Прынамсі, працэс пачаўся. Недзе апоўначы лёг і за паўтары гадзіны напісаў "змрочныя зацемкі" - ажно 5 вар'яцкіх вершаў.
№1. Знічкамі
Знічкамі неба спаласавана
На ім застаюцца крывавыя шнары
Ці варта загадваць дзесяткі жаданняў
Мо лепей адно - галоўнае - пра каханне...
№2. Ліхтаром.
Самотны ліхтар стаіць-хістаецца
Асвятляе мне шлях
Я спыніў хаду ля яго і вагаюся:
Рушыць далей? Звярнуць назад?
Адышоў ад яго, стаў у цемры
І дастаў з грудзей сэрца сваё
Я знайшоў у жыцці прызначэнне
Буду тут стаяць ліхтаром.
№3. Споведзь псіхічна хворага
Я ўбачыў надпіс на сцяне:
"Зрэдку яны вяртаюцца".
Чаму закрануў ён мяне?
Здзіўляюся.
Назаўтра йду - бачу -
Мужык надпіс зафарбоўвае
Прэч - крычу - а не тое заб'ю!
Прыгажосць павінна ахоўвацца.
Ён - у смех. Я яго і ўтапіў
У ягонай фарбе шэра-бруднай
І мяне асудзілі за рэцыдыў
На страту волі і думак.
Але не ведаюць кАты мае
(А ім гэта не спадабаецца)
Пра думкі надпіс быў на сцяне:
Зрэдку яны вяртаюцца!
№4.Споведзь псіхічна хворай лялькі
Я ненавіджу пачынаць жыццё спачатку
Ды мяне вымушаюць людзі і абставіны
Мне на лоб ставяць "Дэфект" пячатку
І на пераапрацоўку адпраўляюць, гАдзіны.
Яны, пэўна, знарок не робяць нармальна
Бо кожны раз адное і тое ж
Мне ўжо няважна, у пекле ці ў раі
Я апынуся. Абы ў спакоі
№5. За шклом.
Стаіць фотаздымак за шклом
На ім ты вечна маладая
А я бы рэзістар дваццаць дзевяць тысяч ом:
Недарэчны, грувасткі й чагосьці чакаю.
В колонках играет:
Guns'n'roses - 11 Don't cry
LI 5.09.15