• Авторизация


Мікола Дзядок не выйдзе на волю па сканчэнні тэрміну Annettika : 01-04-2025 10:01


photo_2022-02-14_10-10-24 (700x466, 74Kb)
Мікола Дзядок не выйдзе на волю па сканчэнні тэрміну — у дачыненні да яго распачалі новую крымінальную справу

Стала вядома, што Міколу перавялі ў СІЗА №1 у Калядзічах з-за новай крымінальнай справы.

На жаль, іншых падрабязнасцей няма. Няма таксама навінаў наконт ужо адкрытай на яго справы па 411 артыкуле. Мікола мусіў выйсці на волю 4 красавіка 2025 года.

Нагадаем, Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. Яго асудзілі да пяці гадоў зняволення. Пазней палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым. Увесь час у зняволенні на яго аказваецца ціск.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Беларусь не Лукашэнка! Annettika : 11-11-2024 15:18







Лидер групп N.R.M. и «Крамбамбуля», белорусский музыкант Лявон Вольский представил новый клип — «Беларусь не Лукашенко». Он опубликован на YouTube-канале Вольского.

Премьера состоялась в преддверии показа фильма «Семь симптомов белорусскости», в котором снялись известные белорусы, включая Вольского.

В описании клипа на YouTube отмечается, что у Беларуси богатая история, выходящая за рамки ассоциаций с Лукашенко и колхозами:

"Прэм'ера кліпа да будучага паказа фільма "7 сымптомаў беларускасьці"🔥

Што такое Беларусь? На постсавецкай і нават заходнеэўрапейскай прасторы часам прынята асацыяваць Беларусь з Лукашэнкам, каўгасам, "моцнай рукой і гаспадаркай", з традыцыйнымі савецкімі каштоўнасьцямі, але насамрэч Беларусь - гэта краіна з тысячагадовай гісторыяй, з палацамі, кляштарамі, старажытнымі замкамі, з Вялікім княствам і культурай, упісанай у агульнаэўрапейскі кантэкст"
.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии

Міколе Дзядку могут дадаць яшчэ некалькі гадоў турмы Annettika : 16-10-2024 09:49


photo_2022-02-14_10-10-24 (700x466, 74Kb)Міколе Дзядку могут дадаць яшчэ некалькі гадоў турмы. Яго асудзілі на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму, але цяпер распачынаюць новую крымінальную справу за «непадпарадкаванне». Палітвязень ужо чатыры месяцы ў ШЫЗА.

«Гэты артыкул (411 КК РБ) дазваляе бясконца працягваць тэрмін зняволення практычна без доказаў «парушэнняў», - перадаў звестку Дзядок.

Мікола папярэджваў пра такі ціск яшчэ 9 гадоў таму, але «ўсім было ўсё адно». Паводле яго ліста, турэмны кантралёр мог плюнуць на асфальт, сунуць асуджанаму ў рукі швабру і сказаць «Прыбірай!» – адмова будзе парушэннем і нагодай да крымінальнай справы, гэта «ў межах закону».

«У чым жа складалася маё „злачынства“? У 16 дысцыплінарных парушэннях: нашэнне спартовага касцюму, перамовы з суседнімі камерамі і хаджэнне па камеры пасля 22 гадзінаў.

Самі правілы складзены такім чынам, каб пакараць можна было ў любы момант. Нярэдка акты аб парушэннях фальсіфікуюцца, і паспрабуй потым дакажы, што твой абутак на самай справе быў чысты!», – пісаў яшчэ ў 2015 годзе Дзядок.

Мікола тады прасіў «ўсіх, у каго ёсць сілы і магчымасць паўплываць на становішча». Праз 9 гадоў сітуацыя стала горш.
pencil (460x11, 2Kb)

💌 Падтрымаць Міколу:

Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1 Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Супраць Міколы Дзядка ў турме ўзбудзілі новую крымінальную справу Annettika : 13-09-2024 15:57


photo_2022-02-14_10-10-24 (700x466, 74Kb)

Палітзняволены Мікола Дзядок, асуджаны да пяці гадоў калоніі, павінен быў выйсці з турмы 25 красавіка 2025 года, але супраць яго ўзбудзілі новую крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы).

Цяпер яму пагражае ад аднаго да трох гадоў зняволення. Пра гэта «Новаму Часу» распавялі крыніцы.
У чэрвені Міколу Дзядка і многіх іншых палітзняволеных гродзенскай турмы № 1 адправілі ў ШІЗА. Мікола выйшаў адтуль толькі ў верасні. Акрамя гэтага, больш за год палітвязня ўтрымліваюць у адзіночнай камеры.

За кратамі ён працягвае самаадукацыю, вывучае замежныя мовы, замаўляе кнігі. У Дзядка ёсць праблемы са здароўем: баліць страўнік, бывае галаўны боль.

pencil (460x11, 2Kb)

💌 Падтрымаць Міколу:

Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1 Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Апошнія навіны пра Міколу Дзядка Annettika : 06-08-2024 15:34


Mikola (700x700, 61Kb)

Як стала вядома, у чэрвені Міколу і многіх іншых палітзняволенных гродненскай турмы адправілі ў ШЫЗА. Праз два месяцы, Мікола дагэтуль там.

Больш за тое, уже болей года Мікола знаходзіцца ў адзіночнай камеры. У адпаведнасці з міжнародным правам (Правіла Манделы ААН, ад 2015), адзіночнае заключэнне болей за 15 дзён лічыцца катаваннем, бо яго прымяненне нават на працягу кароткага часу можа прынесці непапраўную шкоду здароўю чалавека.

Мы спадзяемся, што нават у стане ізаляцыі Мікола адчувае падтрымку сяброў, блізкіх і ўсіх салідарных з ім.💌

pencil (460x11, 2Kb)

Падтрымаць Міколу:

Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1 Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
💔Апошнія навіны пра Міколу Дзядка Annettika : 17-11-2023 16:52


photo_2022-02-14_10-10-24 (700x466, 74Kb)

💔 навіны пра Міколу Дзядка «Свабодзе» расказала дасведчаная ў ягоных справах крыніца.

«Сядзіць у адзіночнай камэры. На прагулкі выводзяць рэгулярна, на гэта не скардзіцца. Са здароўем ёсць праблемы — страўнік, галаўныя болі. Але спрабуе з імі разабрацца. Чарговую мэдычную бандэроль для яго прынялі без праблем. На харчаванне таксама не наракае».

Цяпер ён вучыць нямецкую і арабскую мовы, не забывае і пра ангельскую. Сярод кніг, якія яму ўдаецца замаўляць, у асноўным слоўнікі, даведнікі, падручнікі. Арабская мова для яго не проста хобі, але і прафэсійны занятак, бо ягоная дыпломная праца ў ЕГУ прысвячалася паліталагічным праблемам на арабскім Блізкім Усходзе. Калі Мікалай бываў у Ізраілі і Іарданіі, дык кантактаваў з арабамі на іх роднай мове. Цяпер, пэўна, ягоныя веды арабскай сталі яшчэ большымі».

pencil (460x11, 2Kb)

💌 Падтрымаць Міколу:

Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1 Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
🎉 Поздравьте Николая Дедка с Днем рождения! Annettika : 20-08-2023 15:09


photo_2022-02-14_10-10-24 (700x466, 74Kb)23 августа политзаключенный Николай Дедок отметит свое 35-летие.

Его задержали 11 ноября 2020 года, пытали и сильно избили. Позже Николая осудили на 5 лет лишения свободы, недолгое время он отбывал назначенный срок в ИК-9 в Горках, а после был переведен в тюрьму.

pencil (460x11, 2Kb)

💌 Поздравить Николая можно по адресу:
Тюрьма №1, Гродно, ул. Кирова, 1.
230023
Дедок Николай Александрович

📲 Написать онлайн через форму на сайте АЧК (из Беларуси через VPN)
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
Imagine Dragons выпусцілі кліп з кадрамі вайны ва Ўкраіне Annettika : 11-05-2023 07:53






Imagine Dragons выпусцілі кліп з кадрамі вайны ва Ўкраіне.
У кліпе на песню Crushed расказваецца гісторыя 14-гадовага Сашы з вёскі, якая пяць месяцаў была пад акупацыяй РФ. У субтытрах пазначана, што дом Сашы часткова разбураны, а суседзі - загінулі. На відэа паказаны пераўтвораныя ў руіны ў выніку расійскага ўварвання дамы і школа.

"Мы застаемся разам з нашымі ўкраінскімі сябрамі. Мы любім і падтрымліваем усіх вас", - гаворыцца ў канцы кліпа.

Амерыканскі гурт актыўна збірае грошы ў падтрымку Украіны і дэманструе ўкраінскі сцяг на канцэртах. Музыкі таксама наведалі Украіну, у тым ліку Бахмут.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Палітвязня Мікалая Дзядка змясцілі ў ШІЗА на 10 сутак Annettika : 02-05-2023 11:54


photo_2022-02-14_10-10-24 (700x466, 74Kb)Стала вядома, што нядаўна адміністрацыя гродзенскай турмы № 1 змясціла палітвязня Мікалая Дзядка ў штрафны ізалятар на 10 сутак за тое, што лёг спаць на некалькі хвілінаў раней дазволенага. У лютым палітвязеня таксама закідвалі ў ШІЗА.

Міколу затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збiли і катавалі. Яго асудзілі да пяці гадоў зняволення. 28 чэрвеня палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым. Увесь час у знявленні на яго аказваецца ціск — толькі летам ён 44 дні бесперапынна ўтрымліваўся ў ШІЗА па надуманых прычынах. Агулам Мікола Дзядок знаходзіцца ўжо 900 (!!!) дзён у зняволенні.

pencil (460x11, 2Kb)

💌Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі: Турма № 1, 230023, Гродна, вул. Кірава, 1 Дзядку Мікалаю Аляксандравічу / 230023, Гродно, ул. Кирова, 1. Тюрьма № 1. Дедку Николаю Александровичу
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Пошта Украіны выпусціла канверты і маркі ў гонар беларускіх нобелеўскіх лаўрэатаў Annettika : 10-04-2023 10:08


нобелевские лауреаты (654x700, 196Kb)

Пошта Украіны выпусціла канверты і маркі ў гонар беларускіх нобелеўскіх лаўрэатаў — пісьменніцы Святланы Алексіевіч (якая была ўзнагароджана Нобелеўскай прэміяй у галіне літаратуры ў 2015 годзе) і праваабаронцы і літаратуразнаўцы Алеся Бяляцкага (яго ўганаравалі прэміяй міру ў мінулым 2022 годзе).

Нагадаю, што зараз Святлана Алексіевіч з-за пераследу ўладаў Беларусі вымушаная жыць у Нямеччыне, а Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў турме.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
заяц і морква або ўсё прыходзіць у свой час Annettika : 07-04-2023 12:09


заяц с морковкой (700x525, 62Kb)

Адзін заяц ганяўся за морквай без перапынку, гадзінамі і днямі. Але ўсе спробы былі марнымі.
Тады ён задумаўся і вырашыў пачаць запавольвацца, атрымліваць асалоду ад жыцця і навакольнага свету. І вось што адбылося: раптам яго морква выскачыла з зямлі, ужо велізарная і саспелая!🥕
Аказваецца, уся гэтая гонка за морквай была дарэмная, бо яна спела і расла ў сваім часе. А заяц, перастаўшы спяшацца, атрымаў яе без асаблівых намаганняў.

birds (604x47, 5Kb)

Так і ў нашым жыцці. Усё, што нам сапраўды патрэбна, прыходзіць само і ў свой час. І ўсведамленне гэтага таксама прыходзіць з часам.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Знакі Annettika : 04-04-2023 12:12







Ганна Шаркунова напісала песню на словы Максіма Знака. Яна адгукнулася на просьбу, якую палітвязень выказаў у лісце на волю два гады таму.

"У тую ж хвіліну песня загучала ў маёй галаве, — тлумачыць Шаркунова. — Усе гэтыя месяцы я насіла мелодыю ўнутры, спявала яе... і ведала, што абавязкова зраблю з яе песню".
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Нататкі Міколы Annettika : 03-04-2023 20:03



Микола (700x700, 58Kb)
Прачытаў надоечы “Менделя-букиниста”.

Звярні ўвагу, што ён (Медель) з Петрыкава. Гэта Гомельская вобласць =) А па аўтару, гэта “Русская Польша”, ліл =D. Відаць, Цвейг не ведаў, што існуе дзесьці там такі звер, як беларусы…

Так, смерць у Цвейга і жонкі сапраўды аказалася трагічнай, асабліва ў кантэксце таго, што ўжо ў наступным, 1943 годзе ў Другой сусветнай наступіў пералом і фашызм быў-такі пераможаны.

Для мяне гэта чарговае пацверджанне таго, што ў любой сітуацыі, нават самай цёмнай, трэба змагацца да канца, а калі ўжо няма сілаў на змаганне, то проста запасціся вытрымкай і чакаць. І маліцца! Як у той прымаўке, хаця б “лежать в сторону цели”.

pencil (460x11, 2Kb)

Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі: Турма № 1, 230023, Гродна, вул. Кірава, 1 Дзядку Мікалаю Аляксандравічу / 230023, Гродно, ул. Кирова, 1. Тюрьма № 1. Дедку Николаю Александровичу
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
У Кіеве з’явілася вуліца Уладзіміра Караткевіча Annettika : 24-03-2023 13:50


Киев (700x500, 47Kb)

У Кіеве з’явілася вуліца Уладзіміра Караткевіча.

Прапанову змяніць назву вуліцы Дабралюбава на Караткевіча ўнёс украінскі пісьменнік Вячаслаў Лівіцкі: «Ушанаванне гэтага таленавітага пісьменніка важнае як для дыялогу Украіны з дэмакратычна настроенай беларускай грамадскасцю, так і для актуалізацыі недаацэненых фактаў у культуры Кіева. Караткевіч – выпускнік Кіеўскага ўніверсітэту, любіў сталіцу Украіны і пісаў пра яе ясней за многіх іншых урбаністаў. Акрамя таго, гаворка ідзе пра вуліцу ў раёне, дзе разгортваюцца трагічныя падзеі кіеўскай аповесці Караткевіча «Лісце каштана». Ідзе гаворка пра чалавека, чыя філасофія (свабода, годнасць, жыццялюбства, уменне сябраваць і ўпартасць у апраўданай нянавісці як вышэйшыя цноты) выразна пазначыла каштоўнасці ўсіх беларусаў, якія зараз абараняюць Украіну».

Таксама ў Кіеве ёсць помнік Уладзіміру Караткевічу. Ён знаходзіцца каля беларускай амбасады.
Усяго ў Кіеве перайменавалі 16 гарадскіх аб'ектаў, назвы якіх звязвалі з РФ.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии