Наогул, Басовішча трэба бачыць. Ну але ж коратка паспрабую апісаць.
Адбываецца яно ў лесе, недзе ў паўкіламетры ад Гродэка - гарадка з насельніцтвам 4000. Месца на тры дні ў намётавым гарадку каштуе 10 злотых. Для поўнага камплекту - значык 5 злотых, майка 25.
Першы дзень запоўніўся знаёмствам з "галёркай" - развясёлай кампаніяй, якая пастаянна ездзіць на Басы гадоў 5 : Ліпа, Улад, Мажор, Лена і гэты, што з Нашай Нівы.
Таксама нечакана сустрэў вандроўніцу Машу, якая хутка з'едзе ў Чэхію ці Літву ў ЕГУ.
З гуртоў запомніліся BN і Сьцяна (з фаершоў аля Рамштайн)
Другі дзень - расчараванне конкурснай часткай: 3 - Унія, 2 - Sok, 1 - Фляус і Кляйн. Ну фляўсы яшчэ ладна. Але астатнія...
Потым - Крамбамбуля, Крама і Нейрадзюбель. "Пятрова, падай вады" чулася яшчэ паўночы з усіх куткоў.
Трэці дзень - уразіў на вольнай сцэне гарадоцкі гурт "OverDay". Фляўс і Кляйн выступілі гэтак жа прышпільна, нядрэнна заметалілі Цінь Сонця ўкраінскія, ну а потым НРМ!!!! Яшчэ і дзяцей сваіх вывелі на "Мама, тата, гэта я".
Потым - расхаладжэнне: ЧПБ. Потым ізноў класна: IQ48. Потым адстой Rasta - ну і ў канцы выратавалі сітуацыю Маўзэры.
У 4 раніцы мы пагрузіліся і паехалі назад.
В колонках играет:
Band A - Дзень Сурка
LI 5.09.15