• Авторизация


Твая крыніца 29-01-2004 20:28

Это цитата сообщения lithvin Оригинальное сообщение

Я жыў і ведаў што жыву,
Я быў і ведаў што стаю,
Я адчуваў і ганарыўся сам сабой....
Цягнуўся сьледам час...
Цягнуўся лёс за мной,
ён шлях яшчэ не выбраў свой...
І вось я напаткаў цябе....
Ісьпіў вады тваёй крыніцы....
Стаў я раставрацца у ёй,
У яе чароўных хвалях,
У вежах галасоў яе,
У незвычайных паляваньняў,
У дуэлях цішыні таемнай,
І стаў нікім, нічым пустатой...
Зьміў свой колер на ніякі,
І думкі усе свае згубіў,
Дзе напаткаў цябе упершыню....
Я ведаў, марыў, спадзяваўся..
Разбіла ты усяго мяне...
ТЫ нарадзіла зноў....
Як што было?...як зьнікла у Лета?...
Я неабачліва спытаўся у сябе...
І не звычайым чынам
адказ свой я пачуць не змог....
А можа музыка не грае...
А можа яна была там..
Каля крыніцы , ля цябе...
А можа верш быў мой і там..
Я усяго яго ідэю зьнёс....
Усё....згарэлі зоры у душы..
Зьявіўся поўны адчуваньняў розум...
Зьвіўся я на сьвет як рачаёк у вёсну....
Цяку і бачу толькі хмары....
Толькі сонца...
Толькі адгалоскі Бога....
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Я БУДК ЧАКАЦЬ ВЯСНУ! 27-01-2004 21:03


не буду больш нічога пісаць...да вясны..
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии

ненавіжу... 27-01-2004 20:41


даруйце але мне сапраўды так лягчэй...лепей так чым у жыцці...

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
ненавіжу 27-01-2004 20:29


як я аказваецца магу ненавідзець чалавека!!!!!!!проста да немагчымасці ненавідзець!!!!!!!а з ей бачылася толькі двойчы!!!!!!! але як я яе трываць не магу!!!!!!!!я ненавіжу слова ненавіжу........але як я ненявіжу яе......

мне сорамна...так стала крыху лягчэй....
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
эх... 24-01-2004 21:46


хопіць мне нагадваць пра НРМ!!!!!!!!!!!!!...гэта жорстка...я ўсе роўна ніяк не магу туды пайсці...ніяк...зараз разравуся...:(((((
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
спаць... 24-01-2004 15:45


пазаўчора я зразумела як я нарэшце стамілася...як мне не хапае простых вакацый...каб спаць да 12, каб рабіць усе што жадаеш, каб забыцца на іспыты і думаць толькі пра светлае і чароўнае...як мне не зхапае вясны...мне проста вар'яцкі хочацца леч на канапу і так ляжаць доўга-доўга...прачынацуца і зноў засынаць...мне не хапае дабраякаснага адпачынку...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Люблю такія лісты 21-01-2004 14:57

Это цитата сообщения Aniol Оригинальное сообщение

ГАБРИЭЛЬ ГАРСИА МАРКЕС

Фраза 1. "Я люблю тебя не за то, кто ты, а за то, кто я, когда я с тобой."

Фраза 2. "Ни один человек не заслуживает твоих слез, а те, кто заслуживают, не заставят тебя плакать."

Фраза 3. "Только потому что кто-то не любит тебя так, как тебе хочется, не значит, что он не любит тебя всей душой."

Фраза 4. "Настоящий друг – это тот, кто будет держать тебя за руку и чувствовать твое сердце."

Фраза 5. "Худший способ скучать по человеку – это быть с ним и понимать, что он никогда не будет твоим."

Фраза 6. "Никогда не переставай улыбаться, даже когда тебе грустно: кто-то может влюбиться в твою улыбку."

Фраза 7. "Возможно, в этом мире ты всего лишь человек, но для кого-то ты – весь мир."

Фраза 8. "Не трать время на человека, который не стремится провести его с тобой."

Фраза 9. "Возможно, Бог хочет, чтобы мы встречали не тех людей до того, как встретим того единственного человека. Чтобы, когда это случится, мы были благодарны."

Фраза 10. "Не плачь, потому что это закончилось. Улыбнись, потому что это было."

Фраза 11. "Всегда найдутся люди, которые причинят тебе боль. Нужно продолжать верить людям, просто быть чуть осторожнее."

Фраза 12. "Стань лучше и сам пойми, кто ты, прежде чем встретишь нового человека и будешь надеяться, что он тебя поймет."

Фраза 13. "Не прилагай столько усилий, все самое лучшее случается неожиданно."

В колонках играет: Lzy - Tancz, zaprosili cie na bal

LI 3.8.01
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
....... 21-01-2004 14:29


...............................
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
... 21-01-2004 14:25


а я хацела на НРМ...
а я хацела на Стары Ольса...
а я хацела ....
нічога не атрымаецца.....
нічога...
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
менск узімку 21-01-2004 14:12


Сення зразумела як я не люблю дзенны зімовы Менск…нагадвае раскіданыя ў бязладдзе тыповыя кардонкі-дамы з тыповымі дзіркамі-вокнамі… зімовае агаленне робіць несамавітымі, нейкімі дзіўна незвычайна вялікімі дрэвы, безліч брудных слізкіх лужын, агалелыя галіны хмызняку, шмат смецця…і людзі нейкія не такія…у цяжкіх паліто з цяжкімі вачамі…затое калі выключаецца сонца і ўключаюцца ліхтары - гэта мой самы-самы ўлюблены на свеце горад(!!!)…я абажаю яго шырокія вуліцы, яго таямніча высокія квадратныя дамы з яркімі асветленымі электрычным святлом квадраты вокан, яго пачвар-дрэваў і яго зіхатлівы снег…
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
Воўк 18-01-2004 22:29

Это цитата сообщения lithvin Оригинальное сообщение

Воўк..вялізны воўк...
Страшэнны вой.....
І вочы полымем гараць...
Блішчаць, як шаблі, зубы....
Зьвісае чорным і калючым яго
Падзерванелая ўжо скура..
Зьвер, таямнічы й непатрэбны ,
Пакінуты у лясох сваёй радзімай,
Як страж, сядзіць каля крыніцы,
Якая красная ад крові,
І берагі яе счарнелі ад люцкой атруты,
Сядзіць, й пільнуе некага у ночы....
Хто гэта?
І адкуль ён узяўся?
Чаму жах у вачох адчуваеш,
Нават калі ты пабачыш яго хоць прывід?
Чаму ён глядзіць на цябе
зь дзіўнай лагодай і бацькоўскай любоўю?
Чаму ён чаруе павагай і розумам нечалавечым?
Што ён? Вышэй за цябе?
Ці проста як ты? ....
Зьвер, когці што вілы, якія блішчаць на двары,
Пастка , што берлаг нейкага зьвера....
Адчай? Вось нешта падобнае ты адчуваеш...
Сьлезы на ягоным вачох?
Сьлёзы ката ці чалавека?
Сьлёзы яго ці народа твайго?
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Бясконцы шлях 18-01-2004 22:26

Это цитата сообщения lithvin Оригинальное сообщение

Трымай сябе, не забывай што ты адзін,
Трымайся сябра, бо ты ўсе роўна быў адзін,
Забудзь пра дапамогу й хваробу,
Ты-чалавек, ты-звыш прыроды...
Не будзь, як статак, што на лузе ,
ня будзь як звар’яцелы й кабан,
І____лычам____не____тыкай____паўсюль,
Падурнеў, дык прачніся,
Ап’янеў - дык прабачся..
Аступіўся - ня здолей памерці,
і станеш ты кім пажадаў....
Шанец ты маеш ў сьвеце пажыць,
Дык атрутай паі і трымайся парады маёй,
Забудзь пра ўсіх, каго любіш,
Хто мае уплыў на цябе,
Бо нехта, як сьвет загадаў, здрадзіць табе хоць калі...
Словы, якія ты любіш забудзь,
Мову якую ты хочаш пачуць,
кінь у калюжыне бруднай,
твар, што табе сьніцца у ночы,
забудзь й не вяртайся...

Кім станеш? Што зь цябе будзе?
Поўны адказ ты знойдзеш,
Ты напаткаеш свой лёс на нябёсах,
У момант які падаруеш сабе,
Сэнсу ня бачыш? Ну што ж, прабач, бывай,
Бо тут і месца ужо табе ня будзе...
Хто ты? Ты будзеш чалавекам?
Якім? Такім жа моцным, як і Бацька?..
Калім не верыш, дык не слухай ,

Бо я вар’ят, я ўзжо памёр у каторы раз,
Мяне забілі ля дарогі,
Дзе былі продкі і туры,
Дзе напаткаў я кол чароўны,
Але які і чый ён быў....
Хіба што ведае Сварог....
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Ціхія кроплі дажджу за вакном,Позірк у цемру 18-01-2004 22:25

Это цитата сообщения lithvin Оригинальное сообщение

Ціхія кроплі дажджу за вакном,
Позірк у цемру імчыць,
Лётаюць думкі паўсюль ля цябе,
Штосьці-з тварам цудоўным,
Хто з постацьцю дзіўнай.
Літары, кніжкі і вобразы іх,
Стромні , якія імчаць да цябе праз стагодзі....
Стрэлы міра твайго, што забіваюць сэрца тваё,
Коп’і, што робяць зь цябе не чалавека,
ТЫ бачыш падман,
Ты адчуваеш, а што-не спазнаеш,
Ты думаеш, што ведаеш дзе ты,
Ты ведаеш зь кім і навошта?
Памылкі мы робім і не ведаем нават...
Цуд пабачым, забудзем і аждрачэмся,

Кананада Дажджу,
Забівае цябе,
Кананада людзей,
Словаў кры’ўды й каханьня,
Вочы, якія ратуюць хоць што для цябе,
Ты апранаеш свой палітон,
Ты зачыняеш сябе ад усіх,
Ты-ужо ня ты,
Ты уночы прачнесься,
Вачыма паглядзіш і зноўку засьнеш...

Частка вады-акіяна,
Частка агіды й вялікага суму,
Словы, хто кажа табе увесь час,
Ня вартыя нават сабакі,
Ня вартыя нават, каб ціха памерці,
Словы які кідаем у небыцьцё,
Словы вяртаньня, вызваленьня й заняпаду....

Кроплі крывавага сьнегу,
Усё што засталося да нашага дня нараджэньня...
Усё што будзе для нас пасьлязаўтра...
Ня вартая нават сузор’я надзей....
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
сення... 17-01-2004 21:23


зайшла ў галерэю мастацтва, выбірала сябе карціну ў пакойчык..якое ўсе прыгожае...раздражняла і ўсе сапсавала адно-музыка пэўнага папсовага характара з радые прадаўцоў і самі прадаўцы з тыпічнымі прадаўцоўска-савецкімі тварамі крыху нахабна-незалежнымі...ну што нельга было зрабіць адпаведную гэтаму прыгожаму месцу атмасферу???...эх...
-----------
потым быў заснежаны прашпект з думкамі пра вечнае...усе ў нашым жыцці залежыць ад нейкага "шчаслівага выпадка"...як тое атрымаць добры білет ці калі сустракаюцца раптам два пэўных чалавека ў пэўны часам на пэўных каардынатах і потым не разыходзяцца ніколі...сення я сустрэлася ў вагоне метро з сваім экс...стаяў як заўседы нейкі надзьмуты, не зважаючы на нікога, дзякуй богу не пазнаў мяне...але пра "шчаслівыя выпадкі" (гэта быў не шчаслівы")...як усе залежыць ад тых хто нам на воблачках кіруе нашым лесам...
------------
мы размаляўваем наш свет у тыя колеры якія мы самі бачым...нават самая дрэнная падзея замест першапасаткова здаваючайся брудна-шэрай можа стаць жоўта-аранжавай...усе залежыць ад нас...і ад тых хто там на воблачках...:)))))
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
як так можна??? 16-01-2004 16:28


мне здрадзілі...спачатку мяне гэта так уразіла што я проста нічога не магла рабіць проста тупа глядзела на манітор на ліст і нічога не думала...потым шок прайшоў і прыйшло неразуменне з пытаннем "Як?"....і "Навошта?"....каб адпомсціць...мабыць...толькі навошта...зайздрасць...яна ўся ў брудзе і так навошта яшчэ больш паглынацца ў яго тупой помстай...спачатку нянавісць сыходзіла ад яго а зараз шчэ і ад яе...праз некалькі хвілін калі я гэта пішу мне стала ўжо ўсе роўна...проста калі чалавек у такім брудзе як яна і калі акрамя гэтага ен адчувае што ен у брудзе ен становіцца злым...не хачу рабіць з сябе усепрабачаюшчага ідэала але мне зараз усе роўна калі яна так жадае...няхай...я ведаю што яна пра гэта пашкадуе...мабыць зараз шкадуе...але крыўда не сыходзіць як б сябе не ўпэўневала ў адваротным...крыўдна да слез...як так можна???
комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии
учора.. 16-01-2004 16:18



Учора каля гадзiны правяла ў кнігарні, цэлую гадзіну не магла выбраць, што мне сення набыць…так хацелася набыць усе, што спадабалася, але ў 3 сціснутыя ў руцэ паперкі грошаў не ну ніяк не магло па суме ўсе ўмясціцца…трэба было выбіраць адну ці максімум дзве кнігі…і я каля гадзіны ніяк не магла спыніць свой выбар на нечым…пільны раздражнены позірк прадаўшчыцы прымусіў мяне зрабіць як заўседы-уздыхнуць і ўзяць адну кнігу, супакоіў сябе, што праз тыдні два прыйду за астатнімі…
Потым быў філфак і яшчэ адно расчараванне – аб'ява пра цудоўную вандроўку ў якую я ніяк не магу паехаць…дзень заняты…
А потым быў чароўны шпацыр пра прашпекту з гульней у сняжкі і лоўлей далонямі сняжынак…увечары-цеплая гарбата пад цеплай коўдрай і зарок, што за гэту зіму паспею схадзіць тры разы ў тэатр, завітаць на “Эсмеральду”, з’ездзіць у Раўбічы і вывучыць 2 тома да іспытаў…

комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии
... 15-01-2004 15:03


доўга не писала таму што не хапала защседы часу штосьци написаць...а писаць нешта каб пахутчэй и было не хацелася...За апошни час было стольки падзей якія вельмі змянілі мой погляд на ўсе...але прыемна адчуваць побач з сабой шчырых людзей...вось і ўсе што трэба - гэта зразумець...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
вынікі года... 26-12-2003 12:41


Вось і звершыўся год…чамусьці сумна…таму што год быў добры, было шмат прыемнага па-за якім не было бачна благога…трэба падводзіць рахунак і будаваць новыя планы…
ВЫНІКІ ГОДА
***Лепшая падзея майго жыцця- іх было шмат, але найбольш значныя канешне знаемства з нашай беларускай інтэрнэт суполкай (я вас усіх люблю) і мой удзел у …(не па інтэрнэту)…
***Горшая падзея майго жыцця – ооо…гэта мой пачатак і канец лета…тады адбыліся дзве самыя горшыя падзеі за год…першая пад кодавай назвай «здрада», другая «аблом»…
***Лепшая падзея ў краіне – бррр…дажынкі-2003))))(жартую) …цяжка вызначыць…
***Лепшая культурная падзея – свята ў Несвіжы ў ліпені…
***Лепшая спартыўная падзея – мабыць наша юнацкая футбольная зборная…
***Лепшая музычная падзея – сакавіцкі канцэрт «Я нарадзіўся тут»…
***Музыкант года і ен жа чалавек года – бясспрэчна Лявон Вольскі…
***Лепшая кніга года – У. Арлоў «Краіна Беларусь»
***Лепшы фільм года – як патрыетка я павінна назваць нейкі беларускі фільм, але так як гэта «Наста Слуцкая», то я называю «Комо грядеші» Ежі Гофмана…магчыма назваць фільм паўзпрошлага года «Полымем і мячом» усе таго ж Ежі Гофмана, які я паглядзела толькі ў гэтым годзе…
***Лепшая мясціна за год – для мяне гэта Мірскі замак і адно маленькае, але незабыўна-прыгожае возера у Браславе…
***Самая вяселая падзея майго жыцця – о!..іх было шчэ як шмат…больш узгадваецца чэрвеньская вандроўка «у леса»…палаткі, полымя, гітара…ну не ўсе было так цудоўна…адначасова былі сачкі для матылеў, 10-км пераходы без вады пад спякотным сонцам, звар’яцелы холад па начох…але было вельмі весела…
***Самая сумная падзея – я думаю, што гэта агульнае…знікненне з нашага жыцця самага лепшага пісьменніка стагоддзя…сууумна…і да немагчымасці цяжка…
***Самы лепшы месяц – травень…
***Самы лепшы дзень – было шмат…мой ДН…
***Дэвіз года – “…з святлом па жыцці…”…
…вось нешта накшталат…
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
... 26-12-2003 12:38


зараз усе так добра, наладжваецца…я так баюся, што гэта ўсе знікне…я баюся
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
працяг... 25-12-2003 18:03


у мяне баліць душа...проста сціскаецца...ад чаго? ад жыцця...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии