• Авторизация


У Магілёве філіі апазіцыйных партый высяляюць з офісаў 28-12-2007 17:47 к комментариям - к полной версии - понравилось!


У Магілёве філіі апазіцыйных партый апынуліся перад пагрозай страты юрыдычных адрасоў. Ужо з 1 студзеня на вуліцы апынуцца сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Партыі камуністаў беларускай. Больш пашанцавала лібералам, высяленне якіх адкладзенае да лета.

Вось што распавёў у інтэрв’ю Еўрарадыё старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў:

Мы пакуль атрымалі працяг арэнды, але толькі да ліпеня. Што датычыць сацыял-дэмакратаў, дык ім не працягваюць арэнду. Такі ж лёс чакае і камуністаў… Я так разумею, што хутка ідуць выбары і нас проста хочуць пазбавіць юрыдычных адрасоў”.

З гэтым меркаваннем згодны і Валерый Ухналёў, намеснік старшыні ПКБ. Паводле яго словаў, партыйная структура знаходзілася ў памяшканні, адкуль яе цяпер выганяюць, з 1992 года, “і не было ніякіх праблемаў”.

Цяпер жа праблемы ўзніклі, і не толькі ў Магілёве, але і ў Гродне, Віцебску. Аднак, як адзначае Ухналёў, вясной апазіцыйным структурам стане яшчэ больш складана выжываць:

З красавіка здымаецца паніжаючы каэфіцыент для палітычных партый і грамадскіх арганізацый за арэнду. Таму мы ў 10 разоў больш будзем плаціць за тыя памяшканні, якія маем. Але і гэтыя памяшканні ў нас адбіраюць”.

[показать]

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник У Магілёве філіі апазіцыйных партый высяляюць з офісаў | Беларусы - Жыве Беларусь!!! | Лента друзей Беларусы / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»