вяртаўся ўчора дамоў з грэючай думкай аб тым, што ў халадзільніку мяне чакае бутэлька піва, якую я зараз жа адчыню і буду даглядаць другі тайм "барсы-мілана", заядаючы гэта ўсё смажаным арахісам. але якое расчараваньне мяне ахапіла, калі я убачыў, што бутэльку я пакінуў учора ў маразілке і тое, што ад яе засталося раскідана па ўсёй маразілке. арахіс прыйшлося грызьць з вінаграда-яблычным сокам, які застаўся пасьля Вялікдня.
дваццаць год мінула...
памаўчым...
калі выбухнула мне было пяць...
уначы па еўраньюз паказвалі, як ва ўкраіне адбываліся мерапрыемствы, прысьвечаныя да трагедыі. удзел прымалі і простыя людзі, і кіраўніцтва. раніцою таксама паўтор бачыў. але нічога не паказалі пра мерапрыемствы на Беларусі. таму што нічога не было, акрамя "прэзідэнт правеў савешчаніе, савершыў рабочую паездку ў загразненыя рэгіёны"
згубіў недзе значок "за свабоду"... вісеў на заплечніку, засталася толькі бел-чывона-белая стужка... а на варвашэні часу няма зайсьці :( можа ў суботу, ці на ЧШ дзе прыдбаю
украінскі футбол, ці як бурацца пляны21-04-2006 15:53
хацеў я 13-га траўня наведаць слаўны горад кіеў, хацеў патрапіць на гульню Дынама - Шахцер, якая павінна была адбыцца 14-га... але "лёс склаўся так, што..." перанесьлі гульню на 10-е. што рабіць ня ведаю. ці ехаць 9-га і на футбол схадзіць, ці ехаць 12-га і без футболу абыйсьціся?
а ўвогуле апазыцыйныя гонзы мяне пачынаюць расчароўваць
- да.. бледненько
барацьба за ідэалы дэмакратыі, бла бла бла, а тут "смолову в европу не пустим", ну і чым яны ад лукі адрозьніваюцца? уяўляю сабе, калі б Міля прыйшоў да ўлады - адразу пачаў бы паляваньне на "няверных"?
халера зь ім з тым сьпісам - патрэбен ён, не патрэбен..? хутчэй за ўсё патрэбен, але ж зрабілі б тыпу "сьпіс няўяздных - унутраныя, прыватныя справы ЕС, а апазыцыя да яго ня мае аніякіх адносінаў", а то "вось вы такія-сякія, таму мы будзем рэкамендаваць ЕС ня ўпускаць вас да сябе"... давайце ня ўпускаць у ЕС тых хто за луку галасаваў - тое самае
ды ўвогуле ўсё затрахала, паехаць у зеландыю кароў пасьвіць...
- :))))))
- как по мне.. я бы тоже нахер не выпустил смолову :-)
- это не демократично
- но демократично у нас них не получится.. пока оно не сдохнет само
:))))
проста барацьба з "нявернымі" таксама ня мэтад - чаго каштуюць гэтыя ідэалы дэмакратыі калі яны такім шляхам дасягнуты?
- до идеалов нам жужжать и жужжать еще
учора вяртаўся ад стрыечнага брата дамоў...
на эскалатары паміж Кастрычніцкай і Купалаўскай пачуў ззаду "Жыве Беларусь" - хлопец з дзеўчынай убачылі бел-чырвона-белую стужку на заплечніку. "Жыве" адказваю. "Адкуль ты?". Я нават збянтэжыўся што адказаць? "з уручча ў сухарава"?, "са Сьветлагорску"? "У якім сэнсе?" пытаю. але эскалатар скончыўся, ды й рабяты нешта адказвалі сваім сябрам, якія ехалі ніжэй і пытаньні засталіся без адказаў.
ехаў потым далей у метро і думаў. беспартыйны я. я даўно маю намер далучыцца да якой "партыі". проста няма часу. да і ня ведаю да каго. 25-га ў скверы Купалы запісаўся ў "рух мілінкевіча", але нешта няма руху ад таго руху. я ў ніякім сэнсе не асуджаю.
