мне гамон...у гэтым месяцы щвесь час сядзела на беспарольцы....."хавайся щ бульбу"... адчыняю скарбонку грошащ и буду пачынаць их капиць ци знайду якую бульбу и туды схаваюся на час абящлення рахунка за тэлефон...вось такое жыцце непрацощнага школьника...
цеплы свiтэр сагрэе мне душу, а кубак кавы атагрэе сэрца...
А сення было сонейка…
А заўтра будзе снег...
А паслязаўтра ўсе звершыцца...
А 31 снежня ўсе звершыцца канчаткова, бо трэба будзе прымаць рашэнне як жыць далей...а рашэння як заўседы не будзе...і нешта прыдумаецца ў апошні момант..нешта пустое, глупае...і жыцце павернецца на 180 градусаў сваей задняй часткай...а потым буду здзіўляцца адкуль столькі клопатаў... а не мяняць позна, бо пастка псіхалагічна-жыццевая блізка...сууумна...
і не грэе ніякі світэр, тым больш кава- сэрца...аблокі і сонца і месяц упалі і разбіліся...расчынілася дзірка рэальнасці......хочацца закрычаць голасна-голасна на ўвесь свет................
кружэлька Акіяна Эльза пайшла па 4 колу...."Дзяўчына з іншага жыцця....не такая як усе...у яе усе было ужо даўно....я табе шукаў, я табе шукаў....і знайшоў..."............
Дзень прайшоў упустую…таму што дзень быў праведзен у школе. На 11 гаду вучобы я зразумела, што школа – гэта самае марнае баўленне часу, якое адымае ў нас 25% жыцця і 80% нерваў! “Школа-другі дом!”, каб у мяне быў такі першы дом, так я б з яго ўжо збегла, як толькі навучылася хадзіць…
У мяне нейкая ненармальная школа ці проста яна не для такіх як я... сення ізноў увесь урок спрачалася з хіміцай…с***…а так хутка Каляды…мррр…шкада, што меня забіраюць у суботу…было столькі планаў…эх…
я баюся ўрачоў...гэта ў мяне неяк з дзяцінства ў падсвядомасці...напэўна я магу быць добрым абектам вывучэння для псіхіатраў па гэтай тэме... урач для мяне, прычым любой накіраванасці - гэта асацыяцыя з шпрыцамі, бінтамі, лекамі, болем, кроўю (жах), новымі праблемамі і клопатамі...я не хажу да ўрачоў калі у мяне нешта баліць таму што я баюся іх дыягназаў, таму што пры слове "давайце на абследванне" я ледзь не трапляю прытомнасці і напіміны пра штогадовы школьны медагляд прымушаюць мяне сніць кашмары, і піць валерянку...Я БАЮСЯ ЎРАЧОЎ! і ня ведаю, што з гэтым рабіць!..праз некалькі тыдняў, адразу пасля вакацый пачнецца медагляд...і зноў я буду ўзбураца таму, што я прымусова павінна ісці ў паліклініку, глядзець на гэтыя белыя сцены і бачыць гэтых бязлітасных людзей з шклянымі вачамі ў белых халатах...я лічу прымусовыя медагляды-парушэннем правоў чалавека! ааа... можа стаць ўрачом....свае страхі трэба перамагаць...
вось так-та...а ўсе ж лі.ру неяк больш хатні, знаемы, тут пісаць хочацца...мабыць шчэ не звыкла, што мае думкі будзе чытаць столькі людзей, але ў гэтым есць і свае станоўчае-яны зведаюць якая я на самой справе, будзе лягчэй...але ўсе роўна адчуваецца некая зацятасць...Пакуль неяк не разбіруся са спісам сяброў, заўтра дапішу...
нешта у мяне апошнім часам у жыцці нічога не15-12-2003 14:19
нешта у мяне апошнім часам у жыцці нічога не атрымліваецца...нічога...учора тармазнула па хіміі...хоць у гэтым была не мая віна...загадзя ужо было усе падстроена, таму і расстраівацца няма чаго, толькі ж я ж прадчувала, сама сябе казала, што лепей не ісці, але...не паслухала сваю інтуіцыю... а яшчэ мы з табой Наця лохануліся з квіткамі, так і будзем сядзець неверсе...і увогуле у мяне нічога з ЖЖ не атрымліваецца...бачыу б мяне зараз бацька, зрабіу бы сурезны выгляд і сказау:"Ты такая не самостоятельная"... зараз мне не самастойнасці не хапае, а проста ведау ангельскай мовы...а у суботу не хапала прадчувальнасці...
«адсядзела» 2 гадзіны ў гітарыста. Нешта апошнім часам ен мяне дастал. Сення ен настойліва прымушал мяне пець…ррррр…я не люблю пець…дакладней не ўмею…тым больш Высоцкага (яго любімага)…а яшчэ пасля яго гітары баляць пальцы, ажно да крыві…ен напэўна спецыяльна падпільвае струны перад маімі заняткамі…ррр…
Сення іду на ДН да сяброукі…ведалі б як не хочацца!!! Я не люблю гэтых «кааператыуных» класных вячорак з маімі размалеванымі аднакласніцамі, спрадвечныя размовы пра шмоткі, новую касметыку і хто на колькі пахудзеу! І усе гэта пад такія любімыя маім класам мелодыі з “фабрыкі зорак”… потым баліць галава…
«Калі цябе дрэнна ці калі у цябе кепскі настрой, ці калі проста хочацца да немагчымасці паразмауляць…ці проста сууумна…набяры мой нумар…я не буду пытаць чаму тэлефануеш, не буду закідваць прылічнымі нікчэмнымі пытаннямі накшталт «як маешся?», «што робіш?»…проста…проста удвох лягчэй і весялей…проста паспрабуй аднойчы…насамрэч паспрабуй…»
мне суумна... ну чаму я такая дурная?! чаму толькі адзін сказ у чужым дзенніку можа так вывесці мяне з раунавагі?! ...я зноу адчуваю сябе непатрэбнай...лішняй...навошта тады імкнуцца да чагосьці, можа кінуць усе і забіць на гэтым...ну я ж невінаватая, што я такая...ці вінаватая...усе ж я моцна залежу ад усяго навакольнага...чаму мне так зауседы цяжка проста падняць слухауку і патэлефанаваць...цяжка.................
Толькі сення зразумела, што я не разумею людзей…чаму (?), калі такому адзінокаму чалавеку прапануеш свае сяброўства, імкнешся да яго…ен забіваецца ў сваю ракавіну і чакае ад мяне толькі благога…няўжо яму лепей аднаму? Чаму ен так баіцца?…я напэўна ніколі не зразумею некаторыя ўчынкі людзей…
Я напэўна гадоў да 10 верыла ў існаванне “чароўнай палачкі”, якая навучыць мяне чытаць чужыя думкі… я і зараз веру, што мабыць нейкімі здольнасцямі псіхалагічна-гіпнатычна-телепатычнымі магчыма ведаць думкі навакольнага асяроддзя…толькі зараз паўстае пытанне, а ці сапраўды хочацца ведаць усе, што думаюць? мабыць лепей бачыць чалавека такім якім ты яго бачыш, якім ты яго сябе ўяўляеш, якім ты сябе яго акрэсліў і вызначыў, чым ведаць яго «сапраўднае Я»?…
млін...адчуваю сябе лішняй...напэуна у кожнага чалавека павінен быць сябра, які увасабляе поуны ідэал, з ім зауседы весела, ен цябе поунасцю разумее, раздяляе твае погляды, калі цябе дрэнна дапаможа, калі весела - парадуецца разам...млін..нейкі тамагоча атрымліваецца...усе роуна так нельга...у суботу даведалася, што у дзяучыны вакол якой зауседы так шмат сяброу (ва усялякім выпадку я так лічыла), якую ніколі не бачыла адну, і якую усе так любяць...сказала з сумам, што у яе няма сяброу... нават зусім няма..."знаемых шмат, а сябра няма"...страна...я зауседы людзей, якія мне падабаюцца, у якіх есць маленькія зіхацістыя агеньчыкі у вачах, да якіх мяне цягне...лічу СЯБРАМІ...у мяне нават не атрымаецца назваць іх знаемымі! слова "знаемыя" да такіх блізкіх чалавекау успрымаю проста як абразу...вось.. а яшчэ мае сябры для мяне вельми важны...вельми...вось...
Мне адзінока…Толькі не так, калі часам адчуваеш сябе зусім адной перад жорсткім светам, ці калі трапляеш сябра ці каханага чалавека…Мне проста адзінока…проста…праўда ўсе не так і проста…чаму ў мяне ўсе так да звычайнасці складана… Зараз сяжу дама перад заснежаным вакном і як ніколі хочацца адчуць гук тэлефона, піск sms-кі, гудок у дзверы…хочацца паразмауляць з кімсьці пра што-небудзь глабальнае, сусветнае, пра шчасце, смерць, каханне, Свабоду…а у адказ цішыня…і пустата…
Я толькі зараз у суботу зразумела, што мне не даспадобы гэтыя выхадныя, мне суумна…куды пайсці, куды падацца?….можа пад’ехаць да С. і пазапісваць новыя песні на кружэлькі, а можа патэлефанаваць парачке сяброу і пасядзець недзе у кавярне за водарнай гарбатай з вяршкамі і кавалачкамі смачнай піцы, размауляць ні аб чым і проста..проста адчуваць цеплыню сэрцау, а можа сустрэцца з Натай, а можа пасядзець дома на канапе, гартаючы улюбленую кніжку вершау Л. Геніюш і глядзець да сінявы у вакно, заглынаючыся у сваіх марах…Як напэуна сення увечары будзе файна у горадзе…падае белы снег, прашпект з шэрагамі ліхтарау, водбліскі у вачах прахожых, сняжынкі на вейках… ммм…адзінота
Мне даручылі падрыхтаваць выступ класа на тэму “ Беларускі пісьменнік” , прычым любы, прычым абавязкова у прадсауленні павінна быць нейкая сцэнка… Думак ніякіх…Дапамажыце, калі ласка, хто чым можа!!! Мабыць у школе калісьці ставілі ці есць нейкія пэуныя думкі… Буду вельмі-вельмі удзячна!
Выпау снег…зіма…