первая демо-версия (без припевов) совместного (НРМ, IQ 48 и НВ) белорусскоязычного трека "Паветраны Шар"
Момант ісьціны, скрозь хмары промні
Я нарадзіўся тут, усё як на далоні
Край безкаштоўны, з табой размаўляе сын.
Беларусь, дзякуй за ўспамін.
Вось толькi тут бачу, як ты уздыхаешь цяжка
Б'ецца з турботай сэрца, варушыцца важка
Вецер запеў. Так пела мне малому мама
Песню добрую, але голас Твой дрыжаў змала
Мой новы дзень, я пакiдаю маленства край
Прыйшла пара, кажу я сам сабе: "Бывай"
Глядзеў сьвет з вокнаў усьлед трывогай шчырай.
Мой шар нёс мяне далёка, нібы ўвырай
Дзе не праехаць, не прайсьцi, зямля шаптала мне ляцi
Спяшайся, адчуй сілу вышыні.
Зямны паламаны лёс мой, дух свабоды ў пылу
Нясі мяне, мой шар, як птушку крылы
[показать]