Пра гэта паведаміў міністр юстыцыі Віктар Галаванаў. 2 студзеня мінуў паўгадавы тэрмін прыпынення дзейнасці партыі. 2 жніўня 2007 года адпаведнае рашэнне прыняў Вярхоўны суд.
Гэтым разам міністр абвінаваціў членаў партыі ў тым, што яны на працягу гэтых паўгода давалі інтэрв’ю як беларускім, так і замежным СМІ. Па словах міністра, на перыяд прыпынення дзейнасці членам партыі забаронена здзяйсняць любую дзейнасць, акрамя той, якая звязаная з выпраўленнем парушэнняў заканадаўства, а таксама карыстацца банкаўскім рахункам за выключэннем некаторых выпадкаў.
На думку Галаванава, кіраўніцтва партыі так і не здолела выправіць парушэнні, за якія яе дзейнасць была прыпынена. [показать]