• Авторизация


У тэму мінулай навіны аб продажы МТС, інулае пра Velcom 28-12-2007 17:37 к комментариям - к полной версии - понравилось!


17:32 22.08.07 Частку акцый Velcom ізноў прададуць – эксперт

Сёння з’явілася інфармацыя, што беларускі аператар сотавай сувязі Velcom зарэгістраваны як замежнае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства.

Раней кампанія была сумесным беларуска-кіпрскім прадпрыемствам, зарэгістраваным у форме таварыства з абмежаванай адказнасцю.

Паводле звестак “Інтэрфакса”, які спасылаецца на крыніцу ў дзяржорганах, кіпрская кампанія SB-Telecom, якая раней валодала доляй у 49%, выкупіла долю, якая належыла дзяржаве — 51% і стала ўладальнікам 100% актываў кампаніі.

Гэтае рашэнне з боку дзяржавы вымушанае. У першую чаргу яно, напэўна, было прадыктавана праблемамі з аплатай за энергарэсурсы, — такое меркаванне выказаў Еўрарадыё эксперт у галіне мабільнай сувязі Віктар Дашкевіч. — Калі стала пытанне, што грошы патрэбныя адразу і многа, то гэта быў вымушаны крок. І я мяркую, што гэта будзе не апошні крок у гэтым ланцужку”.

Віктар Дашкевіч прагназуе, што ўладальнік Velcom неўзабаве прадасць пэўную частку акцый, а грошы пойдуць на інвестыцыі ў кампанію:

Уладальнікам кампаніі абсалютна непатрэбныя гэтыя 100% акцый для таго, каб эфектыўна развіваць кампанію. Я думаю, што мы станем сведкамі трэцяга кроку — продажу часткі актываў нейкаму трэцяму ўдзельніку”.

Таксама эксперт лічыць, што паслугі кампаніі могуць патаннець.


16:53 10.09.07 Telekom Austria пацвярджае намеры па набыцці актываў у Беларусі

У апублікаванай сёння на сайце групы Telekom Austria афіцыйнай заяве прадстаўнік аб'яднання пацвярджае планы па набыцці актыву ў Беларусі. Telekom Austria не называе аб'ект сваіх інтарэсаў і суму здзелкі, паведамляе tut.by.

Найбольш верагодным бачыцца набыццё кампаніі "МЦС" (гандлёвая марка VELCOM, PRIVET). Па неафіцыйнай інфармацыі, нядаўна кіпрскі SB Telecom выкупіў 51% акцый, што дагэтуль належалі дзяржаве.

Цяпер кіпрская кампанія аднаасобна валодае актывамі буйнога сотавага аператара. Па ацэнках экспертаў, SB Telecom зусім непатрэбна 100% акцый, таму, хутчэй за ўсё, частка актываў будзе прададзеная. Telekom Austria Group аб'ядноўвае дзесяць еўрапейскіх тэлекамунікацыйных кампаній з Аўстрыі, Балгарыі, Харватыі, Чэхіі, Ліхтэнштэйна і іншых краін.

Летась абарот групы склаў 4,759 мільярда еўра, чысты прыбытак — 561,8 мільёнаў еўра.


18:29 03.10.07 Аўстрыйская тэлекамунікацыйная кампанія цалкам выкупіць Velcom

Аўстрыйская тэлекамунікацыйная кампанія Telekom Austria раніцай 3 кастрычніка падпісала дамову аб набыцці 70% актываў кіпрскай SB Telecom, якой належыць беларускі мабільны аператар Velcom.

Кошт здзелкі 730 мільёнаў еўра або больш за мільярд долараў. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на афіцыйным сайце Telecom Austria.

Расійскі "Вымпелком", які таксама прэтэндаваў на пакупку беларускага сотавага аператара, не разглядаўся кіпрыётамі, як сур'ёзны пакупнік.

Як паведамляе аўстрыйская прэса, праз тры гады "Telekom Austria" плануе цалкам выкупіць Velcom. Тады кошт сотавага аператара складзе 1 мільярд 5 мільёнаў еўра.

[показать]

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник У тэму мінулай навіны аб продажы МТС, інулае пра Velcom | Беларусы - Жыве Беларусь!!! | Лента друзей Беларусы / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»