думаю. проста трэба быць хоць чым карысным, "рабіць гісторыю"...
учора адбылася першая гульня ў футбол у гэтым сезоне. і як належнае было шмат браку ў гульне, крыху траўм, і вельмі мала здароўя :) - праз некалькі хвілін пасьля пачатку ўсе бегалі з языкамі на плячох... але ўсё падабалася, ніхто не чакаў чагосьці іншага... я забіў тры галы, а каманда нашая выграла (+5)
начую сёньня ў офісе... таму што ў палову дванаццатага з сухарава ў зялёны не ўехаць, а да Пашы ісьці аніякага жаданьня... хуткім часам буду ў сухарава жыць, праз пару дзен...
я не хацеў нешта каментаваць пра гэта - слоў і без мяне шмат... жах...
чэсна - мне было крыху страшна, калі схапіліся з міліцыяй ля Макдональдсу (ля Цэнтральнага)...
потым запісаўся ў рух Мілінкевіча...
на Акрэсьціна не пайшоў - я не спужаўся, я проста не лічыў (і зараз не лічу) гэтае дзеянье апраўданым...
калі патэлефанавалі і сказалі пра тое што адбылося - доўга моўчкі лаяўся на Казуліна...
навошта гэта было? ці каштуе гэта тых ахвяр?
па мне трэба было прыняць якую небудзь рэзалюцыю тыпу "плян развіцьця руху на бліжэйшы час" (не гучныя словы пра "мы пераможам" і г.д., а канкрэтны плян, нават па пунктах) і разыйсьціся... паўтару - гэта проста мая думка...
зразумела, што ў бліжэйшы час усе сілы на дапамогу тым каго забралі, тым хто пакутаваў...
інфармацыйная вайна - вось дзе мы прайграваем, трэба нешта рабіць, працаваць, я гатовы ўдзельнічаць...
прабачце мяне за тое, што ня застаюся на плошчы на ноч... не маю я маральнага права гэта рабіць... бэта-рэліз на носе - падстаўлю людзей... але я прыходжу туды на 3-4 гадзіны... учора з паўвосьмага да адзінаццаці... у панядзелак з 18.50 да 22.
так, зараз выкажу сваё... каб зьняць пытаньні
першае - я маю жаданьне пайсьці на плошчу 19-га...
другое - я не фанатык, я рэальна разумею пасьледствы, рэальна разумею магчымасьці як тых так і іншых...
але ня гледзячы на ўсё я туды зьбіраюся, таму што лічу патрэбным туды пайсці... каб маё ж сумленьне мяне потым не заела... каб даказаць нешта сабе...
ды хоць бы для таго, каб сваімі вачамі ўсё бачыць і асэнсоўваць, а не чытаць гэта ў стужцы навінаў...
Спадабалася ідэя, ідучы на плошчу - узяць з сабою паветраныя шары !!! (Вельмі добра, калі яны будуць сінія, не - сыйдуць любыя іншыя)
Заўсёды - паветраныя шары былі прыкметай міру і надыходзячай Вясны!!!
І няхай улада пасля гэтага гаворыць, што мы дашлі туды каб захопліваць уладу, што мы тэрарысты!!!
Разам Пераможам!!!
раніцою, адзесятай, езьдзілі з мгд у раўбічы на біятлонную трасу. кіламетраў з 10 пракаталісь. траса там больш рэльефная, з стромкімі ўздымамі і з такімі ж спускамі. усё больш ганаруся сваімі лыжамі... да і сабою таксама.
пад вечар зноў жа з мгд паехалі ў лагойск, на горкі. нарэшце, мне паддаўся самы хуткі спуск, які я так і не адолеў мінулым разам... сам сабою задаволены...
а навокал усе зьдзіўляюцца (нават маці) - як хапае часу, жаданьня на гэтае ўсё. ня ведаю... іншыя прыярытэты можа... іншыя жыцьцёвыя каштоўнасьці... (адкуль?)
p.s. пазьней выкладу фоты з раўбіч
больш за ўсё ў жыцьці не люблю падман... асабліва ў адносінах паміж дзеўчынай і хлопцам... калі адносіны пачынаюцца з падмана - кошт гэтым адносінам - паламаны грош.