• Авторизация


Праблема з ПУП не вырашаецца, а адкладаецца 29-12-2007 17:50 к комментариям - к полной версии - понравилось!


29 снежня Аляксандр Лукашэнка сваім указам №685 падоўжыў да 1 сакавіка 2008 года спрошчаны парадак пераходу індывідуальных прадпрымальнікаў у ПУПы.

Нагадаем, тэрмін льготнага пераходу ІП у ПУП завяршыўся 10 лістапада 2007 года, згодна з прынятым у чэрвені ўказам №302.

Акрамя таго, новым указам прадугледжваецца спрошчаны парадак рэгістрацыі прыватных унітарных прадпрыемстваў. Для юрыдычных асоб захаваныя на год тарыфы на камунальныя паслугі за жылое памяшканне, якое выкарыстоўваецца для месцазнаходжання прыватнага ўнітарнага прадпрыемства, на ўзроўні, усталяваным для насельніцтва.

Да 1 студзеня 2009 года для ПУПаў захаваны парадак выдачы сертыфікатаў адпаведнасці і гігіенічных пасведчанняў як для індывідуальных прадпрымальнікаў. А да 31 снежня 2009 года паніжаны ў два разы памер штрафаў за адміністрацыйныя правапарушэнні, якія могуць быць здзейсненыя ўнітарнымі прадпрыемствамі.

Разам з тым, згодна з указам №760, прынятым у снежні 2006 года, індывідуальныя прадпрымальнікі з 1 студзеня 2008 года не здолеюць прыцягваць наёмных працаўнікоў за выключэннем блізкіх сваякоў.

Нагадаем, у апошнія месяцы па Беларусі пракацілася хваля акцый пратэсту, падчас якіх прадпрымальнікі патрабавалі адмены менавіта гэтага пункта ўказу.

З прычыны таго, што ўлады не пайшлі насустрач прадпрымальнікам, гэтымі днямі лідэры прадпрымальніцкага руху заявілі пра правядзенне з 1 па 15 студзеня страйку з нявыплатай падаткаў, а 10 студзеня маюць намер выйсці з пратэстам на Кастрычніцкую плошчу Менска.

Дарэчы, падчас папярэдняй льготнай перарэгістрацыі толькі 5% з больш як 200 тысяч ІП пагадзіліся ўтварыць ПУПы.

Хартыя 97

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Праблема з ПУП не вырашаецца, а адкладаецца | Беларусы - Жыве Беларусь!!! | Лента друзей Беларусы / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»