• Авторизация


Гарадоцкага апазіцыянера судзяць за “захоп” некалькіх сантыметраў зямлі 29-12-2007 18:10 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Леаніда Аўтухова, гарадоцкага актывіста руху "За Свабоду!", спрабуюць прыцягнуць да адказнасці за самавольнае ўсталяванне крыжа ля вёскі Фралова.

Нагадаем, крыж напрыканцы кастрычніка паставілі ў гонар загінулых падчас антыбальшавіцкага паўстання 1918 года. Праз тры дні яго нехта скраў. Каб прымусіць міліцыю распачаць пошук крыжа, Аўтухоў абвясціў яго сваёй прыватнай ўласнасцю.

28 снежня з гэтай нагоды у Гарадоцкім РАУС на яго склалі пратакол, а потым даставілі "ўласніка" ў суд. Аўтухова спрабавалі абвінаваціць у самавольным захопе зямлі ды самаўпраўстве.

Суддзя знайшоў недарэчнасці ў складзеным міліцыянтамі пратаколе і накіраваў яго на дапрацоўку. Калі міліцыянты складуць дакладны пратакол, адміністрацыйная справа аб "захопе" апазіцыянерам некалькіх сантыметраў зямлі для ўстаноўкі хрысціянскага паклоннага крыжа будзе працягнута.

[показать]

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Гарадоцкага апазіцыянера судзяць за “захоп” некалькіх сантыметраў зямлі | Беларусы - Жыве Беларусь!!! | Лента друзей Беларусы / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»