А мяне надрукавалі ў Пераходным узросце, у сэнсе, мой артыкул! Дагэтуль былі толькі вершы, якія не ўлічваюцца пры паступленні...
В колонках играет: Уліс - Чаму?
Исходное сообщение Ultrabelarus
А мяне надрукавалі ў Пераходным узросце, у сэнсе, мой артыкул! Дагэтуль былі толькі вершы, якія не ўлічваюцца пры паступленні...
В колонках играет: Уліс - Чаму?
LI 5.09.15
Віншую :) Мая першая ў жыцці публікацыя (калі не лічыць вершы) была таксама ў ПВ, увосень 1997 г., калі мне было 15 гадоў. А ў пачатку 2000 г. я пайшла туды працаваць у штат. :)
P.S. Дзіўная фонавая музыка для такой радаснай навіны :)
Артыкул, уласна, вось ён... Пра мой першы experiense у наведванні трэнажорнай залі. Нізкаякасны, на маю думку, але, пачытаўшы ПУ, прыходзіш да высновы, што ў асноўным такія і друкуюць... Пэўна, лепшых мала - усё ж журналісты - пачаткоўцы :)
Барацьба за моцнае цела
Кожны год з прыходам вясны сярэднестатыстычны чалавек глядзіць на сябе ў люстэрка і з сумам зазначае, што за зіму набраў лішнія кілаграмы, сантыметры і шкодныя звычкі. Уздыхае, вырашае "ад заўтра" пачаць новае, здаровае і правільнае жыццё - але ўраніцы, калі будзільнік патрабуе тэрміновага ўставання, усе думкі аб запланаванай ранішняй прабежцы разбіваюцца аб імкненне выкраіць яшчэ хоць хвілінку на сон.
Зрабіўшы псіхалагічны крок, я вырашыў у той жа ж дзень зрабіць і фізічны. Абтэлефанаваўшы з паўтузіна трэнажорных зал і супаставіўшы дадзеныя, абраў адну, у якую і накіраваўся.
Разумныя людзі вучацца на чужых памылках, а таму прапаную вам спіс парадаў, якіх варта прытрымлівацца.
· Набудзьце адразу абанемент: па першае, атрымаецца танней, а па другое - не з'явіцца спакусы кінуць усё, калі на наступны дзень будуць жудасна балець мышцы.
· Зазначце, што вы школьнік або студэнт: мне гэта знізіла кошт аднаго занятка з 6 да 4 тысяч рублёў.
· Знайдзіце залу на шляху дамоў - нашмат лягчэй будзе наведваць яе адразу пасля вучобы, бо, заехаўшы дамоў, з высокай верагоднасцю там вы і застанецеся, зацягнутыя хатнімі справамі.
· Разлічвайце свае сілы і кіруйцеся парадамі трэнера, а не прынцыпам "болей - лепей", а не тое назаўтра будзеце ледзь перасоўвацца, як гэта было са мною.
· Вазьміце з сабою рушнік, бо калі вы думаеце, што выйдзеце сухім пасля дзвюх гадзін трэніроўкі, вы памыляецеся.
І, галоўнае, памятайце: бодыбілдынг - доўгі працэс, будзьце гатовыя да месяцаў, праведзеных на трэнажорах. Вы гатовыя да гэтага? Тады наперад!
В колонках играет: Godsmack - Speak