Папрасіла адна мая знаёмая з Полацка напісаць песню для яе готык-гурта. Чаму б не паспрабаваць? Напісаў, даслаў, рэакцыі яшчэ не ведаю.
Армагедон.
1. Я прачынаюся ўранні
І ўзгадваю ўбачаны сон
Аб тым што заўтра Зямлі не стане
Што будзе Армагедон
2. Я выходжу з кватэры
І патрапляю пад мокры снег
У даху й сценах не маю патрэбы
Й перапыняю адвечны бег
Рэфрэн:
Паглядзі на неба
Бачыш ты яго ў апошні раз
Спадзяваўся верыў
Ды сарваўся раптам ўадначас
3. Я чакаю змяркання
І йду шукаць высачэзны гмах
Каб паназіраць як Зямлі не стане
Лепей ўзлезці на дах.
Рэфрэн
4. Я прачынаюсь на даху
І ўзгадваю ўбачаны сон
Аб тым што ўчора Зямлі не стала
Быў ўчора Армагедон
LI 5.09.15