• Авторизация


Мінэканомікі ўжо пагражае прадпрымальнікам 03-01-2008 23:32 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур лічыць, што страты бюджэту ў выпадку страйку індывідуальных прадпрымальнікаў з нявыплатай падаткаў, пра які яны заяўлялі раней, будуць невялікія.

"Я лічу, страты будуць, не тое што мінімальныя, яны будуць неадчувальныя", – заявіў А.Тур на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Намеснік міністра адзначыў, што паводле яго дадзеных у Інтэрнэце з'явіліся "правакацыйныя" паведамленні пра тое, што менш за 10% індывідуальных прадпрымальнікаў занятых у сферы гандлю выйшлі на працу. У гэтым звязку ён зазначыў, што "нават, калі працуе каля 10% гандлёвых кропак, то колькасць пакупнікоў складае прыкладна 0,2% ад той колькасці, якія здзяйснялі пакупкі перад Новым годам". "Студзень – гэта мёртвы сезон, шматлікія прадпрымальнікі сыходзілі ў адпачынак на гэты час", – падкрэсліў А.Тур, зазначыўшы, што невялікі ўсплёск у гандлі можа назірацца толькі перад Святам Божага нараджэння.

А.Тур таксама дадаў, што доля ІП у падаткаабкладанні на сярэдзіну мінулага года складала 2,5%, у той час як юрасоб – больш як 10%, нягледзячы на тое, што ўмовы функцыянавання ў ІП лепшыя.

Намеснік міністра падкрэсліў, што не бачыць праблемы для бюджэту ў выпадку правядзення страйку, пра які заяўлялі ІП. Між іншым ён зазначыў, што можа ўзнікнуць праблема для індывідуальных прадпрымальнікаў. "Калі яны не сыдуць у водпуск і не будуць выплачваць падаткі, то на іх могуць быць накладзеныя штрафы, а таксама яны могуць быць пазбаўленыя ліцэнзій", – растлумачыў А.Тур.

Хартыя 97

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Мінэканомікі ўжо пагражае прадпрымальнікам | Беларусы - Жыве Беларусь!!! | Лента друзей Беларусы / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»