аутотрэнинг
11-11-2003 20:23
Трэба вучыцца! Трэба вучыцца! Трэба вучыцца! Цябе у гэтым годзе паступаць! Трэба вучыцца! Идзи раби химию!!!
ммм... Заутра канцэрт!!!! Якая химия?!
комментарии: 1
понравилось!
вверх^
к полной версии
Глядзела толькi што карту. Ну чаму менавита каля
11-11-2003 16:05
Глядзела толькi што карту. Ну чаму менавита каля гэтага БДТУ на гэтым скрыжаванни??? Гэта ж немагчыма туды даехаць!!! У мяне прапанова....Аленка! и усе хто ня можа туда дабрацца! А можа сустрэнемся у иншым больш зручным месцы, хоць пад тым жа мастом, а потым агульными намаганнями дасягнем скрыжавання?
комментарии: 2
понравилось!
вверх^
к полной версии
Нацискаю 3 запаветныя личбы…..0….6….4….Гудок.
10-11-2003 23:20
Нацискаю 3 запаветныя личбы…..0….6….4….Гудок. Гудок. « Да. Белтелеком слушает.» « Падкажыце кали ласка кольки плациць за тэлефон нумар 2******»
……….55 тысяч…..даааа…..без каментарыяу…..
комментарии: 2
понравилось!
вверх^
к полной версии
Пуста. Думки. Анелка - люблю. Ксюша - забыла мяне.
10-11-2003 15:44
Пуста. Думки. Анелка - люблю. Ксюша - забыла мяне. Але люблю. Марыля - сварка. Надакучыла. Не ня так. Я псих. Я винавата. Ната........ Слезы. Не магу без яе. Ненавижу школу. Ненавижу настауникау. Яна уйшла з-за их. Не магу........................ Хачу пачуць што-небудзь цеплае. Холадна. Усмихницеся мне. Не магу.....................
комментарии: 7
понравилось!
вверх^
к полной версии
Але усе роуна УСЕ БУДЗЕ ДОБРА!!!! Я УСИХ ЛЮБЛЮ!!!
08-11-2003 20:57
Але усе роуна УСЕ БУДЗЕ ДОБРА!!!! Я УСИХ ЛЮБЛЮ!!! Як зауседы баяцца и плакаць трэба моучки! А я як была наиуная такой и засталася и кольки разоу у жыцци я "прагару" невядома... людзи карыстаюцца такими... Але я веру СВЕТ! Свет - гэта надзея, вера и цяпло!!!
Хутка канцэрт НРМ!!!! Убачу усих сяброу!!!! Адарвуся на канцэрце!!! УРА!!!
комментарии: 0
понравилось!
вверх^
к полной версии
изноу жахлива и холадна...
08-11-2003 20:36
Пасля гэтага жудаснага лета, якое не тольки навучыла мяне асноуным жыццевым запаветам, але и навучыла баяцца... Зараз сижу за кампом у бацькавым габинеце, а сама баюся, што зараз мае бацьки знайдуць у маим заплечнику фотаздымки ци прачытаюць мой сшытак-дзенник (хоць там такога ничога няма, акрамя асобных думак пра жыцце), я баюся карыстацца сваим никам, зараз разыкуючы, не буду спаць усю ноч...
як узгадаю травень... мы з Натай нават баялися з дому выходзиць, баялися нават бачыцца, усе здавалися падазроными, нехта увесь час сочыць, тады я навучылася плакаць...и не давяраць людзям... дакладней быць вельми асцярожнай...
гэта лета навучыла многаму... адбыуся нейки надлом ва мне... патрапила бязмежную веру у людзей, у добры свет, ва усеагульнае шчасце... людзи бываюць злыя, вельми злыя... а яшчэ бываюць здрадники...
комментарии: 0
понравилось!
вверх^
к полной версии
Ну вось прыехала я 3 дни назад сюды...адтуль..
05-11-2003 20:30
Ну вось прыехала я 3 дни назад сюды...адтуль...ХАЧУ ДАДОМУ!!! Тут такия умовы - музыка тольки тая, што па Муз ТВ ( у сэнсе папса!), не з ким паразмауляць (!), паусюль адны лабусы!!! ХАЧУ ДАДОМУ!!!
