Куды толькі не занясе мяне... Знаёмая з журфака запрасіла на семінар па блогах.
З аднаго боку, згубіў даволі шмат часу (і давялося ў нядзелю ўставаць у 8:30), з іншага боку, шэраг плюсаў:
+Даведаўся шмат цікавага і новага
+нахаляву атрымаў ручку, папку і сшытак
+таксама нахаляву паеў сока і печыва
Вось. Арганізоўваў семінар сайт moladz.org, было прышпільна.
А цяпер высновы, раскрываю сакрэты дасягнення папулярнасці блогу:
1. Загалоўкі кароткія і крэатыўныя.
2. Першы абзац павінен зацікавіць (іначай "многа букав", чытаць не будуць)
3. Наогул паменей тэксту - паболей фотак і малюнкаў. У ідэале - фоткі катоў (б'юць усе рэкорды рэйтынгавасці).
4. Сярод тэм - абавязкова каты + самыя надзённыя праблемы. Надзённыя праблемы можна знайсці ў любых навінах.
LI 5.09.15
[514x388]