• Авторизация


:cheese: Сёньні за ноч паспрабую запхаць шмаат 08-11-2003 01:40


Сёньні за ноч паспрабую запхаць шмаат фотаў з апошняй фотасэсіі, вельмі клясная была.. новыя дом, глядзіце таксама дзяцей падз. .

а гэта Я!! на маім улюбёным мейсцы на рэвалюцыйнай...
[показать]
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
Цяпер мяне можна знайсці ў любы момант. У мянге 02-11-2003 23:53


Цяпер мяне можна знайсці ў любы момант. У мянге з'явіўся пэгер. Шліце ведамкі, калі ласка. Тэл. 2110000 аб. 208275
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии

Догвіль - сабачы горад. 13-10-2003 01:34



Фільм... Фільм з вялікай літары. Псіхалягічны, моцны, жорсткі... але не страшны, як кажуць многія (адзіны момант, калі мне было страшна: канец фільму, калі пайшлі першыя дакументальныя фота).. Сапраўды негопніцкі фільм, якім не дадзена зразумець фільм, нават калі яны не зыходзяць пасля 20 хв. прагляду...
Ларс фон Трыер працягвае у лепшых традыцыях звышпсіхалягічнага кіно (Танцуючая ў цермы), калі такія можна вылучыць. У мяне быў крытычны момант, калі хацелася сысці з фільму: здаецца 7-мы эпізод, калі Том зыходзіць са збораў і потым вяртаецца - гэта момант калі Грэйс з Томам ўжо былі ў старым млыне і калі я зразумеў назву гэтага эпізоду...
Фільм без спэцэфектаў, дэкарацыі фільму таксама спачатку цяжка успрымаюцца (падабаецца параўнанне першага кадру фільму і кадр пасля расстрэлу). Поўнасцю адобрую канцоўку фільму. Потым ўжо на вуліцы мне таксама захацелася узяць у рукі кулямёт...
Спачуваю ўсім хто не схадзіў на Перамогу


[показать]
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
Хутка 09-10-2003 05:38


Ваў! Атрымалася стварыць фотаальбом. І зусім ня страшна. Хутка дадам туды выбранае са свайго мастацкага.
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
A New 03-10-2003 01:19


Новы ДК(c)

Збірайцеся ў нядзелю ў паход. Дадатковая інфармацыя праз мяне.
[показать]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Шпіль... новае культавае 29-09-2003 01:13


Шпіль... новае культавае месца
[показать]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Хачу 24-09-2003 03:05


Хачу восень! Закалупала цяпло, солнца, неба. Хочацца шэрых хмар, дажджу, прахалоды...
комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии
*** Калі агонь невыпадкова Адпаліць вольнае 21-09-2003 02:40


***
Калі агонь невыпадкова
Адпаліць вольнае крыло
Калі
Душа
Шукае
Слова,
А слова ў песню перайшло,
Калі смяюся я і плачу
Вячэрняй ціхаю парой,--
Скажы,
Скажы мне:
Што я значу
Ў душы разгубленай тваёй?..
Я. Янішчыц
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Вечар. 21-09-2003 02:32


Верасень. Вечар. Халоднае сонца зышло з чыстага неба за хмары над гарызонтам, пакідаючы толькі невялічкую бледную жоўтую стужку на цёмна-сінімі хмарамі. Блакіт неба ўваходзіць у пакой, прыносячы ціхі супакой. З неба на зямлю пачынаюць ціха спускацца раннія вячэрнія зоркі. З боку падыходзіць танюткі серп маладога месяца...
З адчыненай форткі патыхае цёплым ветрыкам адышоўшага лета... Але зправа надыходзіць вялізная шэра-сіняя ірваная хмара. Яна затуляе сабой зоркі і месяц, пакідаючы кавалкі цёмнага, чыстага неба. Але хмара праходзіць далей, набрыняючыся мяккім аранжавым сьвятлом гораду. “Зусім, як узімку”, думаеш ты...
Хмара працягвае далей свой сумны павольны шлях далей, вызваляючы небы ад сваіх брудных колераў... Цяпер неба набывае цёмна-цёмна сіні колер, колер тваіх вачэй...
На Менск павольна насоўваецца халодная восеньская ноч...
01.09.03.
Music: Theatre Of Tragedy. Album: Aegis
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Return 20-09-2003 01:35


Я вярнуўся! Доўгіх два тыдні я не выходзіў на прасторы сусьветнага сеціва і вось я зноў тут. Шмат чаго было перажыта за гэты час, і некаторае я змяшчу тут. А пакуль што усё.
Запрашаю ўсіх на ДК у суботу ў 19.30 ля Палацу Мастацтваў на пл. Перамогі. Будзе шмат цікавага і ня будзе алькаголю! Чакаем...
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
Люблю 01-09-2003 01:03


Только шум на реке... да опавшие листья,
Успокоют мне душу, согреют меня,
Я плыву по реке, да по тонущим листьям
Поплыву по реке среди белого льда...
И лёд будет биться ... о мои руки и плечи
И будет царрапать ... мою шею и грудь
И кто-нибудь здесь, а может быть ни-иже..
Будет звать меня, заставляя тонуть...

Вот и всё.... год на исходе
Вот и всё-о-о го-од на исх-о-о-д-е-е

Ночные Снайперы. "Только шум на реке"







комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Last Day 01-09-2003 00:26


Апошні дзень лета... Ні сумна ні радасна. Ёсьць што падсумаваць за лета. Ёсьць чаго чакаць ад будучыні...
За гэта кароткае лета (адпачываў я 1 месяц) адбылася шмат чаго сьветлага: я знайшоў сапраўдных сяброў, трапіў туды куды хацелася трапіць. Яшчэ я пачаў жыць, насалоджвацца летам, з-за гэтага яно не прайшло паўз мяне незаўважна. Шмат чаго не зроблена (збольшасьці з-за маёй ляноты ды пустой галавы) і шмат чаго з гэтага наўрад ці зробіцца у бліжэйшы час...
Мяняецца сезон -- прыходзіць восень неймаверна прыгожая і дажджлівая. Самы час для салодкага Суму. Але восень хутка прабяжыць, напэўна я ачуняю толькі ўзімку або трошкі раней.
Час ісьці вучыцца. Старыя аднагрупнікі (збольшасьці). Зноў непаразуменне, смешкі і падман. Ну інчога навука патрабуе ахвяраў. Хоць і навука гэтая не тая...
А зрэшты, усё як звычайна нічога асаблівага, можна сказаць, звычайны дзень на які неабавяхзкова звяртаць асаблівай увагі...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Ён... Прыгожы, вялізны, уражваючы адразу Дом 29-08-2003 17:13


Ён... Прыгожы, вялізны, уражваючы адразу Дом Культуры ў Менску... (не нэрэмэшны). Вялізная заля, прасторны дах, доўгія лесьвіцы, дзясяткі пакояў: вялікіх ды малых... Гэта ўсё ляжыць у руінах, як пасьля штурму рэйхстагу. Толькі гэта усе зрабіла не вайна, а час ды очань нехарошыя людзі(іншыя зьбіраюцца, напэўна, гэты ДК разбурыць). Тут відаць дагэтуль жыве Прывід Радзянскага Саюзу.
Гэты будынак можа стаць прыстанішчам многіх нефармалаў. Аможа і ня трэ?? Лепей хадзіць сюда адным? Але не, для нас адных ён ве-ельмі вялікі (прытым, у нас ёсьць свой стары дом), дый й так пра яго шмат хто ведае і бяз нас. А яго добрае геаграфічнае становішча увесь час пашырае кола выбраных..
комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии
СУМ... 28-08-2003 09:51


Сум... Салодкі, доўгачаканы..., як выратаванне ад болю. Ён расцякаецца па целу і падцягваецца уверх. Тваё сэрца б'ецца павольна, але гучна. Прыемны, заспакойваючы... Сум, што не прыносіць спусташэнне і пакуты. Сум, што прыходзіць ад самотнай песні, ад дажджу, ад успаміну аб былым, але яшчэ жывым каханні. Твой розум ачышчаецца ад паўсядзённага бруду, нікому непатрэбных клопатаў, думак, перажыванняў. Твая душа узлятае высока над светам і глядзіць на тваё наваколле з лёгкаю пагардаю і..Сумам... Табе не хочацца варушыцца, весяліцца, збаўляцца ад гэтага усепаглынаючага спакою. Ты цярпець не можаш гэтых брыдкіх тэлефонных званкоў, дурных роспытаў "А чаму ты сумная??". Ты замыкаешся у Сваім Свеце, бясконца глыбокім і Сумным. Але сканчаецца дождж, надакучвае песьня, праслуханая звыш 10 разоў і ты са спустошанасцю і супакоем вяртаешся ў гэты надакучлівы свет, з пакінутым вогнікам Суму ў душы, каб даць яму разгарэцца зноў...
[показать]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
:-1 28-08-2003 06:57


6:00 Ня сьплю, светла, на сустрэчы буду ніякі.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Світае......цёмна......хмары, людзі............. 28-08-2003 06:44


Світае......цёмна......хмары, людзі............. восень.........
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Львів 28-08-2003 06:27



найкраўе місто на землі для мене ти мій Львове
Узгадкі:Падземная Няміга
[показать]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Лухта 28-08-2003 06:23


Тэсты лухта!
у нармальным тэсце павінна быць не менш за 100 пытанняў і выніковых тыпаў (людзей павінна быць ня менш за 5)
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Результат теста "Какая субкультура Вам ближе?" 28-08-2003 06:16


Ч.Т.Д.

"Вы - гот, child of darkness."

Огромные подведенные тушью глаза на белом от пудры лице, торчащие во все стороны волосы цвета вороньего крыла и черная одежда... Обычный человек может называть их ненормальными, сектантами или даже сатанистами, но сами они выбрали для себя другое имя: ГОТЫ. Это не дикие племена, предки германцев. Это люди в черном. Они хотят всем показать, что чернота у них снаружи и внутри. Корни готической эстетики - в средневековье, в мрачных временах чумных эпидемий и кровавого разгула инквизиции. Именно оттуда современные готы позаимствовали таинственную бледность, черные одежды и непонятное для остальных поклонение перед смертью.



Пройти тест "Какая субкультура Вам ближе?"

Music: The Moon Lay Hidden Beneath A Cloud (real gothic)
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Як сумна 28-08-2003 06:03


Сумна чытаць пра кагосьці, спадзявацца, што гэта пра цябе, разумець адваротнае і адчуваць сябе поўнай нізкасцю
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии