• Авторизация


Гомельскага міліцыянта пакаралі за затрыманне апазіцыянера 28-12-2007 17:42 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Пакараны міліцыянт, які ў лістападзе затрымліваў лідэра гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова. Такое рашэнне па скарзе палітыка прыняла пракуратура Савецкага раёна Гомеля.

Нагадаем, Палякова затрымаў участковы інспектар Савецкага РАУС Андрэй Лапухоў. Ён апытаў палітыка і забраў у яго паўтары тысячы зваротаў да дэпутатаў. У гэтых улётках народным абраннікам прапаноўвалася даць справаздачу пра сваю дзейнасць.

Пазней звароты Палякову вярнулі. Пракуратура паведаміла палітыку, што Савецкі РАУС правёў праверку, у выніку якой знайшоў парушэнне ў дзеяннях участковага і на яго было накладзена дысцыплінарнае спагнанне.

Яго пакаралі не за тое, што ён мяне затрымаў і забраў улёткі, а што зрабіў гэта неакуратна, парушыўшы закон”, — сказаў Васіль Палякоў у інтэрв’ю БелаПАН.

[показать] са спасылкай на БелаПАН

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Гомельскага міліцыянта пакаралі за затрыманне апазіцыянера | Беларусы - Жыве Беларусь!!! | Лента друзей Беларусы / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»