• Авторизация


... 04-12-2003 16:07


“…В проекте приняло участие 17 сценариев и сценарных идей. 1 декабря координаторы проекта тщательно рассмотрели все письма и приняли решение: в новом клипе НОВОГО ИЕРУСАЛИМА «Любовь в ладонях» будет реализована ідея предложенная … и поблагодарить Александра Шарпенко, Татьяну А. (tanja a), trubchik, Бродягу, Alexei и Евгения .»
Брррр…ізноу пралет…хоць падзяквалі - ужо добра… а калі улічваць тое, што падзяквалі другой у спісе, такім чынам атрымліваецца яшчэ лепш…ня холадна ні спякотна…да усяго паралельна…
Спаборніцтва характараў працягваецца. Супрацьстаянне настаунікау школы №1** і вучаніцы 11 класы пераходзіць межы…Вучаніца 11 класы больш ня можа…трываць…Учора ўжо ў каторы раз пісала заяву аб маем уходзе са школы і ў які раз мне яе не падпісвалі… Не адпускаюць…Сволачы…Хачу на Волю…

комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии
цуды....вакол нас...расплюшчыце вочы... 02-12-2003 15:54


Пачалася зіма…Я люблю зіму…з ей пачынаецца новае жыцце, новыя пачуцці, святочны настрой і цеплы пухнаты сняжок…Будзем лавіць з неба падаючыя зоркі і загадваць жаданні…і ўсе-усе мары, летуценні абавязкова здзейсняцца…Чамусьці ўзгадалася размова перад прошлым Новым Годам з 28-гадовым маладым чалавекам:
«-Слухай, як добра – хутка мае самае ўлюбленае свята – Новы Год!
-А што ж такога улюбленага?
-Цуды, чароуныя цуды! Падаючыя зоркі…жаданні..летуценні і мроі сыходзяць з неба на зямлю..
-Шчаслівая…Ты усе яшчэ верыш у цуд…Хутка гэта пройдзе…Станеш дарослай, пасталееш і зразумееш, што цуды і мроі зауседы застануцца цудамі і мроямі…» І ен не першы пра гэта кажа…А вы верыце у цуды?
комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии

я спала....эх... 02-12-2003 15:53


… Ноч. Зоркі. Адна. Заплюшчыла вочы…Цемра абдымае, запаўняе мяне, падымае высока-высока.…Я лечу.. Я лечу да зорак…Я лечу разам з ветрам…я не адчуваю цяжар, цяжар зямных думак, зямных праблем, самой зямлі…Я і вецер – адно цэлае…Так легка…Я лечу ў неба…Я лечу да зорак.. Зоры усміхаюцца мне…я усміхаюся ім…Як хораша, легка…Я ведаю, што такое Свабода…Свабода вакол мяне…Я, вецер і паветра…Я свабодна…Празрыстыя цепла-халодныя кроплі крануліся мяне…дождж…палецелі з намі!… дождж змые з майго сэрца рэшткі зямных ланцугоу…я свабодна…я лечу
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
вучымся далей... 30-11-2003 22:27


Урааа! У мяне 2 месца па биялогии на раене!!! Нас чакае горад! Усим дзякуй за падтрымку, асабистае-прыасабистае дзякуй майму сонейку Наце и майму анелу Аленке!!!
комментарии: 6 понравилось! вверх^ к полной версии
стары ольса... 29-11-2003 13:36


А файны учора быу канцэрт!!! Проста супер! Шкада тольки за дзве рэчы: тое, што не умею так таньчыць (трэба навучыцца) и, што так и не набыла сябе новы ольсауски альбом (таксама паправима). А так усе было проста супер! Файная музыка, прыемныя твары сяброу, сярэднявечная вклауская атмасфера… уф…
Заутра алимпияда па биялогии. Вельми для мяне значная. Трымаю пальцы крыжыкам…и нямнога хвалююся…
комментарии: 5 понравилось! вверх^ к полной версии
каханне... 28-11-2003 13:39


"Запуталось солнце в ресницах твоих,
Ладони в ладонях и мир на двоих...

Давай любовь, свой любовь
В ладонях нести.
Она одна однажды нас
Сумеет спасти...

...в глазах твоих небо,
В улыбке рассвет.
На нашу похожей
Любви больше нет...

Давай любовь, свой любовь
В ладонях нести.
Она одна однажды нас
Сумеет спасти..." (Новы Iерусалiм)
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
«…Падае дождж на зямлю, ен абмые мне твар…» 28-11-2003 11:05


«…Падае дождж на зямлю, ен абмые мне твар…» Я люблю дождж! Я вельми люблю дождж!
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
Напачатку была Свабода, I Свабода была у руках 28-11-2003 11:04


Напачатку была Свабода,
I Свабода была у руках Народа…
Памяць аб страчанай намi Свабодзе
Сьвецiць нам у паняволеньнi нашым,
I няволя не пагасiла у нас жаданьня свабоды.

В. Ластоускi
(«Патрыятычны малiтвеньнiк»)
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
я выспалася! 28-11-2003 11:00


Як добра прасынацца раницай и ведаць, што сення ня трэба исци у школу, не трэба за 15 хвилин збирацца, бегчы на прыпынак, а потым доуга тлумачыць дырэктару, чаму спазнилася… Мяне вызвалили ажно на 3 дни ад школы з-за нядзельнай алимпияды па биялогии, каб паспела падрыхтавацца… Iзноу биялогия, зоология, генетыка, эвалюцыя, анатомия, экалогия… ничога – прарвемся! Мне патрэбна гэта месца…инакш… инакш ня будзе!
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
ок, тут усе ок!!! 25-11-2003 23:18


Дауно у мяне не было такога файнага дня! А гэта значыць тольки адно – я паправилася ад сваей дыпрэсии и хандры! Дзень быу проста супер! Изноу я усих люблю, бо усе такия добрыя! Нават инфарматыца сення сказала, што янапамылилася, бо я кали жадаю магу быць лепшай па инфарматыцы. Я памирылася з усими сябрами, бо я была не права. А самае галоунае набыла нарэшце на Якуба Коласа сябе квиток на Ольсау – 6 рад 5 месца! У пятницу будзе свята! Муррр…. Пакупка джынсау звершылася як не магчыма прыемней – акрамя джынсау были набыты яшчэ 4 книги у Святачы, сярод яких адна з самых цикавых прачытаных мной книг – Алесь Пашкевич «Пляц Воли». Мяумурррр…
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
не звяртайце уваги... 22-11-2003 15:49


нешта са мной адбываецца апошним часам... кожную хвилину на мяжы нервовага срыву... я ва усим усих падазраваю... павиталася - чалавек зник... и чамусьци так адбываецца з усими, кали я - зникаюць... и у рэале и у сециве... мабыць, раптоунае супадзенне... а мабыць и не... трэба хутка прымаць меры, бо ... цяжка... не звяртайце уваги...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Мы сами зрабили гэты свет таким жорстким и сами 22-11-2003 15:26


Мы сами зрабили гэты свет таким жорстким и сами павинны выправиць сваю памылку, не спадзявацца на нешта ци нехта, а устаць зараз и пачаць выпрауляць свае памылки… жыцце занадта кароткае… магчыма не паспець…
Прабач мне, я учора была не права…гэта ад сэрца… успомни мае вочы и павер мне…
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Бываюць такия песни, якия магчыма слухаць и 22-11-2003 15:25


Бываюць такия песни, якия магчыма слухаць и слухаць бясконца…
«Краина доугай белай хмары…
Мы не растлумачым скуль прыйшли.
Ты не пачуеш нашай мовы,
Прасякнутай пахам зямли….

