Выпісаўся са шпіталя і выконваю абяцанку напісаць пра Львоў.
Гэта нешта проста мегаафігеннае! Але аб усім па парадку.
Дзень першы. Прыбіліся мы да кампаніі архітэктараў, былых аднакурснікаў, якія арэндавалі мікрааўтобус на 16 месцаў. Мы - гэта я ды мая знаёмая Маргарыта (бацькі - фанаты Булгакава). Было весела і вандроўка прайшла непрыкметна. Толькі на мяжы 3 гадзіны стаялі, і яшчэ абменнік не маглі знайсці ажно да Львова (таму што нехта сказаў: "не будзем на мяжы набываць, курс нявыгадны" - а курс такі ж). Прыехалі, паставілі намёты (нам аддалі парк Знесіння, далекавата ад цэнтра) і мы пайшлі гуляць. Львоў - афігенны горад! Стары, з вузкімі вуліцамі. Але неахайны. Далёка не ўсё адрэстаўравана. Затое ультраўкраінскі. Сустрэлі гарадзенца, які пазнаёміў нас з мясцовым, і той нас адвёў у бар "Крыівка" - культавае месца, без шыльды, з канспірацыяй і паролем ("Слава Украіне!" - "Героям слава!") У будынку пасля вайны воіны УПА хаваліся ад Саветаў. На ўваходзе стаіць дзядзька з аўтаматам, у бармэна - традыцыйны украінскі чуб, усё стылізавана пад УПА, і лепей па-руску не размаўляць. Потым мы шчэ крыху патусаваліся па горадзе і пашыбавалі ля 2 гадзін ночы ў лагер.
Дзень другі. Распачаўся добра, уначы быў дождж, але раніцай скончыўся. Мы пайшлі ў парк Багдана Хмяльніцкага, паралельна агледжваючы горад. Горад класны! Ёсць нават помнік Міцкевічу. Прыйшлі, калі былі яшчэ саўндчэкі - і злавілі Вольскага і Кораня (і пасля гэтага нехта адмаўляе сваю прыналежнасць да гурту ZET?) і пафоткаліся з імі. Канцэрт пачаўся з пераможцаў конкурсу - два метал гурты былі не вельмі, в вось фолкава-невядома што БАН ЖВІРБА - нічога так сабе. Потым было ўсё класна запомніліся BN з каверам на Нейрадзюбелеўскі "Гузік", PARTYZONE з мегадрайвовым "Смерці няма" і, вядома ж, ZET. Пад вечар пачаўся лівень - але сысці з ZETa? Таму мы прамоклі да ніткі, а фоцік дагэтуль у рамонце. Пасля канцэрту мы схаваліся ад дажджу ў кавярні, знялі ўсю мокрую вопратку і скакалі да закрыцця пад ЛЯПІСАЎ ( гэта адзінае беларускае, што было ў фанатэцы кавярні). Але залева і не думала супакойвацца. У выніку мы даехалі да лагера на таксі.
Дзень трэці. Намёты не вытрымалі дажджу. Унутры было сыра і мокра, самі мы былі такія ж, лезлі ў галаву песімістычныя думкі. Спрабавалі спяваць, але ў нейкі момант сумесны рэпертуар скончыўся. Неяк пратрываўшы да 8 раніцы, пайшлі ў горад. Яна адкапала аднекуль дажджавік, я, напляваўшы на ўсё, прадзіравіў у 120-літровым пакеце для смецця дзірку для галавы, пайшоў у ім. А недзе ля 12 дождж узяў і скончыўся (а я толькі набыў парасон!). Мы зайшлі ў МакДак пасушыцца і пад'есці (а мая спадарожніца - дык нават вымыла валасы) і зноўку потым швэндаліся па горадзе. Удзень пачаўся канцэрт на фольк-сцэне на Рынкавай Плошчы. Прыгрэла сонейка, і мы сядзелі проста на бруку. Выступалі НАСТА НЯКРАСАВА, PLAN, ДЖАМБІМБУМ, ЯР, WZ-ORKIESTRA (ВАЙЦЮШКЕВІЧ са сваімі песнямі ўсіх народаў свету сабраў не толькі ўсіх беларусаў, але, здаецца, і палову горада - ніхто з мінакоў не праходзіў і прыцягваўся да сцэны, бы магніт. А ўжо жартачкі пасля кожнай песні, а як ён працуе з публікай! "Зараз - народная габрэйская песня. Яна, праўда, аўтарская, але гучыць як народная габрэйская"). А потым вырашылі пайсці на рок-сцэну да Хмяльніцкага і захапілі кавалак МАЎЗЭРА. Сумленна кажучы, неяк блякла. Было шмат украінскіх і польскіх гуртоў, нейкі львявянін прыкмеціў: "Гэта не ўкраінскі фэст, і не беларускі - а антымаскальскі". Насамрэч, украінцы абалдзенна добра да нас адносіліся. Са столькімі перазнаёмілімя! Потым была КРАМА (а частка нашай кампаніі прамяняла КРАМУ на варэнікі), ULIS і НЕЙРАДЗЮБЕЛЬ. На апошніх двух я вельмі файна паслэміўся, а адному з нашых паставілі фінгал (мяне толькі пару разоў ўранілі на асфальт і адзін раз далі пад дых). На ТАРТАК я ўжо болей адпачываў. Пасля канцэрту мы вучылі ўкраінца трасянцы, а потым спявалі песні і ішлі пад сцягам.
Большасць накіравалася ў лагер (прыхапіўшы дзвюх полек-растаманак, якія білі ў свае бубны проста на вуліцы), а я й Марго вырашылі не начаваць у мокрым намёце, а правесці ноч у горадзе. Было класна - у тры гадзіны ночы сядзець на цэнтральнай плошчы Львова і размаўляць ва ўвесь голас па-беларуску! Сустрэлі начных львявян, якія ўзяліся нас павадзіць па горадзе. Класна тое, што там усе, нават быдла, размаўляюць па-ўкраінску! Мы адпаведна размаўлялі па-беларуску і амаль не было непаразуменняў. Дык яны нас завялі на самую высокую кропку горада (раней там быў замак) - увесь Львоў бачна! - і мы, размахваючы сцягам, праспявалі "Радзіма мая дарагая" і сустрэлі світанне. Сцяг потым падарылі адному з праваднікоў, і яны сварыліся, каму пашчасціла болей (у другога быў аўтограф лідара "ТАРТАКА")
Дзень чацвёрты. А сёмай гадзіне мы вярнуліся ў лагер. Мянты, што нас ахоўвалі, ужо адсвяткавалі фэст разам з астатнімі і былі вясёлымі, і давалі пагуляцца з наручнікамі і дубінкай. Урэшце а дзевятай мы сабраліся і селі ў аўтобус і паехалі. Ды і ўсё, уласна. Так вось файна я з'ездзіў у Львоў. Фотак пакуль няма, але заўтра ўжо паеду
Читать далее...