• Авторизация


разгребая завалы... 24-10-2003 21:56


начала разбирать своё муз.барахло... насобирала себя хламья на 30 Гб... всё собиралась прослушать и выкинуть ненужное....
вот с сегодняшнего дня приняла решение слушать по 10 муз.композиций.... и выкидывать то, что не в моём вкусе... (хотела сказать "хлам", но язык не повернулся, всё таки если музыка мне не нравится, это ещё не значит, что она плохая)

Вот это оставлю однозначно...
В колонках играет: Accept - Amamos La Vida

LI 3.9.25
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Arbeit ist nicht Wolf... 23-10-2003 09:46


Праааацыыыыыыы... ууууууууууууух...

але ўспомніўся мне зараз цудоўны выраз - "работа не волк, в лес не убежіт" (ён у мяне, дарэчы, недзе каля кампутару матляецца... выраз, у сэнсе... у сэнсе прыгожая паперка, на якой ён запісаны)...

і выключу я зараз кампутар.... нацягну слухачкі.... гучнасць зраблю памацней.... і буду глядзець на столь... слухаць, і глядзець на столь....
і напляваць мне сёння на тое, што ў мяне шмат неадкладнай працы....
Arbeit ist nicht Wolf...

LI 3.9.25
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии

сустрэча з фізруком :-) 22-10-2003 22:41


Сёння вырашылі ўсёй групай парадаваць фізрука, з'явіцца на яго пару (сё-ткі чалавек ажаніўся тры дні таму :))
Стаім каля раздзявальні, чакаем... А вунь і ён... здалёк бачыць нас.... не верыць сваім вачам... глядзіць на нас так, быццам мы не дзяўчынкі ў якіх ён выкладае фізкультуру, а іншаземцы якія з дзесяццю рукамі і чатырма нагамі :-) Падыходзіць.... "62-ая??? девушкі... мне хочется обнять вас і плакать"....

LI 3.9.25
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
учора ўтраёх на прыпынку... 22-10-2003 09:58


Тры дзяўчынкі на тралейбусным прыпынку... Адна беленькая, другая цёмненькая, а трэцяя рыжая....
(1) - Хочу снег... чтобы он падал, падал, падал... кружілся....
(2) - Нет, лучше дождь.... дожжжждь.... каплі.... лужі... холодно і мокро...
(3) - Нет, нет, нет! Пусть будет солнце! Пусть будет тепло і сухо! Пусть будет хорошо...

LI 3.9.25
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
размова2 21-10-2003 23:19


(мама) - У мяне сегодня трагедия... :(
(я) - Ну неужели ж опять кого-то замочили? :)
- Да, да так замочили, что даже не показали!
- ??? как ???
- Лукашенко отключил НТВ.
- Проект "ЛАД 2"? :) А мне так и всё равно с тех пор как отключили "Культуру"... теперь пусть хоть вообще телевизор вырубают...
...

LI 3.9.25
комментарии: 8 понравилось! вверх^ к полной версии
на мэнэджмэнце 20-10-2003 22:06


ставілі эксперымент: трэба было на адным кавалку дошкі напісаць тыя якасці характару, якіх табе не хапае, а на другой палове - якіх не хапае, на твой погляд, у акружаючых...

эксперымент атрымаўся... атрымаўся, таму што выкладчыца загадзя ведала, што мы напішам... На першай палове ззялі словы "решительность", "жесткость", "упорство", "твёрдость" і г.д., на другой - "доброта", "человечность", "доброжелательность", "внимание друг к другу", "искренность" і г.д. І так заўсёды.... у сабе мы хочам знайсці "жорсткія" якасці, мы лічам сябе занадта добрымі і мяккімі, але ў іншых нам якраз і не хапае гэтай мяккасці.... Парадокс...

LI 3.9.25
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
спачуванні... 20-10-2003 22:05


Сёння на рускай стылістыцы праходзілі выраз спачуванняў...

"Выражаем (примите наше) глубокое (искреннее) соболезнование (сочувствие) по поводу безвременной кончины... Разделяем Ваше горе (скорбь, потерю). Скорбим вместе в Вами"

вось і ўсё... тры радкі сухіх, нікому не патрэбных слоў... але інакш нельга... магчымыя варыянты ў дужках.... ніяк інакш...

Я не люблю выказваць спачуванні... (дый хто любіць?)... я не ўмею гэта рабіць... сказаць "пріміте моі соболезнованія" або "мне очень жаль" для мяне вельмі цяжка... не магчыма... я ніколі так не кажу.... я не магу так сказаць... Я заўсёды шукаю словы... словы, якія патрэбны менавіта гэтаму чалавеку... таму, да каго я звяртаюся.... я заўсёды іх шукаю... і амаль ніколі не знаходжу.......

сёння ўвесь дзень думала пра чалавека, якога, па сутнасці, я й не ведаю....

LI 3.9.25
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Алена Васілевіч - ПОЗНІ ЗВАНОК 19-10-2003 22:33


Позні вячэрні званок той - дзіўна, але гэтак мне і сёння здаецца - прызначаўся, відаць, некаму іншаму... Вельмі блізкаму, патрэбнаму, хто мог чакаць яго, мог на яго спадзявацца, нарэшце, меў сяброўскае права пачуць гэты званок.
Але ён у той слотны, безнадзейна панылы вечар працяў цішыню адзіноты менавіта маіх сцен.
чытаць далей
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
паглядзела 19-10-2003 12:47


Не ўразіла. Я чакала нечага большага.

LI 3.9.25
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
кіно 18-10-2003 21:52


адвлякаюся ад працы над сайтам на дзве гадзіны... буду глядзець Кінга "Мёртвую зону"... абавязкова...
Не памятаю, не ведаю, адкуль у мяне такая ўпэўненасць, што гэта файнае кіно... дакладна, не глядзела... але аднекуль ведаю... ведаю, што хачу паглядзець, або пачытаць... хачу ўжо паўгода... і вось сёння... сёння пагляджу!
паглядзім...

LI 3.9.25
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
працуючы над апошняй беларускамоўнай п'есай... 18-10-2003 21:51


складзена з апошніх радкоў кожнай дзеі...
------------------
"Вось табе і ўсё. Усе шляхі закрыты.... Брыдка неяк, халодна... Бо каб хто расказаў усім – ганьба была б. А расказаць трэба. Самому... Халодна як!.. I не раскажу я ніколі, таму што не толькі ненавіджу, а і люблю яшчэ яго... Што ж рабіць?
<P ALIGN="CENTER">Пайшоў густы пульхны снег.
Халодна як. I дадому ісці не хочацца. Што там дома добрага?
<P ALIGN="CENTER">Снег ідзе і ідзе. Сяргей сядзіць, скурчыўшыся. З рэпрадуктара над галавой плыве нейкая сумная лёгкая мелодыя. А снег падае, падае, падае без канца.
-----------------------
Наташа. А я пагарджаю імі. Такія здаровыя фізічна і такія жабракі духам, з такой здохлай душой. Яны нічога не ўмеюць – ні працаваць, ні любіць, ні выхоўваць дзяцей, ні, нават, быць шчаслівымі, калі ў іх ёсць усё для шчасця. Яны толькі жанчыны... Не бачыць добрых людзей, усе ў іх дрэнныя, – брыдка чуць. А мэта – пральная і транты. Ды яшчэ любяць пагаварыць пра тое, як лепш зберагчыся, і скардзяцца на мужчын, якія разбэсціліся... Незразумела, няўжо за іх у турмах паміралі, на шыбеніцах? I такія людзі!
Вярыга. Не за іх, дачушка, а за цябе.
Наташа. Калі мне асабліва цяжка, я іду паглядзець на іхнія няшчасці, такія смешныя. I іду ад іх шчаслівая, радуюся, што я не такая. А магла ж быць такой, як крот. Бр-р-р!!!
Вярыга. Не будзь як крот, маленькая. Глядзі. I ніколі не праглядзі чалавека.
-----------------------
Павольна згасае святло. За акном, пушысты, сіні-сіні, падае снег.
-----------------------
Ганна. Нічога, усё міне. Зараз усё будзе добра. Яны пройдуць, гэтыя дні. Яны пройдуць. Яны вельмі-вельмі кароткія, гэтыя зімнія дні.
За акном падае снег.
<I><P ALIGN="CENTER">Заслона</I>
--------------------------
Караткевіч...
П.П. неяк сказаў, што Караткевіча можна цытаваць бясконца... сёння я з ім згодна...

LI 3.9.25
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии