А чаму б мне не зьехаць у Кіеў на імяніны? Добра. Склаўшы якія-ніякія рэчы і выйшаўшы на трасу зь лёгкасьцю і зьдзіўленьнем даехаў да паварота на Бабруйск. Там яшчэ доўга вырашаў ў які бок мне ехаць, ці то ў Барысаў, ці то ў Бобр. Спыніўшыся на апошнім пачаў спыніць. І хто такі разумны казаў, што там добры спын?) Ці то мне не шанцавала, ці то я чагосьці такога не зрабіў, але факт застауся фактам - я не скрануўся зь месца. А дзевятай гадзіне рушыў у напрамку магілёўскай шашы, каб паехаць дадому. ага, наіўны. А ў мяне праз дзьве зь меншым гадзіны дзень нараджэньня. От так.Пастаяўшы с паўгадзіны заспыніў КаМАЗ, гружоны пагрузчыкам, які ехаў да Чэрвеня. Добры вадзіцель, вельмі шмат размаўляў са мною. Дакладней, гаварыў амаль увесь час ён адзін. Хуткасьць наша не перавышала 50 км за гадзіну, таму дарога заняла даволі доўгі прамежак часу. Зьлезшы ля мосту, паспрабаваў было спыніць там, але гледзячы на трафік, які складаў ў лепшым выпадку не больш за дзьве машыны ў 5 хвілін, рушыў далей. Цікава, дарога ад мосту да павароту на Ігумен заняла з гадзіну. Бо ішоў і паралельна з гэтым сядзеў у ICQ.
Ітак, свае дзевятнаццать год я сустрэў на прамежку шашы ад Ігуменскага мосту да таго ж прыпынку. Вось дванаццать. Першы патэлефанаваў
Урли. Пасьля былі ужо смс, якія я чытаў, дастаючы тэлефон з кішэняў кожныя 5-10 хвілінаў, паглядзець колькі прыйшло іх з гэты час.
Днём і ноччу на калёсах!
Пасьля Надзеінай смс "Ты файны чалавек:) - Хай абароніць цябе сонца!" - прачнулася жаданьне слухаць Gods Tower. На адной з плытак, што знаходзіліся ў мяне падчас майго начнога пешага шпацыру якраз аказаліся некалькі песень. Уставіушы плытку у плэйер, наладкаваушы эквалайзер адпавеным чынам дзеля такой узыкі, рушыў далей. Аккумулятар падаваў надзею на жыццьцё яшчэ на працягу некалькіх гадзін. У тэлефоне таксама засталося крыху менш за палову, чаго па маіх прыблізных падліках, павінна было хапіць акурат да ранку, калі прымаць уваходныя смс і сядзець у ICQ, бо занадта ж вельмі шмат патрабляе гэты інтэрнэт. Пакрысе, бліжэй да ранку сьпіс кантактаў памяшаўся, і недзе , схаваў тэлефон у кішэню, сеў у лесе на сьпіленае дрэва. Халодна. Трэба ісьці. Хутка раніца і будзе узыходзіць сонца.
Хутар. Па падліках гэта недзе паміж Чэрвенем і Бярэзанем. Халера не ведае адкуль узяўся трактар. Аўтаспын трактараў?) нешта неверагоднае. Яшчэ больш неверагоднае тое, што ен давязе мяне дадому. І вось я ўжо трасуся ў няведама якім транспартным сродку, які накіруе мяне акурат у Бярэзань. Не думаў, што дарога 20-25 кіламетраў зацягнецца на столькі. Я ж прызвычаіўся трапляць зь Менску ў Бярэзань за 45-60 хвілінаў. А тут за такі ж час, учатыры меншая адлегласьць.
А пятай я ужо праходзіў ля сваёй школкі. Дзіва. Амаль ніводнага чалавека ў горадзе.... Усе сьпяць... І не ведаў ніхто зь іх, што такое рамантыка...
В колонках играет:
05 - Gods Tower - Mysterious
LI 5.09.15