• Авторизация


нічога не жадаю. я здекаваюся сама з сябе. я - 27-04-2005 23:38


нічога не жадаю. я здекаваюся сама з сябе. я - гэта не я. гэта тое, чым я не жадаю быць. усё гэта не тое. я не такая. я не ведаю, якая я. няўжо ўсё так дрэнна? я, я, я, я, а іншыя? якія яны? не ведаю. заблыталася. усё чакаю, што нейкі перыяд пройдзе - і ўсё будзе па-іншаму. будзе? я павінна стаць сабою, бо тады нашто жыць, калі ты не ты?
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
а вось 03-04-2005 18:50


а вось яшчэ:
[показать]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии

03-04-2005 18:48


:)
[показать]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
вось такія ў мяне 03-04-2005 18:40


вось такія ў мяне сяброўкі!
[показать]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
гэта было зімой, а зараз - сонейка... і так 03-04-2005 18:37


гэта было зімой, а зараз - сонейка... і так хораша!
[показать]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
я кахаю... страшнае, але і прыемнае пачуццё! а 28-03-2005 22:59


я кахаю... страшнае, але і прыемнае пачуццё! а каго - не скажу нікому ў свеце... вось і ў мяне ёсць свая маленькая таямніца... быццам малая... так, я такая... ааааааааааааааа! гэта ні з чым нельга параўнаць!!!
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Сёння раніцай я разбіла сваё маленькае люстэрка. 19-03-2005 18:44


Сёння раніцай я разбіла сваё маленькае люстэрка. Нічога такога, але я чамусьці падумала, што будзе нешта непрыемнае. Сёння я паспела, нават на 5 хвілін раней прыйшла. Я ўзрадавалася: прымета не дзейнічала. І настрой быў добры. Быў...
Мне 7 па беларускай мове! Не, я не лічу, што ведаю арфаграфію добра, але ж пунктуацыя і ў рускай, і ў беларускай мовах аднолькавыя! Калі б я зрабіла памылкі толькі ў арфаграфіі, дык не, зрабіла і ў пунктуацыі. Было б нічога страшнага, але я ўпэўнена, што зрабіла верна! З настаўніцай не паспрачаешся: ей далі паперку – яна па ей і працуе. А з кім мне спрачацца, хто прыдумаў гэты тэст? І пад канец самае жудаснае: я зноў расплакалася на ўроку! Разумела: гэта мая адзнака, яе лёгка выправіць і, увогуле, не ўсё дрэнна. Казала сабе, каб супакоілася, а слёзы каціліся толькі хутчэй і часцей...
Чамусьці я стала часцей плакаць, і мне так хочацца з кім-небудзь пасварыцца ці паспрачацца...
[показать]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Я не люблю вясну. Не ведаю чаму. Гэта абуджэнне 05-03-2005 12:38


Я не люблю вясну. Не ведаю чаму. Гэта абуджэнне прыроды ад сну. Гэта пара радасці, прыгажосці. Усё гэта так, але мне падабаюцца больш сны. Вось лета ці зіма – іншая справа. Усё ясна і проста. Я жадаю, каб халодную пару змяняла цёплая, аднак пераходы гэтыя мяне не цікавяць. Зразумець бы чаму. Свае пачуцці я ведаю, а як дазнацца, чаму меневіта так, а не інакш?
[показать]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
на прыйшла................................... 01-03-2005 14:47


на прыйшла....................................
ураааааааааааааааааааааааааааааа
толькі я яшчэ не накаталася на каньках
але надвор?е дае мне шанец....................

[показать]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Результат теста "Тест ни о чём и о вас..." 01-03-2005 12:09



"Умочка!"

Ты молодец... Ты знаешь как не обидеть человека и не соврать...


Пройти тест "Тест ни о чём и о вас..."

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Чаго я жадаю? Сама не ведаю. Калі я знаходжусь ў 26-02-2005 20:06


Чаго я жадаю? Сама не ведаю. Калі я знаходжусь ў гурце сяброў, я забываюся, хто я, што я. Слухаю іншых, выбіраю, што падабаецца больш, а што менш. Я ўся перетворваюся ў слых, перастаю думаць, мае думкі быццам бы застываюць...
Таму і люблю я адзіноцтва. Адна, без ўсялякага тэлебачання і радыё, я – гэта я; я разумею сябе, размаўляю сама з сабою, мае жаданні адразу ж становяцца яўнымі для мяне.
А так я быццам бы сховішча чужых думак, і гэта мне не падабаецца, але нічога зрабіць не магу. Сама сабе я кажу, што умяне няма свайго меркавання аб навакольным свеце. Я нават вырашаю зрабіць нешта, каб выправіць гэта становішча: прымушаю сябе думаць аб тым, пра што гавораць сябры, спорыць па-сяброўску з імі, свабодна размаўляць. Некаторы час атрымліваецца, а потым ўсё зноў апынваецца там, адкуль пачалося.
Цяжка жыць з гэтым незадавальненнем, адчуваннем залежнасці ад усяго... Бывае, я думаю, што нарадзілася не ў той час: нечага мне не хапае тут, і вельмі многа лішняга...
Я ўвесь час чакаю нечага. Мне здаецца, што не я павінна знайсці тое, што мне патрэбна, а мяне павінны знайсці. Я так часта хлусіла сама сябе, хаця разумела праўду. Я ведаю (няўжо ж я прызналася сама сябе?!), дзеля чаго я пішу тут, у дзённку. Я хачу зразумець, дзе тая праўда, а дзе хлусня, якую я сама жа і прыдумала... Калі нешта напісана, дык ужо нікуды не ўцячэш.

[показать]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Результат теста ":: Ваш 24-02-2005 00:07



"вам 20 лет"




Пройти тест ":: Ваш "психологический" возраст ::"

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
я ў суботу буду здаваць тэст. не сказала бы, што я 23-02-2005 23:04


я ў суботу буду здаваць тэст. не сказала бы, што я добра падрыхтавалася, але трэба...
аказваецца, зусім хутка мы ўжо пойдзем са школы... а мне здаецца, што толькі ўчора сядзела за першай партай і з увагай слухала маю першую настаўніцу. не заўважыла, як прайшло 11 год!!!
сёння ўспомнілася цудоўнае лета. сонейка, зяленая трава, рака, галубое неба, душны годад, лес, мора... усё пераблыталася, бо за гэта лета я паспела пабываць там, дзе так жадалася!!!
і зіма мне падабаецца: снег, сняжкі, каток, новы год...
ЯК МНЕ ХОРАША СЁННЯ!!!!!

[показать]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
яшчэ адно пытанне: хто ведае, колькі ў Мінску 21-02-2005 22:59


яшчэ адно пытанне: хто ведае, колькі ў Мінску каштуе беспарольны інтэрнет(8-600-100)?
[показать]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
дзень як дзень. зноў незадавальненне сабой... 21-02-2005 22:41


дзень як дзень. зноў незадавальненне сабой... дрэнны настрой... так нельга!!! я пастутаць збіраюся ці не? а сяджу і нічога не раблю.. то кампьютарныя гульні, то інтэрнет...
???????????????????????????????????????????????
хто-небудзь ведае, як пазбавіцца ад гэтай залежнасці???

[показать]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Результат теста "Открой тайну своей личности!!" 20-02-2005 14:47



"Ты веришь в этот мир!!"

Ты веришь, что чтобы не случилось, все это к лучшему!! Что после дождя выглянет солнце, а после войны будет мир!! Это замечательно, но постарайся жить не только в мечтах и все будет просто супер!!


Пройти тест "Открой тайну своей личности!!"

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Мяне ніколі прама не назавуць дурай, але падумаюць 17-02-2005 08:30


Мяне ніколі прама не назавуць дурай, але падумаюць, мне здаецца, многія. У размове з кім-небудзь я калі-некалі нясу такую ахінею, што сама сябе не разумею, а іншыя тым больш...
[показать]
комментарии: 10 понравилось! вверх^ к полной версии
пазабыла дарогу я сюда, но потым знайшла... сёння 15-02-2005 00:16


пазабыла дарогу я сюда, но потым знайшла... сёння ўсё добра і святочны настрой, толькі святкаваць няма з кім... нічога,так бывае. спадзяюся гэта не на доўга.
УСІХ СА СВЯТАМ СВ. ВАЛЯНЦІНА!!!

[показать]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
вось цяпер ужо і свята... нават, пасля яго.. 10-02-2005 23:45


вось цяпер ужо і свята... нават, пасля яго...
[показать]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Цэлы дзень прайшоў дарэмна.З паловы дзевятага 10-02-2005 23:33


Цэлы дзень прайшоў дарэмна.З паловы дзевятага анжно да трох мы проста сядзелі і нічога не рабілі. Сядзець, сядзець і яшчэ раз сядзець... Не, так нельга! А былі б дома, зрабілі хоць што-небудзь. Яшчэ і фізік (я з ім не сябрую!) запрымаў амаль на ўрок, хвілін гэтак на сорак... Ажно хочацца плакаць, бо засталося адчуванне, што нешто не зрабіў, не выканаў.Увогуле, сапсаваўся ўвесь настрой...
Хацела зрабіць сення нешта смачнае; можа, пасля курсаў будзе адпаведны настрой? Спадзяюся. Зараз бальць галава, і нічога не хочацца рабіць...
Прыйшла дахаты, як заўсёды, позна, бліжэйшы магазін ужо зачынены, таму смачнае адкладаецца да заўтра. А настрой палепшыўся! Хоць нешта радуе!..
А гэта наша свята, на жаль, не памятаю, якое. Было веселаююю
[показать]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии