• Авторизация


Пляны на водпуск 29-08-2005 01:15


Заўтра апошні працоны дзень перад месячным адпачынкам. Пляны акрэсьлены, іх ня шмат і ўсе цалкам выконваемыя: прабавіць ўікэнд у Рудакова (возера каля Мядзеля і Нарачы), наведаць Гародню (і магчыма Ліду), ну і на дэсэрт - напрыканцы верасьня з'езьдзіць у Прагу.

Карэктоўкі магчымы, галоўнае каб у лепшы бок%)
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
Слоўнік для беларускамоўных падонкаў 24-08-2005 20:36


Прачытаў, жыццёва! Пішы яшчэ!
Прачытаў, гламурна! Залік!
Аўтар забей сябе!
Тэма @$лі не расчыненая!
ТЛ/АМ (Творчасьць Лайно Аўтар %@дак)
Першынах!
У дзесятцы й не ябе!
Гэта пяць, паліш сука!
Аўтару залік, тэма сісек расчыненая!
Аўтар пякельны сатана, творчасьць выдатная!
Увага! У каментарах підары!
Вывучай албанскую мову!
Сябра, гэта баян!
Іржуняздужу!
Аўтар, выпі атруты!
Няздужаў.
У Бабруйск, жывёла!
Аўтар шукае спонсара!
Каментары рулят як заўсёды!
Аўтар, забей сябе асадкай!
А я б адказаў мацюком!
Сябра, рэспект ды павага табе!

знойдзена тут http://www.bugtraq.ru/cgi-bin/forum.mcgi?type=sb&b=18&m=123656
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии

налепка "euro BY" 07-08-2005 19:17


Вельмі шмат бачу налепак на машынах з літарамі BY побач з зорачкамі Эўразьвязу на блакітным фоне (значна больш, чым BY на чырвона зялёным фоне%). Кожны раз жадаю атрымаць такую. Дзе ўзяць?

З.Ы. Нехта распавядаў, што такія абавязваюць наляпіць, калі перасякаеш мяжу з Эўразьвязам (Польшчай). Ці слушна гэта?
комментарии: 5 понравилось! вверх^ к полной версии
Прагрэс 07-08-2005 19:17


Апошнім часам пачалі з'яўляцца прыемныя сацыяльныя агіткі на бігбордах Менску. Ранейшыя "Мент, які заўсёды побач" ці "Маладыя пераможцы конкурсу імя Адміністрацыі Празідзента" нічога акрамя прыкрасьці ў мяне не выклікалі.

Зараз жа файныя малюнкі Мірскага замку з суперскім небам над нім ці чырвона-зялёная ружа з лапідарным "Квітней (амаль Жыве%) Беларусь" нават настрой трохі ўздымаюць.

Знайшлі нарэшце недзе добрага крэатыўшчыка.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 24-07-2005 20:59


Настроение сейчас - tired

Патрапіў на Басовішча. Асноўныя ўражаньні:

1. зьменліва дрэннае надвор'е - ушчэнт прамоклі падчас шпацыру - я ўсёткі ведаю як добра ставіць намёт - высахлі й не захварэлі.

2. нейкая няякасная арганізацыя - ад'ехалі на паўтары гадзіны пазьней - НРМ пасьпеў згуляць толькі недзе 7 песень (з 22 запланаваных) , бо з-за затрымак часу іншымі ўдзельнікамі пачалі граць толькі ў 3.00 замест 2.00(здаецца гэта ўсё, што закранула мяне - можа й не такая й дрэнная падрыхтоўка?%) іншых музычных уражаньняў чамусьці няма...

3. killer bar - месца дзе можна адчуць сабе амаль сваім сярод музыкаў - пасядзелі-папілі-пагутарылі з прадстаўнікамі некалькіх бел. гуртоў taxi, Б:Н:, сонцаварот, imprudence, iq48 - ох і цяжкая гэта работа - рок-музыкі%))

ну й вельмі дагледжаны вёска-гарадок - Гродек - куды там нашым вёскам і "дзярэўням"...

вось такі ўікэнд...
[460x832]
комментарии: 5 понравилось! вверх^ к полной версии
ААЭ 20-07-2005 01:20


"ААЭ - гэта краіна, якая пераважна экспартуе нафту (45% экспарту), газ, а таксама рыбу й фінікі. "

гл. на фота адна з крыніц іх пасьпяхоасьці
[600x800]
комментарии: 8 понравилось! вверх^ к полной версии
басовішча 19-07-2005 02:16


Настроение сейчас - чакаю ўікэнда

амаль набыў квіткі на аўтобус і амаль падаў паперкі на польскую візу (усё заўтра з раніцы), каб патрапіць, нарэшце, на басовішча - лепшы беларускі рок-фест (http://www.barcnews.org/cgi-bin/barc_by/news.cgi?c...mpl=b_bnews1&alt_tmpl=a_bnews1) , які адбываецца зразумела за мяжой - у панскай польшчы. пра якое чуў яшчэ ў школьцы, але так ніколі й не наведваў.

спадзяюся час прыйшоў
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
адгулялі вясельле 19-07-2005 01:46


цікава. хто наступны?%)
[640x480]
комментарии: 3 понравилось! вверх^ к полной версии
У сераду наведаў возера з сябрамі. На гэтым фота 16-07-2005 02:04


В колонках играет - neuro dzubel

У сераду наведаў возера з сябрамі. На гэтым фота яны яшчэ халастыя.

Але левая пара сёньня ўжо ажанілася. Астатнія двое зробяць гэта заўтра...
[640x480]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
вярнуўся 16-07-2005 00:57


без кальяна.
комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии
МЕНСК - 2031 24-06-2005 22:58


Прыснiў сягоння ноччу сон,
Як быццам я ужо старой,
I думкай цалкам быу надхнен,
Верш напiсаць пра горад свой.

Пра пафасны праспект Скарыны,
Пра яго яркiя вятрыны,
Пра плошчу Быкава ў сталiцэ,
Пра гарацкiя таямнiцы.

Як на Тадэуша Касцюшкi,
Збiраюцца ў стаi птушкi.
А на завулке Ганчара,
Гурбой гуляе дзетвара.

Як на ўрада доме сценке,
Ёсць шыльда - вулiца Карпенкi,
А там, дзе на Францыска вiллы,
Я бачу помнiк Радзiвiлу.

У Курапатах ля дарогi
Мемарыял збудован строгi.
Ды я знайшоў сабе прытулак
Дзе новы Грунвальдскi завулак.

Пагоня - герб маёй дзяржавы.
А бел-чырвона-белы сцяг - сцяг славы.
Праспект Машэрава вярнуўся,
Ды сквер Завадскага адкрыўся.

На Вiтаўта народ гуляе,
Над Менскам сонца шчыра ззяе.
I я, чамусцi, ганаруся,
Што жыў у вольнай Беларусi.

(с) Минский Дмитрий Белорусович
комментарии: 3 понравилось! вверх^ к полной версии
UAE 23-06-2005 00:49


Ну вось, ізноў еду туды, дзе пачаў весьці свой дзёньнік. Адзначу гадавіну (а дакладней год і тры месяцы) набыцьцём бульбулятара ці як там яго... ммм ... о! кальяна%)

ніжэй рэтрапаказ фота адтуль%)))))

Ноччу ў нядзелю выязджаю з Менска ў Маскву, раніцай у панядзелак там. Неяк трэба палову дня ў Маскве пазбавіць адному, але хутчэй за ўсё наўпрост паеду ў дамадзедава, бо шмат з вялікай скрыняй не пашпацыруеш па маскве. У шэсць вечара - самалёт. Праз пяць гадзін ужо каля індыйскага акіяна (дакладней Чурвонага мора)...

галоўнае, што пужае - гэта сярэдняя тэмпература ў абу-дабі: днём -41, ноччу 32...

назад паеду 10 ліпеня...
[показать]
комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии
Шатляндцам не забілі... 11-06-2005 01:23


Шатляндцам не забілі, затое я ўжо ведаю за каго буду хварэць у ангельскай Premier League

Александр Глеб перешел в лондонский "Арсенал"?
10.06.2005
Лондонский «Арсенал» и «Штутгарт» договорились о переходе белорусского полузащитника Александра Глеба, сообщает РТР-Спорт. 24-летний футболист национальной сборной Беларуси обошелся вице-чемпионам Англии в 11 миллионов фунтов.
Некоторое время назад «Арсенал», давно мечтавший приобрести белоруса, предложил за Александра 8 миллионов фунтов. Однако эта сумма не устроила «Штутгарт». Но после того, как Глебом заинтересовался «Челси», «Арсенал» согласился с ценой немецкого клуба - 11 миллионов.
Английские газеты уже сообщили, что сегодня футболист должен пройти медицинский осмотр в своем новом клубе.

LI 3.9.25
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
Ну наконец-то в открытыю заговорили: 08-06-2005 20:01


вот так у нас права человека интерпретируют:

Выйшаў загад міністра адукацыі А. Радзькова "Аб мерах па недапушчэньні спробаў уцягваньня навучэнцаў і студэнтаў у супрацьпраўную дзейнасьць палітычнага толку". Дакумэнт для службовага карыстаньня тлумачыць парадак правядзеньня ідэалягічнай працы са студэнтамі і навучэнцамі вышэйшых і сярэдніх навучальных установаў, а таксама вызначае асабістую адказнасьць кіраўнікоў органаў упраўленьня адукацыі і ўстановаў адукацыі "за факты ўдзелу навучэнцаў і студэнтаў ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, супрацьпраўных дзеяньнях".

"Неабходна зрабіць усё магчымае, каб у студэнцкіх аўдыторыях не было месца для антыдзяржаўнай рыторыкі ікрытыканства".

цалкам тут http://www.charter97.org/bel/news/2005/06/08/stud

LI 3.9.25
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
скОты ў Менску 07-06-2005 23:09


напэўна, палова менску пасьпела сфатаграфацца з мужыкамі ў спадніцах. А чым я горш за астатніх? Ці, дакладней, дык я нічым ня лепш...
[показать]
комментарии: 6 понравилось! вверх^ к полной версии
дай дарогу 06-06-2005 01:46


слухаю карэнт музік
паціху раблюсь фанатам ДД...ці ўжо?

http://www.daidarogu.com/mp3/Dai%20Darogu%20-%2020%20cm%20-%2014%20-%20Sane.mp3
В колонках играет: ДАЙ ДАРОГУ! - Сане

LI 3.9.25
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
падарунак 02-06-2005 00:51


не ну я канешне разумею, што гэта "authentic hand-made goody", зробленае пад "круцейшы" амерыканскі брэнд
але ж надта шмат часу мінула пасьля вяртаньня з амерыкі... ня ўпэўнены, што здолею такое апрануць у менску %)
[показать]
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
kapitan_tanaka!!! 31-05-2005 02:10


вось з-за такіх дзёньнікаў мне й падабаецца livejournal

http://www.livejournal.com/users/kapitan_tanaka



[показать]
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
вынікі паўфінала эўрабачаньня 22-05-2005 01:01


Знайшоў на анлайнеры вынікі паўфінала эўрабачаньня:

http://www.ljplus.ru/img/shtolik/eurovision2005.jpg

Пішуць, што з'явіліся на некалькі хвілін на афіцыйным сайце, а потым зьніклі (?? - не правяраў)... але вынікі праўдападобныя%)

Абырвалг трынаццатая, а не 17, як нарож кажа... так што ня ўсё так дрэнна;) Нават ад балгараў (напэўна, дзякуючы кіркораву%) першае месца атрымалі, і ад расеі другое (zdob zi zdub у іх першы)...
А вось Югаславы - малайцы, толькі Славенію ў фінал ня здолелі праціснуць...

LI 3.9.25
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
РАЗОМ НАС БАГАТО 21-05-2005 03:20


My choice on eurovision...

Першы куплет:
We won’t stand this - no! Revolution is on!
Cuz lies be the weapon of mass destruction!
All together we’re one! All together we’re strong!
God be my witness wе"vе waited too long!
Фальсифікаціям - ні! Махінаціям - ні!
Понятіям - ні! Ні брехні!
Віримо - Так! Можемо - Так!
Знаю переможемо - Так! Так!

Рэфрэн:
Разом нас багато - нас не подолати!

Другі куплет:
What you wanna say to your daughters and sons?
You know the battle is not over till the battle is won!
Truth be the weapon!
We ain’t scared of the guns!
We stay undefeated, cuz together we’re one!
Ми - вже разом, ми - назавжди!
Ми - України доньки і сині!
Зараз як ніколи - годі чекати.
Разом нас багато - нас не подолати!

Рэфрэн:
Разом нас багато - нас не подолати!
Jest nas wielu, nas nie pokonacie (польская вэрсія)
Alle wir in allem, sind wir nicht zufallen (нямецкая вэрсія)
Si estamos juntos, somos invencibles (гішпанская вэрсія)
V jednote ja nase sila (чэская вэрсія)
Le people uni serait jamais vaicu (француская вэрсія)
Мы вместе мы едины, мы не победимы (расейская вэрсія)
Разом нас багато - нас не подолати!
В колонках играет: Разом - Нас Не подолати

LI 3.9.25
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии