• Авторизация


"Здравствуйте!" (с). 06-05-2010 19:45


Запісы на паперках ад ледзяшоў. Выпуск № 1.

06/05/10

***

 

Ура, таварышы: цуд ўсё ж такі адбыўся. маленечкі такі... але ж цуд..:)

Усім дзякуй. Усе вольныя (с).


***

- Спадарыня, я ня ў вас пытаюся (с).

 - А я не вам адказваю. Можа ў мяне параноя і шматасобнасьць!

***

Вось заўтра я пастаўлю гэты стул тут. Сяду перад  галоўнамі падмосткамі і... "Да, ссдраствуй, Жора!" (с).

***

Магчымасьці каханьня пераацэнены. Гэта ўсяго хімічная рэакцыя, а ўраджаньне такое, быццам з'еў шмат-шмат шакаладу (с). 

***

- Ведаешь, мне чамусьці здаецца, што такія асобы як Спадар Л. выпраўляюць толькі дзеля таго, каб толькі выправіць.

- Вытрымкі вытворчасьці.

***

працяг чакаецца...

комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
05/05/10 05-05-2010 20:23


Хутка сьвята 9 травеня. Але ніякага адчуваньня сьвята няма. Толькі шэрасьць і дождж.
 Шэрасьць і дождж… Дождж і шэрасьць…

Бачыла сёньня вельмі прадпрымальнага бамжа. Ён сядзеў на картоне, на якім ляжала маленькая накрыўка. Шкада так, што акамулятр памёр ў фотаапараце :(  

P.S.

між іншым... у мяне сёньня прафесійнае сьвята... а ніхто не павіньшаваў .. нават...

 P.S.S. 

некалькі фотакартачак з выставы СМІ.
[400x417]

" У эфіры першае мужчынскае радыё!"

[400x343]

Стэнд Інстытута журналістыкі БДУ. А на фотаздымку мае аднагрупнікі на дне першакурсьніка:)

комментарии: 12 понравилось! вверх^ к полной версии

трошачку Handmad'у :) 04-05-2010 16:05


10:46
Гыгы:)
Толькі я ж так магла зрабіць: больш за ўсё раніцой мяне турбавала пытаньне “Ну можа ня ехаць на 3 пару?” Зараз жа сяджу на 2ім паверсе і разумею, што пара пачынаецца толькі а 12 гадзіне. Цудоўненька…:)

Між іншым было прышпільна назіраць такую сітуацыю.
Я сяжду нешта корпаюся ў кампутары, а над маёй галавой вісіць незнаёмая Спадарынька, якую, як я потым дазналася, клуічуць вельмі прыгожа - Вера.
Яна пачула ў маіх навушніках трэк Спадара В.
- А гэта ў цябе?
- ну… так:)
- А шмат трэкаў? А то Спадар Л. мне толькі 8 пампаваў.
- … ну зараз пагляджу…
Я чамусьці страціла сябе ў гэты момант. Але, чэсна прызнаюся, было вельмі міла, што дзяўчына пачакала, пакуль я набалбачуся і нават прапановала мне напампаваць “вельмі клясныя трэкі”. Ну, калі не забудзе, то я згодна:)

Магчыма толькі дзеля гэтай размовы я сёньня і зьявілася на дурфак. Аніякай сэнсавай нагрузкі дзень не атрымаў. Толькі адно турбуе: не падабаецца мне Спадарыня Х. Яна та дазвол свой дала, але ж гэта неяк “ну… ну… ну…” Але ж! Заўважьце: я сумленна папярэдзіла, што мне вельмі трэба. Я САМО СУМЛЕНЬНЕ:)
 
Галавень разыходзіцца, як гарачыя бліны:

- вось вам !
- і вы трымайце кавалачак:)

 

***


Ідзе дождж. Шкло трошачку прыпацела.
Але прымена бачыць абрысы зеляніны:)

 

[300x442]

 

 

 

Дождж бясконцы, дождж бяссонны, 
Ты над Мінскам праплываеш, 
Мармуровыя калоны 
У Афінах абмываеш. 

Зацягнуў над Рымам неба 
Шчыльна так, што знікла сонца. 
Як твой голас чуць мне трэба, 
Дождж бясконцы!

(с). Леанід Дайнэка

 

 

 

 

 

 

 

 

 

(с). Мария Бочарова "Дождь июльский касается улиц".

 

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Першамай. Пажыцьцёвы працяг. 03-05-2010 19:00


нічога іншага не як бы і чакаць не заставалася, таму… зроблю так: заплюшчу вочы на ўсё.
Ну, не на ўсё, а на супярэчнасьці, якія выклікаў гэты дзень. Проста заплюшчу вочы…


 

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
“Я бы трахнул небо, трахнул звёзды!” © 02-05-2010 12:44



Ура! Ура! Ура!

Таварышы, першамай нясе сапраўды прыемныя паведамленьні наконт працы!!!

*Ааа! Звычайная дзіцячая радасьць*

 

Добра, паставімся да гэтага як да эпіграфу майго паста. Такога маленькая і вясёлкавага эпіграфу, якому я не пасьпела даць магчымасьц пераварыцца ў мазгах, а адразу зажавала і запіхнула ў страўнік.

 

А, дарэчы, маё здароўе… Не, зь ім усё добра:) Толькі плячо баліць. Я не разлічвала, што прыйдзецца карэктаваць усё. Але ж, гэта мабыць і добра: усё будзе аднолькавага колеру і тону. 

Спадабалася рэакцыя бабулі – можа табе мазьзю якой памазаць, а то ж чырвонае, баліць…  гы:)

А вось цётка Лора. Ну, я як бы і не сумнявалася, што так адбудзецца, але ж можна ўжо праз столькі год нічаму не зьдзіўляцца. І ня трэба кожны раз мне затыкаць рот і казаць, што мяне выракаюцца. У такім разе – вырачыся канчаткова. Мне таксама не прыемна, што мне ўвесь час пра гэта кажуць, а пасля пачынаюць крычаць, што Спадар С. (буэээ) розум году.

Хай фатаграфуецца далей з тымі, зь кім я хутка буду за гарбатай гаманіць па літратуру і навіны!

Незадаволена. Шрыра незадаволена. Але ж… Спадарыня С. для мяне тое самае, што для Спадара Л. Спадар Б.

*між іншым* трэба напісаць добры матэрыял да нагадаць пра тэлфанаваньне Спадару Ю. Было б добра папрацаваць і павучыцца ў такога Чалавека :)

Дарэчы, дзякуй Танечцы за прапанову тэмы! Будзе грунтоўна.

А цяпер тры тэмы выходных.

1.     Гнойная.

Спадар П! Вы спецыяльна шукае вандраваньняў на сваю сраку? Так я вам ім забясьпечу:) Чакаць вам усяго два месяцы. І тады… Вы ж мяне ведеце. У мяне няма сумленьня, і з гонарам таксама справа йдзе. Вучуся быць неганарлівай, і, відаць, хутка будзе саме цікавае ў навучаньні – практыка.

Рыхтуйцеся.

2.    Звычайная.

Спадарства! Колькі можна дома весьці баявыя дзеі? Мне надакучыла. А вам?

І,

Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
пра некаторых з нас 30-04-2010 00:03

Это цитата сообщения Soer Оригинальное сообщение

теория целых людей



Она сформировалась вчера за 38 шагов, так что она очень важная, эта теория, как и большинство вещей измеряемых шагами. Она о том как рождаются нормальные люди и ищут себе нормальных людей, называют их половинками, суками, идиотами. Бывают ищут четвертинки, или на сколько там их обделила природа или бог, везучий случай.. не знаю кто там за то сколько и чего будет не хватать в людях. Она о том, как найдя, утыкаются друг в друга и пытаются слипнуться во что нибудь целое или не слипнуться, тогда опять носится, утыкаться. И все они бурлят и реагируют как щелочные металлы с кислотой и им бурливо и интересно. У всех этих людей есть чувство, что им чего то не хватает и дышится в пол лёгкого и секс в одиночку какой то не тот и не этот. И это всё настолько нормально, что я бы уложился в один шаг и назвал это аксиомой.
Понимаешь, есть люди которые родились уродами или стали. Они смотрят по сторонам и начинают так же как и все искать себе половинку, кусочек, нормального человека. Они ходят, тыкаются, но никто не может им ничего дать, к ним никто не может прилипнуть, ведь они законченные и целые. Но они не понимают что с ними не так и продолжают и продолжают. Но ничего не срабатывает - скучно как серной кислоте в кторую бросили золото. Они подходят почти всем, ведь в них полно всего, только вот чувство это и желание вырвать что нибудь из себя не покидает их, даже когда они уже живут с прилипшим у них на горбу очередным нормальным человеком, которому чего-то не хватало. Им хочется, то ли стереть память, то ли не взрослеть, отрезать голову лазером, чтоб хотя бы чего-то не хватало в них, чтоб хоть надежда на валентность. Но мне знакомый опытный патологоанатом сказал, что это неоперабельный случай и в человека, у которого голову отрезали лазером, никто не влюбится. У меня есть теория о том, что по земле ходят такие безупречные целые люди-уроды, у которых хотя и есть всё, нет никого. И каждые 38 шагов ты ищешь нового и нового, а ты, блять, целый, как дурак.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Сустрэча праз стэрыатыпы 29-04-2010 23:19


ааа...

Дзіўна аднак сустракаць людзей нечакана:) Вось так на вулке. Пагаманілі. Нават шчыра:) Зьдзіўлена.

***

- Зоры - гэта дзіркі ад куль. 

- Бярэм іх з сабой?

- Пакінем йх тут.  

 

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
прапушчаны дзень? 28-04-2010 18:42


 Ну вось знаў. Што здарылася? Ну, што!? Скажыце калі ласка, як з гэтым змагацца? эээх! 

Але, можа... Можа гэта к лепшаму..?  Так. Так? Так! 

Сёньня нічога новага не адбылося - усе на той жа кропцы стаім. Да колькі ж можна!? Спадарства, што ж вы такія цьвердалобыя!? 

Мабыць, нічога з вамі добрага ня зварыш. А можа ўсё ж такі знойдуцца тыя, хто ўрэшце рэшт мяне пачуе?! 

Спадарства! Хопіць БРСМ пазглядаць як якую-небуць халеру. Можа, па сутнасьці, яна і такая, але ж мы не для гэтага з вамі жывём, каб на гэта свой час марнаваць. Давайце лепш аб'яднаемся і адпачнем, і пражывём так, як нам хочыцца! 

Згода?

 

***

Год таму. Аранжавы дзень. Памятаеш? [200x266]

Я была шчасьлівая, бачачы ўсьмешку на тваіх вуснах.

А што зараз? зараз мы нават ня ведаем, ці трэба пытаць адзін аднаго "Як маесься?" 

Віншаваньні?  а патрэбна?

Віньшую.

З тым што больш няма цябе.

Ні нас. Ні вас.

Ні часу. Ні гадзін.

Няма надзеі. Няма жаданьня верыць.

У цябе.У нас. 

У гадзіны.

У час.

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
дзень "ХА" 23-04-2010 23:18


 

"В чужом орогоде трава всегда зеленей. А у тебя не трава - у тебя цветы. Только ты их забываешь поливать..." ©   

 Спрабую верыць, што ты, маё сонейка, праўды кажаш. 

Буду верыць. :)

Дарэчы, хацелася б адказаць на запіс Спадара Л.

Ведаеце, паважаны Спадар Л., БРСМ не ідэальнае аб'яднанне. Але ж там есьць шмат цікававых людзей, зносіны з якімі - асалода. Таму, ня трэба разглядаць гэтую арганізацыю як гняздо александрызму. Хай гэта будзе вучэльняй зносін для моладзі, цікавых і неардынарных асоб. 


Бо калі на ўсё разглядаць як александрызм, можна з глузду зьехаць. А каму вы патрэбны ў такім стане? Толькі Навінкам...

 

 З.Ы. 

Дзякуй Кірыньке. Караткевіч - моц!!

Калі паміраюць дрэвы — яны павольна падаюць на зямлю, [250x250]
Больш павольна, чым пушок адуванчыка, — і застаюцца ляжаць.

Калі паміраюць жывёлы — яны засынаюць у ветрабоі
Або чарнеюць на раллі уздзьмутым жыватом,
А над імі драпежна цягнуцца павольныя аблокі.
Калі паміраюць гарады — па анфіладах крочаць рыжыя львы
I слізгоча струменьчыкам ртуці змяя па карцінах, што ўпалі ў музеі.
Калі паміраюць планеты — застаюцца свінцовыя воды
I свісцячая песня пяскоў у расколінах скал.
Калі памірае каханне... Але каханне не памірае.
Яно вечна застаецца ў грудзях лікуючай тугою слоў,
Безнадзейным болем і непатольнай пяшчотай,
Калі нічым не дапаможаш, хаця сэрца аб зоры разбі.
Плач дрыядай, рагачы сатанінскай няшчыраю ўсмешкай,
Львом куртатым кроч, слізгай самаахвярным змеем
Або падлай няшчаснай валяйся на ворыве лёсу —
Ўсё дарэмна. Няма дапамогі.
I смерці няма ў кахання.
Чалавек толькі смертны.
Але калі дрэвы не помняць,
Гарады не помняць, не помняць нямыя планеты —
Сэрца помніць каханне і попелам стаўшы з агню.
Аб пушыстым снезе бясконца яно ўспамінае,
Аб слядах на снезе, аб любых заснежаных веях,
Аб журботнай усмешцы і аб горкіх, апошніх, бязважкіх
Пацалунках у вочы, запясці і вуснаў ражкі...
Скрухай поўнае, ўспамінае мёртвае сэрца
I аб тым, чаго не было і не будзе болей ніколі:
Аб агні ачага, аб неадчэпных цёплых дзіцячых далонях,
Аб жаданні пакласці жыццё за яе і з успоратым горлам
Прыпаўзці і падохнуць ля ног, уратаваных табой.
He забываючы здохнуць. Усё помніць і мёртвае сэрца
I кружляе з крыкам перадсмяротнай і ўсё ж бессмяротнай тугі
Над магіламі мёртвых багоў, над журботным спакоем зрынутых дрэў.
Над жывёламі, кінутымі на раллі,
Над планетамі мёртвымі і гарадамі —
Бессмяротнаю каняй, што моліць аб кроплі вады.

 

комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
апостраф па-над дужкамі 20-04-2010 22:16


Лепш не робіцца.

 А спадзявалася.

Не пісала, а трэба было.

Не пішу.

А зараз ужо дазволена.

Вынік – апостраф па-над дужкамі...

 Адчуванне асабістай непаўнавартасьці ўвесь час побач. Кожны дзень прачынаешся з думай “ну вось, не пасьпела канчаткова расплючшыць вочы, а ўжо разумееш, что ты - гаўно!”

Дзіўна, апошнім часам матывацыя – калі ні я, дык вы – далбаёбы - зусім не дзейнічае.

Магчыма я ўсё сьпецыфічна ўспрымаю (як зывчайна!), аднак...  Халера яго ведае. Магчыма, усё на перадзе. Але чым больш думаю і разважаю пра гэта “на перадзе”, усё больш празрыста робіцца ў галаве. І празрытасьць на сваёй падставе прапануе адзіны безпрйгравальны шлях – самагубства ў фізічным плане. Не, ну а што тут папішаш? Нічога. А гэта ўсё яны... ён і яны. Ці яна, яна і ён.

Не, усё ж такі ён.

  [250x249]

 

 

Столькі думак-мрояў-згадак апошнім часам праносіцца ў маёй галаве, што не здзіўлюся, што сівець пачну дзесьці ў гадкоў 25-30, калі мяне не заб’юць раней, канешне. Аднак... з чаго б гэта – забіваць? Я ж мадмуазэль Пасіўнасць. Во як атрымліваецца.

 

 
Не разумаею, што робіцца звонку. 

 

Унутры – вялікая сусьветная рэвалюцыя масцовага характару.

Навошта я пайшла на журфак? Вучылася б на пекара, распухла б ад булак і памерла ад якой-небудзь халеры. Але ж не! Трэбо было граць ролю адукаванай і здольнай. І што мы маем? Анічога мы не маем...

 

комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
апошнія паўгадзіны 16-04-2010 00:28


 паднясуць віна табе і кавалак хлеба,
скажуць: ты прадвеснік новых падзей.
а што цябе чакае: крыж ці дарога ў неба?
кім станеш ты, анёл, для гэтах людей?

вынік:

 тлум у галаве. што потрэбна не вырашу ўсё аніяк. таму... таму (як і звычайна) іду адпачываць, бо праз прыкладна паўгадзіны пачнецца новае жыццё... а я ў такім стане... Дрэнна.

 

 

 

Спадзяюся, што ўсё ж такі пачнецца. 

 

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
амстердам <3 18-01-2010 05:37
Слушать этот музыкальный файл

27 - Амстердам 

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии