Канешне, паспрабую паспрачацца. Званы - адстойны верш. "Некатораму" - у першай версіі - "Стасу Белачкіну", залішне асабісты верш... А вось "Абяцанне" - адзін з лепшых. Яго можна. Шкада, што "18-ую зорку" Трэнас не прапусціла, паспрабую адстаяць заўтра.
FM
Жыццё ідзе далей
Доўгімі радыёхвалямі
Іх мой прымач не ловіць
Ён ловіць адно FM-ныя
Як правіла летуценныя
Мне імі зручней неяк мроіць
Некатораму
Некаторыя людзі
Прыніжаюць каханне
Да жывёльных інстынктаў,
Прымітыўных памкненняў.
Я на іх не крыўдую,
Ім у жорсткім сусвеце
Не пашчасціла проста
Навучыцца кахаць.
You/me
Ты крочыш заўжды наперад,
Ты ведаеш, да чаго імкнешся.
Я вяртаюся зноўку з верай
У тое, што не прадаецца.
Ты хутка аналізуеш
І робіш правільны выбар.
А я ўвесь час рызыкую
І запозна выпростваю крылы...
Паэт
Паэт заўжды пакрыўджаны на свет.
Без гэтага ён не паэт.
Абяцанне
Я ўбачу цябе ў мільённым натоўпе,
Твой голас у шуме людскім пачую
З адлегласці ў трыццаць мільярдаў крокаў
Адчую водар тваёй парфумы.
Але толькі сумна праводжу вачыма.
Я абяцаў. Абяцанне святое.
Званы
Па кім звіняць званы?
Па тых, хто не дажыў
Да сваёй вясны,
Да зялёных ніў.
Па кім звіняць званы?
Па тых, хто не спаткаў,
Па кожным, хто згубіў
Дый так не адшукаў.
Па кім звіняць званы?
Звіняць па нас з табою.
Не ведалі вайны,
Забітыя вайною.
LI 5.09.15