Na niebie obłoki
Po wsiach pełno bzu
Gdzież ten świat daleki
Pełen dobrych snów

Powrócimy wierni
My czterej pancerni
Rudy i nasz pies...
My czterej pancerni
Powrócimy wierni
Po wiosenny bez...
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
задача 26-01-2006 13:29


дадзеныя: у суботу й нядзелю на тэрыторыі Беларусі усталюецца тэмпэратура -3 -5.
пытаньне: дзе я буду і што я буду рабіць?
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
мізантроп 25-01-2006 13:08


я другі дзень злы як той сабака...
хутка пачну на людзей кідацца...
і яшчэ...
ненавіджу людзей, якія лічаць сябе лепш за іншых...
ну хай ты больш дасведчаны, або, добра, разумнейшы, затое ты можа ў іншых рэчах горшы... можа ты падцягнуцца не можаш 10 разоў хацяб, або можа ў цябе імпатэнцыя або...
комментарии: 11 понравилось! вверх^ к полной версии
рэстайл 19-01-2006 12:48


нешта ў апошні час усе робяць рэстайлінг дзёньніка...
я таксама зрабіў...
комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии
гараскоп 18-01-2006 12:27


гараскоп гэта ўсё фігня...
зараз скажу чаму...
першае - учора ў мяне быў даволі ўдачлівы вечар - ва многім пашэньціла...
другое - у мяне ёсьць сябра, які наразіўся на тры дні раней мяне (я - 06.07.1981, ён - 03.07.1981)
трэцяе - так вось у яго ўчора быў вельмі дрэнны вечар... (мне нават сорамна за тое, што ў мяне ўсё было добра)
вывад відавочны...
комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии
праспаў 17-01-2006 14:26


сёньня праспаў, што адбываецца вельмі рэдка...
прынамсі, я магу прыпомніць толькі некалькі разоў за год...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
джынс 17-01-2006 14:19


прычапіў да рукзака джынсавую стужку... хай ведаюць...
[345x230]
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
усё разам 16-01-2006 13:21


як гэта да абеду дажыць - есьці хачу...

тут выказываліся "прэтэньзіі" пра тое, што многія не разумеюць таго, што я пішу зза мовага бар'еру - у бліжэйшы час я знайду выйсьце з гэтага становішча

вывады з пачутага ў цягніку - камуністы ва Ўкраіне (у рэгіёнах асобна) набіраюць балы

таксама з пачутага ў цягніку - украінская жанчына год 60 узростам: "я тут бачыла ў інтэрнэце выступ жырыноўскага"

<B>яшчэ раз шчыра дзякую шаноўным кіянам за падрымку й дапамогу!!!!!</B>
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
людзі 16-01-2006 12:39


people change
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
айм соў хэппі 16-01-2006 12:12


зараз я шчасьлівы ўладальнік лыж... толькі ўмацаваньні прыстасаваць і можна на лыжню
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
сталасьць, скляроз 13-01-2006 12:41


Настроение сейчас - навошта я піва піў?

учора за півам распавядаў Мішу некую байку з жыцьця... у працэсе трэ было ўспомніць аднаго хлопца, зь якім раней сябраваў, але імя яго ўспомніць не атрымоўвалася...
амаль гадзіну ўспамінаў... успомніў і пра тое як ён сама злавіў, і пра тое як зь ім выпівалі і ў яго на дачы і ў цягніку, успомніў дзе яго маці працуе, успомніў шмат яго сяброў і знаемых... нават малому патэлефанаваў каб запытаць - ён таксама зразумеў каго я маю на ўвазе, але імя не ўспомніў...
праз гадзіну ўспомніў - Макар яго зваць
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
кіеў 13-01-2006 12:25


еду сёньня ў Кіеў за лыжамі
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
фота 05-01-2006 14:34


адзін здымак з катаньняў на лыжах
я і Даша
[700x525]
комментарии: 6 понравилось! вверх^ к полной версии
новы год 03-01-2006 12:09


вельмі добра...
зараз паціху пачну выкладываць фоты з камэнтарамі...
вось пачатак
В колонках играет: The Beatles - No Reply

LI 5.8.22 [700x525]
комментарии: 11 понравилось! вверх^ к полной версии
лыжы (справаздача) 30-12-2005 14:16


мне вельмі спадабалася катацца на горных лыжах...
спачатку было нязручна, нешта не атрымоўвалася, але напрыканцы я ўжо, мне здаецца, добра гойцаў "па горках і выспах" :)
нажаль, самая вялікая горка мне ня паддалася - тры разы я зь яе ехаў і тры разы падаў.
што я адчуваю? - я адчуваю, што ў маім бюджэце з'явіўя яшчэ адзін артыкул расходаў...
пасьля сьвятаў набуду бегавыя лыжы (ужо знайшоў дзе) і буду чаргаваць - вікенд бегаць, вікенд гойцаць...
а к наступнай зіме можа набуду й сабе горныя лыжы (больш за 500 даляраў) - але гэта будзе праз год...
Генеральны плян разьвіцьця, так мовіць - лыжы, ровар, нотбук, лыжы etc... ай да я!
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
новы год 27-12-2005 17:30


так як я да 3-га студзеня наўрат ці з'яўлюся у сеціве то
Віншую ўсіх з набліжаючымся Новым Годам, годам сабакі!!!
Няхай гэты сабака прынясе Вам усяго самага найлепшага, здароў'я, шчасьця, удач, міра...
Няхай жа гэты сабака й абароніць Вас ад няўзгод, крыўд і форсмажорных абставін...

В І Н Ш У Ю ! ! !
Пысы. не здолеў нічога больш лепшага прыдумаць
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии