• Авторизация


навіны адным радком:) 18-04-2004 13:32


Зарок недакранання да гітары да аб’яўлення вынікаў тэставання…усяго нейкі месяц:)

Мама злая. Мама злая ўжо другі дзень. Напісала ей цыдульку «пайшла гуляць, буду сення». Мама не разумее мой гумар. Часам не разумее.

Ну, бабуся-беларусіца, – разбуральніца ўсіх планаў:((…

Сонца свеціць у манітор… «вставай, пій чай з малаком, моліся на тэплы душ»(Океан Эльзі)
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
гы-гы-гы 09-04-2004 17:07


Мільярды халодных, амаль незаўважных кропелек б'юць мільярдамі халодных іголачак па гарачаму твару...я не плачу...проста беларускія дзяўчыны ня плачуць...а дома смачныя цукеркі з сунічным варэннем паміж дзвюмя хрумскімі вафелькамі і цеплая коўдра, з-пад якой мяне сення ўжо ніхто не прымусіць вылезці...пайшлі мокрыя красавіцкія дні, кругі парасонаў і авалы лужын...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии

трампампам 27-03-2004 18:34


я вярнулася...больш тыдня ня бачыла свой квадратны манітор, не чула шчолкання сваей мышы і не адчувала цведасць клавы...і не вельмі та і расстроілася, для мяне комп не боьш, чым сродак сувязі...ну і месца майго віртуальнага жыхарства...а праз гадзінку я буду сярод агней, сцэны, утульных крэслаў і гукаў маей любімай музыкі...сеня ж "я нарадзіўся тут":)))
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
эх... 20-03-2004 13:26


вось і прайшло шчэ некалькі часу...гадзіны вар'цкай стомленасці, напружанасці, бяссонымі начамі з падручнікамі змяняюцца гадзінам нейкага такога ж вар'яцкага шчасця з нечым такім кужалева-легкім, адчуваннем паветра...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
дыханіе... 08-03-2004 22:46


«Я покідаю землю-мне пора на небо
В об'ятьях бесподобных, золотых…
Я улетаю завтра утром на рассвете-
І только света след увідішь в небе ты.
Огромен мір , но в міре этом тесно,
Чудесно между небом і землей-
І те, кто не находіт в міре места
Уходят жіть меж солнцем і луной…»

для меня Бутусов, "Наутілус" это часть моей жізні...я росла под эті песні...пусть кто-то посчітает попсой...мне это все равно, для меня это как маленькая дорогая мне часть меня, может быть самая лучшая...і в эті мінуты дорого одіночество, но одіночество со знаніем что все-такі есть за твоей спіной те, которые являются опорой, те к кому всегда можно постучаться і там откроют...но сейчас мне дорого одіночество, дорогі моі джінсы, моя кофта, моя гітара, мой плэер со старой "Не кому ні кабельность" і мокрый город...і музыка выше всего...я знаю что это давно забытое чувство займет для меня с этого момента что-то новое, это как холодный ветер...я не стану другой, я попытаюся стать лучше...
"дыханіе..."
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
я буду жыць...нядоўга...але пленна 05-03-2004 14:11


і зараз я буду жыць тут. таму што тут гэта тут. а там гэта там. і тут цепла а там не. я вярнуся туды вясною. а пакуль тут. чаму? таму што ....я сама ня ведаю...мабыць усе пачалося пасля кабінета кардыелага ... я тады ўжо нешта прадчувала...а мабыць пасля біялогіі...я ўсе зразумела.........а мабыць гэта снег...а мабыць хмары...хутчэй за ўсе ўсе разам...бывае так...эх...
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
:rose: :rose: :rose: :rose: :rose: :rose: :rose: 01-03-2004 15:34


таксама кветкі
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
... 27-02-2004 21:26



(“все будет как прежде, мы все умрем в надежде на весну…”)
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
вясна... 25-02-2004 14:37


нейкі ўзнеслы настрой такі...радасны...і ў каленках любімы "эмігрант" грін грэя...сумная песня, але адначасова чамусьці весела...:)))))))))...я хачу ўсміхацца вечна і хачу ўсіх любіць і кагосьці аднаго кахаць...
комментарии: 5 понравилось! вверх^ к полной версии
холадна... 20-02-2004 20:36


зараз я ведаю як мерзлі нашыя продкі-партызаны..так як я мерзла ўчора-не мерзла ніколі...але справа гэтага была варта!...прастаяўшы 4 (!) гадзіны на плошчы я нарэшце дачакалася ўзнагароджвання і нават нарабіла шмат фотаздымкаў (і ў тым ліку з тлустай ваверкай)...а потым амаль столькі ж часу "таяла" ў ванне з гарачай вадой...
------------------
а потым засынаючы пад цеплай-цеплай коўдрай марыла пра цеплую-цеплую вясну...я ведаю, што выйсці з замарожана-адмарожанага стану мне дапаможа толькі вясна...адразу як толькі прагляне сонейка набуду шмат-шмат кветак, растаўлю па ўсех кутах кватэры, набуду які-небудзь ярка-аранжавы пуловер і буду да стомы бегаць па прамяністым сонечным лужынам...а потым расцалую ўсіх сваіх сяброў, задару ўвсеь свет усмешкамі і да непрытомнасці буду глядзець на сонца...мрр...:)))
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
хварэю... 16-02-2004 13:27


я захварэла...39'2...а гэта значыць толькі адно, што Чэмпіянат Еўропы па біятлону прыйдзецца глядзець не з трыбуны а з ложка сярод падушак....крыўдна...
комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии
хутка.... 12-02-2004 16:08


дзень бела-чырвонага колера, пухнатых сардэчак, і ананімных валянцінак...
----------------
а так хацелася згаснуць...даць сябе перапынак...
----------------
і тысячу разоў хочацца ўсе кінуць і збегчы...туды дзе цябе ніхто ня ведае, ніхто не знойдзе але хутчэй за ўсе і ніхто не зразумее...а тут усе забудуць,выдаляць з старонак жыцця, нічога не зразумеўшы...
комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии
таам дзе я не была... 09-02-2004 14:11


а ўчора быў самы лепшы канцэрт НРМ...а я на ім не была...вось так... зарз сіжу і з сумам чытаю артыкулы тых хто там прысутнічаў... лепшы гурт краіны...лепшы мой гурт...і я не была...да і яшчэ не пазнаемілася з тымі з кім вельмі жадала пазнаеміцца...украінскія сябры...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
дома 09-02-2004 14:05


“Музыкальная газета” з Лявонам на абодвух галоўных старонках, інтэрв’ю…”задолбаная” гітара на канапе…кубак гарбаты з вяршкамі…і любімае печыва…я дома…я сення дома…
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
Люты.... 07-02-2004 15:01

Это цитата сообщения lithvin Оригинальное сообщение

Каплі зьвіняць за вакном...
Сонца грае з імі ў гульні вясны,
Кожны бачыць, чакае вясну,
Ручаіны зьвяняць пра пачатак адлігі,
Толькі ветрык пяе пра свае,
пра прасторы, пра нівы, пра горы Алтая, чырвонанга края,
края сонца й вечнага золата лесу,
Пра пустыні сьнягоў і холоднага лёду,
Адзін толькі сумны бадзяецца сьнег,
Ён не рады вясне,
Пасьмяяўся ўжо, плачыць удзень,
Просіць каб люты прыйшоў,
Прасіць прачнуцца мароза,
І сумны ляжыць,
Надакучыла сонца яму.
Ад злосці зчарнеў,
Ад гэтага дыму вар’яцкіх машын,
Зза гразі, што паусіль яго акружае,
Што сыплецца кожную раніцу на далоні яго,
Плакаць й паміраць...
Што яму засталося яшчэ?

Так было й так будзе,
Пакуль не сканаем, ці не надакучым зіме...
Пакуль будзе сонейка грэць і сьвяціць....

Ідзеш і лаесься ціха пра дождж,
Праклітнаеш вясну і снег, якога так шмат...
Не усьмехнешся, пнеш нейкую рэч пад сабой...
Не заўважыш усьмешкі, што побач на вуснах сябра твайго,
Ты асьлепнеш ад сонца такой чысьціні....
Ты - вар’ят, чалавек,
Ты жыць ня здолдеш больш, чым патрэбна,
Бо ты-не жывеш...
Дзе радасьць твая? Дзе шчасьця душы і сэрца твайго?
Дзе пакуты, якія сканалі ўжо?
Дзе сябры і твае сваякі?
Дзе казкі схаваў, якія расказвала маці ў ноч?
Дзе словы, якія казаў сваёму ты каханьню?
Дзе ты? Дзе ты сядзіш?
У трох сьценах?
Ці ў каменным лесе?
Дзе дзьверы? Дзе вокны?
Нябесы, нівы, лугі й палі?
Дзе мы? Дзе зьверы?
Не бачыш?
А вочы адкрый, паглядзі!....
І не кажы, што не бачыш....
Вар’яцей ад сябе, зрабі сам сябе....
І не кажы што не чуў,
Што шчасьця не бачыў...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
дзіўныя вочы... 04-02-2004 15:30


Страная дзяўчына…бачу яе амаль кождны дзень…неяк яна вызначаецца сярод іншых…нейкая есць палахлівасць у вачах, нібыта чакае ўвесь час абразы…і амаль заўседы з адной і той жа дзяўчынай…я рэдка памыляюся калі адношу чалавека да асаблівых…у яе дзіўныя вочы…трэба неяк з ей пазанаеміцца…
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
25 хвілін... 03-02-2004 16:17


25 хвілін...25 хвілін каб зайсці і выйсці, каб паспець напісаць тое, што цябе хвалюе, каб паспець прачыітаць тое, што хвалюе сяброў і каб паспець даць добрую параду...ой як гэта мала...ды яшчэ з маімі сур'езнымі адносінамі да ўсяго...я не магу проста так напісаць, каб было і ўсе...але часам мне здаецца, што менавіта так выглядае...я пішу тое, што я думаю...Есць адзін дзеннік у ЖЖ які проста выводзіць мяне з раўнавагі...рэўнасць ...мабыць...проста...ня можа быць...хутчэй за ўсе проста ўзнікае пытанне "Як яна ня бачыць фальшы? Непрыкрытай лесці і фальшы?!"...мяне проста ўзбурае і ніколі не паўстае пытання "што мяне гэта не павінна хваляваць..."...і я яшчэ і яшчэ націскаю гэты дзеннік...
--------
гэта крыху хвастліва...але як прыемна чытаць пра сябе добрае!!!...эгаізм...даруйце проста гэта тое, чаго мне не хапае...як пігулькі...не наркоцік...а менавіта вітаміны, якія вяртуюць "віта"...
----------
заблыталася...дакладней адзінкі зразумеюць...канец сувязі.
комментарии: 7 понравилось! вверх^ к полной версии
кулбтпаход 30-01-2004 14:12


сення будзе Вайцюшкевіч...спаткаемся ?!
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
звычка... 29-01-2004 21:08


звычка пісаць...ці звычка чытаць...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Слота жыцьця 29-01-2004 20:34

Это цитата сообщения lithvin Оригинальное сообщение

Крочым па слоце жыцьця...
Крочым праз беды й мроі,
Праз ветры надзей і кроплі каханьня,
Праз рэкі й азёра чаканьня....
Бязлуздая, поўная мар,
Чырвоная й вельмі вясёлая....
Неабачліва зьнітаваная з чорнай зямлей,
Хутка ты зьменіш сябе і усіх хто разам з табой,
Вымусіш плакаць у ночох,
Думаць і галасіць,
Рэзаць рукі лязом зхаладзелым,
Мусіць падняцца праз паветра на вышэйшы паверх...
Крові напіцца ты пажадала?
Чыстай надакучыла быць?
Белы колер не да твару табе?
Ці проста памерці дазволіш?
Непаслухмяна карысныя у небе вякоў,
Кола вясны й пахі змаганьня....
Колюць цябе у сэрца, у душу й проста ў думкі твае....
Паласнуць бы па твары сваім...
Кінжалам ці шабляй... мне усе роўна...
Я паміраю...я...хто за слова такое?...
Гэта ужо ня істотна й нікому амаль не патрэбна.....
Гэта ужо нес права паперы й літар такіх ужо родных..
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии