...неймовірно підсіла на цього автора... шкода, що у нас його не купити в оригіналі...спробуйте прочитати - це совсім не складно сприймається!!!
* * *
ты ўмееш гадаць бяз кавы — досьць
цынамону й гвазьдзікі
арыентуесься ў музыцы і паралельных сусьветах
юная нібы яшчэ не запалены маладзік і
старая як вечнасьць таму пагашаны ў небе ветах
заўсёдніца ў кожным касьцёле сынагозе і кірсе
гатовая ехаць стопам а потым вяртацца па шпалах
а потым выйсьці на подыюм хістаючыся як на пірсе
такая лёгкая што здаецца змые любы фатаспалах
покуль мэтро развозіць па навагоднім аргане
покуль мяне развозіць — праўду мяшаў з маною
ты засынаеш у недасяжнай дзявочай фата-маргане
і прачынаесься ў ложку побач са мною
більше - тут:
http://dzvinkaxxv.narod.ru/stopudov.htm