• Авторизация


Улады не пойдуць насустрач прадпрымальнікам, нягледзячы на страйк 03-01-2008 23:19 к комментариям - к полной версии - понравилось!


У Магілёве падчас стыхійнага мітынгу адбылася сустрэча індывідуальных прадпрымальнікаў з абласным кіраўніцтвам. Аднак вынікі перамоў плёну не прынеслі.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прадпрымальніца Святлана Скаль.

“Сустрэча праходзіла з Віктарам Красоўскім, адказным за прадпрымальніцтва ў вобласці, таксама быў прадстаўнік эканамічнага аддзела аблвыканкаму. Яны сказалі, што пытанне пра ІП ужо вырашана канчаткова. Яны паабяцалі, што перададуць нашы патрабаванні Кабякову. Але ў асноўным яны раілі прыносіць свае прапановы па рэарганізацыі ІП у ПУП”.

Па словах прадпрымальніцы, зранку ў Магілёве не працавала большасць рынкаў і гандлёвых цэнтраў. Аднак пасля таго, як адміністрацыі рынкаў папярэдзілі, што пазбавяць прадпрымальнікаў гандлёвых месцаў, большасць з іх выйшлі на працу.

[показать]

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Улады не пойдуць насустрач прадпрымальнікам, нягледзячы на страйк | Беларусы - Жыве Беларусь!!! | Лента друзей Беларусы / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»