з перррршым снегам!..
Настроение сейчас - спаааткі
Я люблю гэта, калі тупаеш па лужыне, а дакладней па таму , што ўчора было лужынай, а зараз нібы кавалак шкла; і яно з хрумстам дзеліцца на кавалкі. Потым так неяк радасна становіцца ) І неба, дарэчы, самае файнае толькі калі холадна. Наогул, калі холадна - добра. Бадзёра больш-менш.
І яшчэ калі пускаеш паааар дыханнем. Неяк так яскрава падаецца, што ты - нешта жывое, цёплае, нешта там у табе, ў вантробах тваіх ёсць. І тут так - хаааааа *пар* - нібы выпускаеш гэта. Люблю такое )
А яшчэ мне падарылі крылы. А дакладней - дрыгву! Самую сапраўднуюю! Ччорт, як жа адсюль вылезцііі?.. О, Інтэрнэт. я загіну ад тваіх крыважэрных лап!.. =)
А яшчэ мяне пачнае раздражняць лівтырнет. Хоць я яго і лічу такім родным, і так крыўдна прызнаваць - але ён нязручны. Грр. І я так люблю гэты дзённік. Эх, пахне ўваходзінамі ...
А яшчэ вось што. Нешта там чарвякі варушацца ў чэрапе, а сказаць не магу. Паспрабую. Ну всоь фатаздымак - імгненне, адна секунда ж, так? Жудас. Колькі жыццяў тады складаюць усе-прыўсе фатаздымкі, якія ёсць у свеце? Огооо... І фатограф - не прост ж чалавек з прыладай, не просто ж мастак, там, псіхоляг. Нешта ж яшчэ, пэўна. Чорт. Не тое. Але некаторыя гэтыя адлюстраваныя на маніторы/паперы секунды часам надзіва моцна ўражваюць. Мне вельмі ўрэзалася адно дзіцё ў рэанімацыі. Дрэнна памятую, дзе і што за фота, але, пэўна, гэта і ёсць лепшая адзнака, калі глядач не можа забыць. Не, няма ніякіх асабістых асацыяцый, проста надзвычай фота ўразіла. Надзвычай. Адзінае, што хм... Я разумею, у пагоні за кадрам можна шмат пераадолець, але як жа эм.. мараль? сорам урэшце-рэшт? не. Гэта цяжка. Калі б я была фатографам, думаю, ў жыцці не навяла б аб'ектыву на гэтае дзіця.
Канешне, калі мы праглядаем фатаздымак, мы яго аналізуем, шукаем нешта сваё (ну, кожны па-свайму). Але... ну як так?..
і так?
Як называюць дзіцёнка зубра?
Зубраня? І адкуль вы тольк ўзялі гэтае слова!..
Настроение сейчас - зефір
Няўжооо… Няўжо я тууут! “Вясна-красна, я цябе дачакаўся! Цяжка было, але я не здаваўся!” (с) =)) Недарэчы акалічнасцям, але дакладна пасуюць настрою ;)
Якраз сонца такооое, што насамрэч адчуванне вясны. Хутчэй бы яна.
Ай. Не хачу пісаць больш пра тое, дзе я была. Бее. Яшчэ столькі разоў пра гэта ўсё расказваць. Бе. Адным словам – расчараваная. Якуя неверагодна вялізную колькасць водгукаў я чула – не перадаць проста. Прычым, толькі станоўчых. Пэўна, чакала большага. Проста не пашансіла з атрадам. Ай, хопіць.
Адзіная радасць – выпальванне. Вось гэта насамрэч ааа! Калі раптам у каго ёсць валяецца непатрэбная такая прылада (для выпальвання) – гатовая купіць (ці проста прыняць як падарунак ;) )
А наперадзе – школка (ужо і не новая, здаецца), канверты па Беларусі, дасылаць кружэлкі з фотамі, шмат яшчэ спраў. Карлсан’с ДН (капеец, дагэтуль нічога не прыдумалаа, ыы).
Зараз скажу: “Фоты пазней”, але, пэўна, гэта будзе значць, што ніколі ) (як з Балаклавай) Ну і лан. Хаця паглядзім. Бо некалькі цікавых насамрэч ёсць )
Жудас... Нават не ведаю, з чаго пачаць. Чорт.
Да гэтага моманту лічыла гадзіны менавіта да гэтага моманту (т.б. інэт). Цяпер буду лічыць секунды да ад'езду.
Фу. Я трапіла зусім не туды, куды хацела. Сістэму размяркоўвання дзяцей апісваць не буду, але, адчуваю, я павінная была быць абсалютна не ў гэтым корпусе. Там, дзе я хачу быць - творчасць, дзеці, супірважатыя, газеты, радыё, канфэрэнцыі і шмат іншай радасці. Дзе я - сум, гопнікі і холадна.
У нашым атрадзе жыве (проста так атрымалася) дзіцячы дом сямейнага тыпу. Спачатку гэтыя дзеткі былі адзінай маёй радасцю. Толькі з імі і вазілася, праўда ) Потым іх адсялілі далей, бо мы ім заміналі спаць. І авечка засталася сама-насам з сабой і яшчэ 791 дзіцём (ня хілая колькасць дзяцей для адной змены, так?!)
Некая іншая. Млявая, кволая некая. фу. аж брыдка. Думаю: "Што ж здарылася7! Не дай Божа такой застацца!" Потмы супакоіла Дзіма: "Гэта нармалёва. Чалавеку натуральна падстройвацца пад акалічнасці. Калі табе так зручна - будзь". Хух. Палягэчла ) Горш, калі прызвычаюся і стану такой жа, як яны. Не, справа не ў тмы, што я тут адіная (!) з Менску. Часам па чалавеку немагчыма вызначыць, адкуль ён. Але тут... Паолва атраду - Калінкавічы... Нічога не маю супраць гэтага гораду, але... Чорррт. Не магу. Грр. Гэтыя гоп-хлопцы, якім абы паціскаць гэтых няшчасных гоп-дзевак, якія ў самы люты холад апранаюць спадніцу даўжыні не буду казаць як называецца; гэты лексікон іх, паводзіны, звычкі. Брр. А там, дзе я павінна быць - зусім не так (
Аднойчы раптам я пабачыла заплечнік (ну а потмы і саму дзяўчыну) з_менавіта_тым_значком_які_я_хачу!! Думаю: "Ну ўсё, пофіг на ўсіх, пэўна яна адзіая тут нармалёвая". Кхм. Ну-ну. Зашмат Вы, спадарыня Аляксандра, жадаеце )
Хаджу на выпальванне. Падабаецца. Уся ў "Дзікім паляванні". Гэта таксама адзін з паратункаў ад рэальнасці.
Прычым вяртацца я не хачу, як бы кепска мне тут ні было. Пэўна, арганізм яшчэ спадзяецца на нешта лепшае.
Ніхто да мяне не хоча ехаць ( У Ляшкі калоквіюмы некія, Дзіма грэе пяткі на Чырвоным моры, а астатнія блін (
Самае цудоўнае тут - Нарач і чаканне сонца. Боя яго тут не хапае. А яшчэ хачу плэер і глазіраваных сыркоў. І закахацца, калі ласка. І нічога больш. Усё будзе добра. Я ведаю )
Неее, не напісаць не магу, хоць праз 2 гадзіны ўжо з’язджаю.
Не скажу, што проста ааа, мега-ахвігенна-файна, бо пасля прагляду нямецкіх ды іншых замежных спектакляў, па шчырасці, беларускі ўжо не так успрымаю. Але ўсё адно – не чакала ТАКОГА да Караткевіча. Ну наогул. Даўно па мне мурашы натоўпамі не хадзілі і ў тэатры не было насамрэч жахліва. Гэта проста… праўда сядзіш і насмрэч страшна. Гукі гэтыя, цемра, аа…
Усё. Яшчэй раз адна не вытрываю такое глядзець. Толькі каб быў хтосьці побач і трымаў за руку.
Потым як вар’ят ляціш дадому і шугаешся кожнага руху і гуку. Брр. Я баязлівіца.
Дарэчы: я не ведала, што там Аня. Яшчэ раз упэўнілася – яна выдатная.
Цяпер дакладна ўсё. Бывайце )
Ну вось і ўсё. Сумёвы, справы ды інш. за плячыма. Зараз толькі валізка і шлях да Нарачы (ох, як пафасна). Неяк пофіг, шчыра кажучы. Але пакуль ёсць яшчэ магчымасць дакрануцца пальцаміда белых квадрацікаў з літаркамі ды пасядзець на родным стуліку, буду пісаць, што хачу. Бо такіх момантаў буду пазбаўлена, адчуваю, тыдні на тры. Такім чынам, што было.
Для мяне вакацыі ўжо пачаліся. Пакуль недакладныя, але адзнакі стаяць. Хм, ну пашчырасці, што хачу сказаць – гэта мегасупірска мець якія-небудзь прынцыпы і адстойваць іх. Нават у такой дробязі, як школа.прачытаць далей
Другое. Віншуйце ) Я ўжо як 2-гі ўрок хадзіла на скрыпачку ) Такі дабілася ) Хай усе гэтыя цёткі не хацелі мяне браць - ну і што ) Я хаджу (дзякуй маім чалавечным выкладчыцам). Разважаць пра скрыпку я магла б да бясконцасці. Навошта, чаму, як… ай. Лянота ) Ну і што, што я жудасна граю; ну і што, што з пад маёй рукі гукі інвалідамі выходзяць; ну і штооооо… Ёсць імпэт і мэты ) + мне падабаецца гэтае адчуванне смыка па струнах… нібы павоольна-павольна выцягваеш руку з мёда… нібы цяжкая-цяжкая кропля глейкае вадкасці вось-вось сарвецца… нібы хуткія ўзмахі крылаў у запаволенай здымцы… Не, раней я такога не адчувала ) Можа, таму так падабаецца?.. )
Яшчэ радасць – мая шаноўная любімая Алена даслала мне ажно другі ліст!! Першы быў з фатаздымкамі, а гэээты… аа! Кніжкі па пластыцы! Канешне *кхэм* там (ЗША) гэта называецца не “пластыка”, і прадаецца не ў наборах па 6, 8, 12 колераў, і якасць зусім іншая, але ўсё адно… таак прыемна.. + чакаю нечага вельмі-вельмі добрага ) *пакуль сакрэт )
Эх… хочацца папісаць, не ведаю чаму. Але хопіць. («Хорошего понемножку») Сёння мяне яшчэ чакае “Дзікае паляванне” (мгм, караля Стаха) Таму крышачку радасці трэба пакінуць на вечар.
Чакайце, не забывайце ) Сувязі са мной амаль няма (тэлефон у некі пэўны час, здаецца, але чакаю лістоў =) ) хачу, каб там быў тырнет
зляцела
Пачнем спачатку. Паследствы СМІ Беларусі сярод школьных выданняў не пакінулі нас дагэтуль, хаця прайшло ужо месяцаў 5 (што гэта?www.liveinternet.ru/users/2212610/post73913459/ ) У нашы самы мегафайны летнік краіны “Зубраня” ціхімі крокамі набліжаецца журналісцкая змена.
Як яна* паступова надыйшла, праўда? Ніколі такога не было )
Сёння ўррррэшце сутрэліся з Вольгай Паўлаўнай ) Чорт, пазітыватэрапія кожны дзень некая ) ВП – адна хадзячая радасць, а “Шакаладніца” – ахвігенная кавярня, дарэчы, раю ) Нашчабяталіся, як птушкі ) Нават не адчуваю, што яна настаўніца больш чым ў 2 разы старэйшая за мяне ) І не кажыце мне потым, што ўзрост – нешта мегасур’ёзна-важнае )
*Восень
Гэта ўжо проста чымсьці неверагодна-немагчымым становіцца – усё што ні здараецца цудоўнага – усё раптам. Ну абсалюта ўсё. Да чаго рыхтуешся – 50:50, а раптам – ну заўсёды!
Асалютна выпадкова даведалася пра імпрэзку і, вядома, прыскакала )
Дзеці – нешта дзіўнае. Здаецца, ну вось усё. Ну вось пераслухала. Ну вось на памяць ведаеш ўсё песні і надакучылі, ўсё. І Аня. Здаецца, ведаеш яе ўсю. Ведаеш яе гэтыя звычкі, інтанацыі, усмешкі. Таксама, думаеш, надакучыла. І тут так раптам прыходзіш (“па добрай памяці”) і нанооова… усё як нанова, як нібы толькі даведаўся пра іх! Песні якія ўжо проста папсой сталі ў галаве – такія цёплыя, такія родныя некія ) А новыя – як некі нью ўзровень. Вось, пэўна, як павінны працаваць гурт, каб слухачам ніколі не бло сумна, нечым трэба вабіць і здзіўляць. А Аня… яна глядзіць кожнаму ў вочы. Гэта неверагодна прыемнае, ну проста неверагодна. Хто гэта адчуваў – зразумее.
Файны быў вечар )
Што ўратуе мяне?
лю
Хто ўратуе мяне?
ты
…мм… ))
Палянілася я ісці на закрыццё, ну нічога ) Так. Ну сцісла, бо шмат распавядаць няма вялікае ахвоты
Столькі чула пра наш “На балконе”, што чакала больш за Літву нават (спачатку). Расчаравалі. Хм. Наогул,с тудэнцкія тэатры імхо – вельмі цікавае. Гэта тое, з чаго ўсё пачынаецца і чым працягваецца. І па гэтай першай ”прыступцы” можна ўжо судзіць аб развіцці тэатральнага мастацтва ў краіне.
Днепрапятроўск – некі танны КВЗ (
Менск (“На балконе”) – “Зацюканы апостал” – нічога п’еса, але акторы леваватыя (
Літва – я таак чакала! Так чакала! Ааа, студэнцкі тэатр Вільнюскага універсітэту!.. Хм. Часам трэба думаць і аб гледачах, і аб тым, што літоўская – не ангельская, яе не можа ведаць кожны студэнт. Спектакль, пэўна, быў і нядрэнны. Ідэі цікавыя, але… маглі б а) зрабіць пераклад альбо б) на ангельскай. Шкдаа (
ГЕРМАНІЯ. Проста мара-надзея-любоў. А) краіна, б) мова і цяпер в) тэатр. Капец… Проста капец. Я мы яшчэ думалі ісці ці не. Гэта проста… Ну… мяне вельмі ўразіла. Калі я ведаю, што іду на іншамоўны спектакль, я ўжо рыхтуюся, што не сюжэт “выследжваць” буду, а проста насалоджвацца самой дзеяй. А тут
Настроение сейчас - бледна-ружова сонечны спакой
Што за дурацкая звычка ў нас вымяшчыць злосць на іншых людях?
Палямантаваў, пакрычыў, наялаўся ўдосталь – палягчэла, давольны. А яму(ёй) ? Ніоклі ж не думаеш. Фу, эгаісты. Усе. Выключэнняў няма. Ах, ну адно (Ісус)
Патэлефануюць самі і пачынааецца… ўзгадваць усё, як і чаму так зрабіў, а я вось такі “харошы-расхарошы” цябе чакаў блаблабла… “Даруй, ну гэта ж дробязь” “А ведаеш, што з дробязей якраз і складаецца нешта агульнае, нешта вялікае”…
І так хочацца адказаць нешта, і ўжо ведаеш што сказаць, і ведаеш, што адказу на твае словы не будзе. Але… чорт! Ну тааак зочацца, і наўспамінаць дахалеры ўсяго.
“Будзь вышэй, будзе вышэй, будзь вышэй…”
Да не магу!!
“Будзь вышэй за іх за ўсіх…”
Да хто тут старэйшы: яна ці я?!!
“Ну і што, будзь вышэй, будзь вышэй…”
Чаму той, хто гэта кажа часам змаўкае? Тады капец пачынаецца: набалбочам абычаго, брыдкасцей розных, а потым блага. Потым сумленне. Грызе сценкі печані. І ўсе ж разумныя, ніхто ж не будзе прасіць прабачэння першым.
5 Беларускі Міжнародны Фестываль Тэатру Лялек. “Мора” (Літва)
Яшчэ раз дзякуй Дарыне ))
Кхэм. Ну па шчырасці, наконт сюжэту – абсалютна нічога не зразумела. Ну нічагошанькі ) Думкамі была абсалютна не там. Зараз шкадую ) Проста сачыла за дзеяй. Прыгожая, незвычайная. На малой сцэне – інтымная (заўсёды там так) Алё - чорт – часам трэба і за сюжэтам сачыць ) Уражанне – эмм ну даведалася, як я яшчэ бывае ў тэатры ) Жыццё ў скрыні з пяском.
А яшчэ для такіх фестываляў (ды й не толькі) хачу быць журналістам. Ці проста чалавекам, якому дадуць флаер “прэса”. І павесць яго на шыю і хадзіць бясплатна на кожны спектакль.
Тыдзень нямецкае культуры ў Менску. Кіно. “Лета на балконе”
Па-першае, Менск зараз пахне Берлінам ) Сёння ўвесь дзень было некае эмм “адчуванне Эўропы”. Дзіўнае ) Некая інтэлігентна-лірычная восень, улагоджанае надвор’е, і горад такі ж. Паўсюль нямецкая мова гучыць (я пра цэнтр), людзі (пераважна моладзь) здымаюць Менск (амаль на кожным кроку!), усміхаюцца (менчукі – не )) Файнае адчуванне )
Здзівілася, калі перад нашым (тых, хто сабраліся і спазніліся) носам павесілі аб’яву “месцаў няма”. Ну капеец. Гэта што, ўсё так цікавяцца нямецкім кіно?
- Ну на прыстууупкі!..
- Ужо занятыя
- Ну стоооячы!..
- Ужо стаяць
Урэшце запуцілі ) Зала ЎШЧЭНТ поўная (?!) На прыступках, дарэчы, не горш, чым у крэслах ) Мілы фільм. Кшталту тых, што звонку – легкадумныя, а насаааамрэч … Фільм-фатаздымак. Чамусьці асацыяцыя такая ) Мне спадабалася чытаць пераклад. А чуць – арыгінал )
Сама не чакала, што так здарыцца, але, дзякуючы шаноўнай Дарыне, трапіла на 2 цудоўныя мерапрыемствы. І плюс шмат іншага. Але аба ўсім па чарзе. Паехалі.
5 Беларускі Міжнародны Фестываль Тэатру Лялек. “Патаемнае” (Германія)
Гэта не тое…Гэта абсалютна не тое, што бачыла раней. Ну проста ні ў якія рамкі не ўпісваецца! Гэта сапраўдны тэатр. Не “о, я люблю гэтую акторку”, “а тут фіранкі прыгожыя”. Не. Ну… я проста не ўмею распавядаць пра такое.
Калі не спрабаваць думаць: “Як яна гэта робіць?!”, то можа сапраўды падацца, што ўсё – цуд. Лялькі? Ніводнае. Чалавек тут – лялька. У параўнанні з сабой жа. І чалавек і лялька – адна жанчына. Не, адна жанчына – чалавек і лялька. Сама з сабой, некалькі Я, думкі, спод. Гэта проста неверагоднае. У шоку.
Настроение сейчас - гл. назву
Не, восені няма. Нават, калі дажджы. Ну не прышла яшчэ!
А сёёёння… *пад кат ці не?* быў цудоооўны дзень *ай, не*
1. Адразу пасля школы паехалі ў музычную (па справах) і сустрэла… Мікітуу!(мой аднакласнік) =) Балбытун яшчэ той, натрындзеліся, карацей ) + склаў куманію дарогі туды-сюды-дадому.
2. Кхм. Музычная. ГАДЫ, ЯНЫ НЕ ХОЧУЦЬ БРАЦЬ МЯНЕ НА СКРЫПКУ!=( Ну і што, што мне не 8, якая розніца?! Не думаю, што у 7-8-гадовых будзе столькі жадання і імпэту вучыцца, як у мяне (( Гррр, панабегалася па кабінетах розных цётак, нічога яны мне добрага не сказалі. Толькі шаноўная Э.С. (выкладчыца непасрэдна) сказала прыйсці ў Сб. Эх… паглядзім, што там будзе ( *пакрыўдзілі авечку
3. Выстава “Нашыя дзеці”. Дзякуючы “о, блёгасфэры” цікава было паглядзець работы адносына вядомых людзей. Гэта ну як бы першае, чаму йшла, а другое – сама выстава. І тэма. Эх.. туды трэба прыходзіць цяжарнай ) чэрці малыя )) Зала “падзеленая” на 2 бакі, таму якой скончыш – тое ўражанне і застанецца (хаця не, усё адно светлае). Я пачынала з інтэрнатаў. Да мозгу костак уразіў адзін фатаздымак.І як толькі можна магчыма гэта сфатаграфаваць?..
4. Настрой узнёслы, пахне лістотай, на смак – пламбір, перад вачыма – стракатыя фарбы. Гукі – хруст (лістоты пад кедамі) Ммм. І сонца слепіць. Чмурэю. А потым ішла ўздоўж плоту парка Горкага і “прахадзілася” букецікам з лісця па кратах. “А нука-нука-нука, иди-ка
От эта творчаства я панімаю! От эта йізык! Самая настаяшчая мова! Самая замячацельная! Як харашо, што яна ёсць, што вось паўсюду нас акружае! Цаніце яё, таварышчы! І не гаварыце, што ўмірае йізык! Усё ўраннё эта! у нас очань харашо прадвігаейцца ўсё. Вось сцішок вам замячацельны і чудзесненькі, і карціначка. І я люблю марожанае.
Надзенька
Ой, вы дзевачкi беларускiя,
Не ўлюбляйцесь ў ваенных рабят,
Бо ваенныя ўсе жанатыя,
У заблужджэньне прыводзяць дзяўчат.
Адна дзевушка - раскрасавiца,
Празывалася Надзяй яна,
Улюбiлася у ваеннага,
Но ня знала, што дома жана.
Позьнiм вечарам прыйшоў Ванечка,
Падарыў насавой ёй платок.
"Сабiрай ўсё, што ёсьць ў цiбя,
I паедзем на Дальны Васток".
Да вакзала йшлi, цалавалiся,
Любавалiсь сабой, как маглi.
Дал он в рукi ей чамадан пустой,
Сказал: "Пару мiнут абаждзi".
Абашоў кругом, сам зашоў ў вагон
I празрыцельна смотрыт ў акно.
"Да сьвiданiя, больш ня ждзi мiня,
Ў мяне дома есьць дзецi, жана".
I асталася бедна Надзенька
З чамаданам пустым у руках.
Аблiлась сьлязой, зь цем ушла дамой,
Так прайшлi маладыя гада.
Настроение сейчас - вось бы ў сутках 40 гадзііін...
Бесаромнае-бессаромнае ягнё… ))
Учора раніцай я пайшла ў школу. Але не ў тую, куды трэба =) Ммм… У Люленькі быў ДН. Учора ўвесь дзень правяла ў падрыхтаваннях, некуды бегала, гойсала, брр. А сёёёння… рана-ранкам сабраліся. Потым вызначылася, што Грыб праспала (а на ёй шарыкі!) Ну гэт не навіна, у нас заўсёды так было ) Потым свечкі, торт, віншаванні, песенькі і г.д. як патрэбна )
Я думала, пайду на адзін (першы) урок, а потым ужо “на свае”; але, блін, як зайшла “на хвілінку” у клас… пачалося… Эх… *усміхаецца* Ну тааааак прыемна, ччорт! ) “Грэээ, ну застанься, ну Саааааань, нууу проооосім!! Ну на дзееень!..” Блііін… я не магла адмовіць, вядома ) *але не на дзень* Ааа… Як раней.. усё ЯК РАНЕЙ… Бліін… Так утульна (насамрэч утульна), цёпла, усе свае, усё сваё… ну не ведаю. Усе такія дарослыя сталі. Капец. Званок, збіраюся сыходзіць. Дзе куртка? Блін? Грыб, сволач, схавала, гойсалі па ўсёй школе!! ЫЫ)) Нат стамілася. Урэшце рэшт спазнілася (ага, гойсанні + “развітанні”, абдымкі, фоткі, вядома, у “плян” не ўпісваліся першапачаткова)) а як прыемна, каі ідзеш пашколе і амаль УСЕ з табой вітаюцца, дзівяцца, абдымаюцца… Не перадаць словамі.
Зразумела, думак не аб якіх-там Максах Гарэцкіх не было. Рэштку дня “прасядзеля” там…
Хоць на некаторых момантах было не так цікава, бо гляджу 2-гі раз; хоць пад бокам сядзеў Карлсан са сваімі адвечнымі пытаннямі, хоць на спектакль зноў жа пагналі класы падлеткаў (не забываем, што гэта ТЮГ) – усё адно мурашы натоўпамі бегалі па руках, спіне і шчаках.
Чорт. Я хачу саму гэтую п’есу (т.б. тэкст спектакля). Бо зацытаваць там будзе што. Ааа… якія словы… Не, словы звычайныя. Мы ўжываем іх кожны дзень. Але як яны спалучаны… Прыкладна спрабаваць сказаць як там было не буду – толькі спасую ўсё.
Ыыы… Хочацца ўсіх на яго [на Матылька] вадзіць. Першы быў Карлсан. Шкада, але ёй, адчуваю, не асабліва так і спадабалася (канешне, першы – “Войцэк”, дзе ж тут да “Матылька”! Хаця не. Яна проста спраўднага лайна не бачыла) А я б глядзела і глядзела… Ну, хто наступны са мной ? )
Зы: Ані зноў не было (( Адчуваю, так і не траплю на яе (( Зорка ж ўжо, блін =(( Хачууу…