• Авторизация


Анатоль Лябедзька патрапіў у “чорны спіс”, яму забаронены выезд за мяжу 04-01-2008 20:02 к комментариям - к полной версии - понравилось!


[300x]Пра гэта палітыку паведамілі Аддзел па грамадзянству і міграцыі Цэнтральнага РУУС Мінска і пракуратура.

Падставай для такога рашэння ў адносінах Лябедзькі стала крымінальная справа, распачатая супраць яго яшчэ ў 2004 годзе па факце выступу ў праграме РТР. Аднак раней на яе не звярталі ўвагі: палітык мяняў пашпарты, дзесяткі разоў выязджаў за мяжу.

А вось пасля нядаўняй паездкі з ЗША ў складзе дэлегацыі лідэраў апазіцыі ў Лябедзькі пачаліся праблемы, і ён патрапіў у “чорны спіс”. Вось як ён каментуе сітуацыю ў інтэрв’ю Еўрарадыё:

Ствараецца прэцэдэнт, што зараз гэты спіс можа быць проста безразмерным. Распачалі крымінальную справу, праходзіць па ёй чалавек як падазроны, і можна яго ўносіць у "чорны спіс" і забараняць выязджаць за межы Беларусі”.

Паводле словаў Анатоля Лябедзькі, відавочна парушаецца Канстытуцыя Беларусі, якая гарантуе грамадзянам свабоднае перамяшчэнне. Палітык мяркуе, што Захад можа адэкватна адрэагаваць на гэтае новаўвядзенне беларускіх уладаў:

Калі да гэтага быў цэлы набор нейкіх прэтэнзіяў да Беларусі, то ў ім не было пункта, што беларускія ўлады чыняць перашкоды для таго, каб людзі мелі права на свабоду перамяшчэння. Зараз гэта можа быць дапаўненнем да спісу палітвязняў, сітуацыі са сродкамі масавай інфармацыі, рэпрэсіямі”.

[показать]

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Анатоль Лябедзька патрапіў у “чорны спіс”, яму забаронены выезд за мяжу | Беларусы - Жыве Беларусь!!! | Лента друзей Беларусы / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»