• Авторизация


Іду.... 24-09-2006 13:37 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Іду па каменных вуліцах,
Заглядываю ў кожны твар.
Ня ведаю,што адбудзецца
З маіх недарэчных мар.
Насустрач і твары сумныя,
І сэнсу ў вачах няма,
А кажаце,што разумныя,
Ды я тут таго не знайшла.
Ледзь крочаць дадому стомлена,
І думкі-у абцугі.
Не,воля яшчэ ня зломлена-
Затрымана ў ланцугі.
Натоўпы ад пылу шэрыя,
А мабыць,і ад жыцця,
Ды позіркі іх здранцьвелыя
Далёка ад пачуцьця.
І я ўсё далей ад вуліцы,
Ад плошчы і ад дамоў,
Дзе людзі з тугой цалуюцца,
Каб тая не піла кроў.
Хутчэй і хутчэй на пошукі
Апошняй жывой душы!
У думках яе ня грошыкі,
Лісьлівасьці не кажы.
Шукаю на час прытулачак,
Няўжо я зусім адна?
Я бачу глухі завулачак,
Дзе цесных гуртоў няма.
Зьнянацку,аж рукі сціснула...
Нарэшце!Знайшла куток!
У позірку нешта бліснула,
Застаўся апошні крок.
Са мной надзіў вітаюцца
Ня прывіды,а сябры,
Дык вось,дзе яны хаваюцца,
Дык вось,дзе сустрэлісь мы!
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Іду.... | _morena_ - всё о жизни | Лента друзей _morena_ / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»