• Авторизация


Лукашэнка ў коле ворагаў (відэа) 03-01-2008 23:30 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Навагодні зварот Аляксандра Лукашэнкі да беларусаў можна пераказаць двума словамі: «вакол ворагі».

"Калі казаць прама, год, які сыходзіць, быў, мабыць, самым складаным у гісторыі нашай маладой дзяржавы", – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Самы жорсткі палітычны і эканамічны ціск, увядзенне розных санкцый, патокі хлусні, дэзінфармацыі. Лідэры некаторых краін, каб адцягнуць увагу ад сваіх праблем, раптам заклапаціліся сітуацыяй у Беларусі, забываючы пры гэтым, што гаворка ідзе не пра нейкі штат у іх уласнай дзяржаве, а пра суверэнную, еўрапейскую дзяржаву", – сказаў Лукашэнка.

"Да чаго прыводзіць такая дэмакратызацыя, навочна бачна ў Югаславіі, Іраку, Аўганістане, ды і на тэрыторыі былога Савецкага Саюза. Бясконцыя палітычныя інтрыгі, карупцыя, эканамічны спад, разруха, ну і самае галоўнае: гэтыя краіны патрапілі ў поўную залежнасць да сваіх "настаўнікаў". Нам жа, – заявіў Лукашэнка, – не могуць прабачыць, што Беларусь, якая выпакутавала сваю незалежнасць, не згаджаецца стаць іх марыянеткай".

Рост цэн на энерганосьбіты стаў "найсур'ёзнейшай праверкай на моцнасць нашай эканомікі", адзначыў беларускі кіраўнік. "Сёння можна сказаць адкрыта: па сваіх наступствах гэта такі маштабны ўдар, які любую краіну мог бы прывесці да абвалу", – лічыць Лукашэнка.

"Тыя, хто прадвесціў нам немінучы крах, і тыя, хто яго нам жадаў, не ўлічылі галоўнага: мы сталі адзінай, згуртаванай нацыяй, маладой, энергічнай і моцнай духам. За гады станаўлення суверэнітэту, пераадольваючы неймаверныя цяжкасці, беларускі народ узмужнеў і гатовы ўсімі сродкамі адстойваць уласны шлях развіцця", – лічыць Лукашэнка. На яго думку, праблемы 2007 года "даказалі гістарычны факт: Беларусь адбылася як незалежная, самадастатковая дзяржава".

"У гэтыя хвіліны мы асабліва адчуваем сваё адзінства: працоўны і прэзідэнт, селянін і прадпрымальнік, дырэктар завода і настаўнік, лекар і вайсковец. Мы – нацыя. Нацыя, якая не раздзіраецца палітычнай барацьбой і перадзелам уласнасці, а згуртаваная агульнай мэтай уладкавання нашай Бацькаўшчыны. Бо народ,які пусціў смуту ў свой дом, асуджаны на знікненне", – заявіў кіраўнік Беларусі.

У той самы час беларускі кіраўнік заявіў, што "дзяржава не Дзед Мароз, які можа прыносіць падарункі і раздаваць абяцанні. Зразумела, што і ў наступным годзе будзе нямала праблем і цяжкасцяў, але краіна працягне імклівы рух наперад".

Па словах Лукашэнкі, 2007 год "увойдзе ў гісторыю яшчэ і тым, што ўпершыню беларуская нафта была здабытая на амерыканскім кантыненце". "Мы ствараем вытворчасці не толькі ў сваёй краіне, але і за яе межамі. Нашы інвестыцыі ўжо пайшлі ў Венесуэлу, Кітай, Іран, іншыя рэгіёны планеты", – падкрэсліў ён.





Хартыя 97

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Лукашэнка ў коле ворагаў (відэа) | Беларусы - Жыве Беларусь!!! | Лента друзей Беларусы / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»