• Авторизация


Суд адмовіўся разглядаць справу апазыцыянэра 29-12-2007 18:03 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Судзьдзя адмовіўся разглядаць адміністрацыйны пратакол, бо палічыў яго непісьменным.

Супрацоўнікі Гарадоцкага райаддзелу міліцыі абвінавацілі мясцовага актывіста Руху “За Свабоду!” Леаніда Аўтухова ў самаўпраўстве і незаконным захопе зямлі – за тое, што ён усталяваў памятны крыж загіблым землякам. Судзьдзя Ўладзімер Гладкоў адмовіўся разглядаць адміністрацыйны пратакол, бо палічыў яго непісьменным. Прычым усё гэта спадар Гладкоў патлумачыў міліцыянтам па-беларуску: на патрабаваньне старшыні Гарадоцкай арганізацыі партыі БНФ судовы працэс праводзіўся на беларускай мове.

Пратакол скіраваны суддзём на дапрацоўку ў райаддзел міліцыі, бо ў ім дакладна не ўказана, якія нормы заканадаўства парушыў спадар Аўтухоў. Да таго ж, супрацоўнікі міліцыі так і не знайшлі галоўнага рэчавага доказу, які мог быць выкарыстаны ў судзе: два месяцы таму крыж, пастаўлены мясцовым актывістам, скралі невядомыя асобы. Леанід Аўтухоў зьвярнуўся ў міліцыю, каб злачынцаў знайшлі, аднак ніякіх вынікаў у распачатай крымінальнай справе пакуль што няма.

Крыж у гонар памяці загіблых удзельнікаў антыбальшавіцкага паўстаньня 1918 году быў усталяваны 27 кастрычніка каля вёскі Фралова, за 26 кілямэтраў ад райцэнтру Гарадок. Праз тры дні ён зьнік.

Леанід Аўтухоў, які выдаткаваў на выраб крыжа ўласныя сродкі, кажа, што гатовы зрабіць гэта яшчэ раз – усталяваць новы крыж і арганізаваць пры ім адмысловую варту.

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Суд адмовіўся разглядаць справу апазыцыянэра | Беларусы - Жыве Беларусь!!! | Лента друзей Беларусы / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»