Сення у яки раз глядзела филм Брат-2. Супер!!!
"- В чем сила, брат?
-Сила, брат, в деньгах!
-Ну будут у тебя деньги, и что?
-Я всех куплю!
-И меня, брат? Нет. Сила в правде!!! У кого правда - тот сильнее!"
Чаго варты тольки гэтыя словы "моц у праудзе!"
комментарии: 0
понравилось!
вверх^
к полной версии
NIGHTWISH «AWAY"
Кали грае гэта песня.. становицца
29-10-2003 17:21
NIGHTWISH «AWAY"
Кали грае гэта песня.. становицца... неяк так легка...нибы у паветры...вольна...незалежна... уяуляеш вялики неабсяжны зялены абшар палеткау, якия праразаюць блакитныя рэки и празрыстыя вазеры...ци таямничую пячору, сярэднявечча, святло свечы прабивае цемру и над им схилилися двое - ен и яна... а потым изноу нешта такое вяликае... як неба...и светлае як сонца...
Вам николи не хацелася кинуць усе и збегчы далека-далека? Самаму адчуць свежы смак паветра и сапраудны водар лесу? Не думаць не аб чым, забыцца на гэты жорстки и бязлитасны свет?
far away and ...
комментарии: 0
понравилось!
вверх^
к полной версии
На вулицэ сапраудная вясна!!!!! Супер!!! Зараз
29-10-2003 16:39
На вулицэ сапраудная вясна!!!!! Супер!!! Зараз апрану свае любимыя «скин-хэдауския» чаравики, спадницу и …да рэпетытара… таксама ничога…люблю биялогию. Ну сення быу и дзень – 3 разы плакала, нейкая я сентыментальная стала, убачу Марусю ци узгадаю Натачку и… плакаю… Што я буду рабиць у гэтай жудаснай школе без их??? Лепш пра гэта не думаць, а то изноу заплакаю… Якое сонейка!!! Узгадваюцца словы, якогась сябра: «Кали цябе дрэнна – глянь на неба! И зразумееш, што усе гэта дробязь у параунанни з тым вяликим и неабсяжным вакол нас…» А кали на гэтым небе яшчэ и СОНЕЙКА!!!
комментарии: 0
понравилось!
вверх^
к полной версии
"з гэтай, як і здругімі слабасцямі, трэба
29-10-2003 00:04
"з гэтай, як і здругімі слабасцямі, трэба бароцца, рабіць мір святлей, а не забівацца па сваім хатам".....
комментарии: 0
понравилось!
вверх^
к полной версии
гэта не тое чаго я чакала....не тое...зноу хочацца
28-10-2003 23:57
гэта не тое чаго я чакала....не тое...зноу хочацца згаснуць...назауседы...каб потым пра цябе успомнили...ци лепей..не успаминали....я разгубилася у людзях...няужо не засталося нармальны, чыстых, адчыненых людзей...хачу згаснуць....
комментарии: 0
понравилось!
вверх^
к полной версии
У мяне сення ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ!!! Я усих люблю! Я
22-10-2003 16:54
У мяне сення ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ!!! Я усих люблю! Я самая шчасливая на свеце, таму што сення мае самае любимае свята!!!
P.S. Шкада и балюча тольки, што некаторыя пра яго забылися, балюча да слез...
комментарии: 0
понравилось!
вверх^
к полной версии
Заутра мне 17 год. И што? Я стала на год старэй…Па
21-10-2003 15:46
Заутра мне 17 год. И што? Я стала на год старэй…Па пашпарту, а па унутранаму стану…
Якая я?
Я люблю маражанае, усе салодкае, люблю, кали на мяне звяртаюць увагу, але не люблю быць у цэнтры уваги, кали шмат людзей на мяне глядзяць, мне становицца неяк сорамна, не па сябе…люблю любиць, гэта так прыгожа любиць усе наваколле: РАДЗИМУ, сонейка, трауку, неба (больш за усе люблю глядзець на неба), зорки, а самае галоунае людзей, сваих сяброу!!! У мяне самыя лепшыя сябры на свеце! Я люблю сваих бацькоу…Я люблю дараваць падарунки, люблю дапамагаць, люблю выслухаць чыи-небудзь праблемы и дараваць добрую параду, люблю, кали людзи пачынаюць усмехацца (и у гэтым есць мой уклад), люблю, кали мы з сяброукай сядзим на канапе и плакаем разам, люблю, кали смяемся разам… Я люблю, кали мяне любяць, гэта так прыемна пачуць ад каго-небудзь «Лихтарык, я ця люблю!»…люблю, кали мяне кахаюць, але тольки адзины и той, каго я кахаю… люблю глядзець у яго вочы и чытаць, невыказаныя мне словы и адчуваць, што ен ведае, што я усе ведаю…люблю, кали ен кажа мне пра гэта…
Я не люблю, кали мне хлусяць и не люблю сама хлусиць, не люблю, кали имкнуцца неяк чагосьци недасказаць, я николи не прабачу здраду (!), я не люблю, кали на мяне крычаць, кали мяне крыудзяць, больш за усе не люблю трапляць сяброу…не люблю, кали дарослыя навязваюць свой погляд, прымушаюць нешта рабиць, прымушаюць маучаць, кали хочацца выказацца… не люблю, кали мяне кидаюць (ва усих сэнсах гэтага слова), не люблю адзиноцтва, проста не перанашу, не люблю несправядливасци (!), не люблю, кали крыудзяць маю Радзиму (!!!), не люблю, кали у мяне нешта не атрымливаецца, не люблю плакаць…
Мая мэта – свабодная и незалежная Радзима!
Мая будучыня… !) Самая глыбиня Белавежскай пушчы…невялички, але вельми прыемны домик…Мы з мужам (самым лепшым на свеце) вяртаемся удвох з прагулянки па лесе, мы слухали галасы птушак, мы глядзели у празрыстае дно возера, мы разам шукали затаеныя тропы волатау-зуброу, мы усмихалися адзин аднаму и глядзели увысь, дзе скрозь галины магутных сосен прабивалися промни сонейка и маленькия кавалачки неба…Дома нас чакаюць трое нашых дзетак – Алесь, Рагнеда и маленьки Кастусь…Я их вучу сама (яны яшчэ маленькия), разам выводзим кручочки и рысачки, з яких выходзяць беларуския литары, разучваем беларуския песенки…Увечары сядзим усей сям’ей и чытаем якое-небудзь беларускае апавяданне, а потым, паклаушы дзетак спаць, разам з мужам (самым лепшым на свеце) на ганку праважаем захад сонейка…
2) Менск…Вяликая (ци невяличкая) кватэра у цэнтры…Ен (самы лепшы на свеце)- филелаг ци гисторык, ци займаецца бизнэсам ци палитыкай, ци…не мае сэнсу…ен мой самы лепшы…Я – працую у Акадэмии Навук, адначасова пишу артыкулы у газэту…Разам – мы самая лепшая сям’я на свеце! Мы з мужам змагаемся за незалежнасць и свабоду нашай краины, Радзимы…Нашы дзетки (не меньш трох), выхаваныя у лепшых традыцыях беларускай интэлегенцыи, вучацца у беларуским лицэи, ходзяць у беларуски дзицячы садок…Увечары мы збираемся усе разам, размауляем, глядзим разам тэлевизар ци чытаем беларуския книжки…А потым, паклаушы дзетак спаць, идзем на балкон и, седзячы у глыбоких пляценых крэслах з кубками гарбаты, я з трывогай у позирку, пытаюся у мужа: «Ну як там?» ,и ен моцна-моцна абдымае мяне и адным тольки словам «Праб’емся!» супакойвае…сонца сядае за лесам, а я ведаю, што усе будзе добра и са мной и з им, и з нашай сям’ей, и з нашай Радзимай…
комментарии: 0
понравилось!
вверх^
к полной версии