• Авторизация


Магілёў: прадпрымальнікі выйшлі на плошчу 03-01-2008 23:40 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Сёньня больш за 150 прыватных гандляроў з рынкаў Магілёва прыйшлі на цэнтральную плошчу перад будынкам аблвыканкаму.

Акцыя пратэсту накіраваная супраць прэзыдэнцкага ўказу №760. На сёньня пункт 1.1.гэтага ўказу забараняе індывідуальным прадпрымальнікам выкарыстоўваць наёмную працу асобаў, якія не зьяўляюцца іх сваякамі. Іх трэба было звольніць да 31 сьнежня 2007 году.

Удзельнікі акцыі патрабуюць перамоваў з кіраўніцтвам аблвыканкаму. Мяркуецца, што грамадзкая рада прадпрымальнікаў перадасьць у аблвыканкам калектыўны зварот індывідуальных прадпрымальнікаў.

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Магілёў: прадпрымальнікі выйшлі на плошчу | Беларусы - Жыве Беларусь!!! | Лента друзей Беларусы / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»