Мы пройдзем моучки, быццам вязни,
Бы цени анелау праз царкву.
Мы пройдзем праз спакусу каханнем,
Хаваючы у сэрцах дрыгву…

Сустрэнеш мой варожы позирк
Ты не зразумееш, што са мной.
Краина доугай белай хмары
Николи не будзе тваей…» ULIS « Краина доугай белай хмары»

«Хай заб’юся - не збочу з дароги!
Аб гранит падковы звиняць,
Наунамет распластаныя ноги,
Пена падае з храпы каня.
З не майго з непатрэбнага раю
У родны край, дзе змагауся, дзе быу,
Я имчуся, бо там адбираюць
Усе святое, што знау и любиу

Цераз буры агорау цяснины,
Дзе ваучыныя крочаць агни,
На палынны, на стэп, на раунину,
Дзе вось-вось закрычыць цягник.
Загалосиць, заплача у трывозе,
Пабяжыць да забытых дубоу,
Бо цябе у белы свет заводзяць,
Бо сказали забыу я любоу…

То не верх, а агонь не згасае.
Азары им дарогу мячу.
Я з табой, ты мой боль, я кахаю.
Меч са мной - я скажу, я скажу!
Успаминаючы песню былога,
Як песню сенняшних дзен…
Каханне на ложку другога,
Рви жылы мой белы конь!» ULIS «Падмоги»

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
секунда...секунда...хвилинка... 20-11-2003 16:40


«Спявай мне песни пра каханне, але з иншых часоу..»
Усе не так… хочацца… не хочацца… ня ведаю… изноу заблыталася у сябе.. мой артыкул так и не адзначыли… чамусьци нияких эмоцый… я зноу пасварылася з усими настауниками школы… чамусьци смешна… ей зараз дрэнна… я гатова плакаць, зрабиць усе, каб дапамагчы… але ей не патрэбна мая дапамога… яна нават и не здагадаецца, што я пра яе… ен ад мяне хаваецца… чамусьци крыудна… ад другога хаваюся я… цикава… трэцяга я убачу ня скора…хачу бачыць зараз!… хачу вяликага-вяликага свята… з падаранкуми, любимай музыкай и з любимыми тварами… секунда…секунда…хвилинка…яшчэ адна хвилинка майго жыцця…кап…кап..кап…ты плакса…ты самая сапраудная наиуная плакса…
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
як и чакала... 20-11-2003 16:25


Як и чакала… маци выкликали у школу, каб распавясци ей пра яе кепскую дачку – пра мяне. Я такая-сякая дрэнна сябе паводжу з насауницай инфарматыки, срываю ей занятки (не было такога!) и прынцыпова адмауляюся вывучаць инфараматыку… Смешна! Маци пасля тэлефонага гудка ад класнай: «Ну што ж давно меня уже в школу не вызывали, пойду познакомлюсь с учителем информатики» Потым доуга распытвала мяне пра яе и дазнаушыся, што яны аднаго узросту, апранула сваю новую кофту, гадзину стаяла перад люстэркам и пайшла… А потым, што самае крыуднае я аказалася самая винаватая, таму што мая маци з инфарматыцай 2 урока сядзели и пили разам гарбату, знайшли шмат агульных тэм и у вынику: «Што ты такое выдумываешь, ваша учительница такая приятная женщина!» Я усе ведаю!!! Яна маю маци зачаравала, падсыпала ей нейких карэнчыкау, бо так не бывае!!! А увогуле мая мамачка самая лепшая на свеце, бо хто б яшчэ вытрымау стольки закликау да школы за мае школьнае жыцце, прычым з сага майго першага класа..))
30 листапада алимпияда па биялогии… дажываю апошния дзяньки у нэце, потым зашываюся у книжки и так цэлы тыдзень…
Трэба набыць квиток на Ольсау, тольки як б гэта даехаць да филфака… А хто-небудзь ужо мае квиток?
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
На инфарматыке пасварылася з настауницай… Я больш 18-11-2003 16:47


На инфарматыке пасварылася з настауницай… Я больш не магу, я трывала некальки тыдняу, а сення ужо не здолела… Так ня чэсна! Яна прыдзираецца да мяне па кожнай дробязи… Ледзь стрымалася, каб яе не паслаць… зараз чакаю… як и зауседы пойдзе скардзицца спачатку класнай, потым намеснику, а потым дырэктару… Кали паскардзицца дырэктару, падам заяву аб уходзе са школы адразу ж… больш немагчыма трываць… кали не знайду у Менску падыходзячую школу- пайду у Браслау… Буду вучыцца экстэрнам, хадзиць раз у месяц, здаваць 3-4 прадмета, атрымаю добры атэстат… без нервау.. без инфарматыки… Ну чаму з-за якой та инфарматыцы я павинна кидаць сяброу и любимы Менск и ехаць невядома куды? Выхада няма… Я слабая… я бягу ад праблем…
Чаму жыць так цяжка? Чаму нельга усим па-сяброуску дамовицца, каб усим было добра, жыць у згодзе? Кали я была маленькая я зауседы марыла аб тым, кали я вырасту, я пабудую такую краину, дзе ня будзе грошау (з-за их усе спрэчки памиж людзьми), дзе нихто никога не будзе прымушаць нешта рабиць, усе будуць займацца сваими любимыми справами, самыми галоуными каштоунасцями будзе прауда, згода и каханне…:)) Глупа… па-дзицячы глупа… але чамусьци часам так хочацца, каб на момант гэта здзейснилася…
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
УСЕ НА КРЫВИ, УСЕ НА КАСЦЯЯЯЯХ…Абажаю уключыць на 17-11-2003 15:31


УСЕ НА КРЫВИ, УСЕ НА КАСЦЯЯЯЯХ…Абажаю уключыць на усю гучнасць улюбленую песню…пад грукат суседских батарэй….Я МАЮ СВООЙ ГЕРБ, Я МАЮ СВОЙ СЦЯЯЯГ,,,
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
снег... 16-11-2003 23:28


Нарэшце у наша горадзе выпау снег. Як прыгожа!!! Я магу гадзинами блукаць па нашаму улюбленаму гораду… кали на вулицах, на будынках, на дрэвах, вакол… снег…
У калонках Long Play «Худсавет»
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Не люблю такое надвор’е – холадна i няма снега… 14-11-2003 15:44


Не люблю такое надвор’е – холадна i няма снега… Хутчэй б снег! 3 гадзiны без перапынку грала на гiтары: 1,5 з настаунiкам i 1,5 дома. Зараз баляць пальцы, нават нацiскаць на клавiшы балюча. Набыла новую картку – значыць жывем! Будзе нэт! Заутра пакуль яшчэ грошы есць трэба схадзiць на прэзентацыю дыска. Пайду а 16.00-16.30, а потым да рэпетытара. Будзе Вiза.
А увогуле хочацца паставiць якую-небудзь улюбленую песню i залезшы з нагамi пад коудра на канапе, пiць гарачую каву i глядець у вакно, i марыць, марыць, марыць… Хутчэй б снег! Нейкая разгубленасць, неакрэсленасць пануе маим станам апошния дни, неяк усе двусэнсоуна, незразумела, трэба нешта змяняць... хацелася б у лепшы бок...
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
КАНЦЭРТ.... 13-11-2003 16:25


NRM «Бывай»
Учора быу канцэрт «Виза НРМ»…. Шкада, што усе так хутка звершваецца… А насамрэч канцэрт быу не таки ужо благи! Нават файны и у некаторых месцах прышпильны. Я на канцэртах так николи не смяялася! Мне спадабалися гурты BN i SKD, нармалева выканалi адны з маiх улюбленых песен. Прауда былi гурты ад якiх проста вынiтавала, немагчыма слухаць… АЛЕ БЫЛI НРМ!!! I вось што я думаю – «Вiза НРМ» – гэта добрае мерапрыемства, бо мабыць (ну, есць жа такая магчымасць), прыхильники удзельничаюшчых гуртоу паслухаюць и можа таксама за сэрца возьме, пачнуць размауляць па-беларуску, слухаць беларускае… И погляд СМИ хоць неяк прыкаваны да гэтай падзеи! Малайчына ЛЯВОН!!! И ПИТ малайчына!!! Шкада, што усе хутка так звершваецца…
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии